Віктар Орбан: вугорскі палітык

Ві́ктар О́рбан (па-вугорску: Orbán Viktor; нарадзіўся 31 траўня 1963 году, Сэкешфэхэрвар, Вугорская Народная Рэспубліка) — прэм’ер-міністар Вугоршчыны з 1998 па 2002 гады, а таксама з 2010 году.

Лідэр партыі «Фідэс». Паводле веравызнаньню зьяўляецца кальвіністам. Жанаты, мае пяць дзяцей.

Віктар Орбан
Віктар Орбан: Біяграфія, Беларусь, Крыніцы
з 29 траўня 2010
Папярэднік Гордан Байнаі[d]
8 ліпеня 1998 — 27 траўня 2002
Папярэднік Дзьюла Хорн[d]
Наступнік Пэтэр Мэдзешы[d]
з 2 траўня 1990
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 31 траўня 1963(1963-05-31) (60 гадоў)
Партыя:
Сужэнец: Аніка Левай[d]
Дзеці: Рахэль Орбан[d], Гашпар Орбан[d], Шара Орбан[d], Роза Орбан[d] і Флора Орбан[d]
Бацька: Д’ёжэ Балінт Орбан[d]
Маці: Эржэбэт Шыпаш[d]
Адукацыя:
Узнагароды:

Біяграфія

Сваю палітычную дзейнасьць Орбан пачаў у якасьці чальца-заснавальніка партыі «Фідэс», створанай 30 сакавіка 1988 году. Агульнанацыянальную вядомасьць атрымаў дзякуючы выступу 16 чэрвеня 1989 году на цырымоніі перапахаваньня Імрэ Надзя і іншых палітычных дзеячаў Вугоршчыны, пакараных ў 1958 годзе.

У 1990 годзе, на першых выбарах у посткамуністычнай Вугоршчыне, Орбан быў абраны дэпутатам парлямэнту, куды зноўку пераабіраўся ў 1994, 1998, 2002 і 2006 гадох. У 1998 годзе пасьля перамогі партыі «Фідэс» на парлямэнцкіх выбарах сфармаваў правацэнтрысцкі ўрад. У эканамічнай сфэры выступаў за зьніжэньне падаткаў і сацыяльных узносаў, барацьбу зь беспрацоўем і інфляцыяй.

Орбан выступаў у якасьці прыхільніка нямецкай мадэлі кіраваньня, якая прадугледжвае вядучую ролю прэм’ер-міністра ў сыстэме ўлады. Ён узмацніў ролю канцылярыі прэм’ер-міністра, правёў радыкальную рэформу дзяржаўнага апарату, якая прывяла, у прыватнасьці, да стварэньня супэрміністэрства эканомікі. Імкненьне Орбана да зьніжэньня ўплыву парлямэнта на палітычныя працэсы пры ўзмацненьні асабістага ўплыву прэм’ера выклікала рэзкую крытыку з боку апазыцыі, якая зьвінаваціла яго ў аўтарытарных тэндэнцыях і імкненьні аказваць уплыў на СМІ.

На парлямэнцкіх выбарах 2002 году партыя Орбана пацярпела паразу, і ён пайшоў у адстаўку. Пасьля перамогі ягонай партыі «Фідэс» на парлямэнцкіх выбарах у красавіку 2010 году Орбан зноўку быў прызначаны прэм’ер-міністрам.

Беларусь

    Асноўны артыкул: Беларуска-вугорскія дачыненьні

5 чэрвеня 2020 году ў менскім Палацы незалежнасьці старшыня ўраду Вугоршчыны Віктар Орбан сустрэўся з Аляксандрам Лукашэнкам. Орбан паведаміў пра банкаўскую пазыку на $40 млн для сумесных укладаньняў. У адказ Лукашэнка заявіў, што «асабліва пэрспэктыўнай бачыцца каапэрацыя ў вытворчасьці электробусаў». Таксама бакі выказалі зацікаўленасьць у абмене досьведам у абыходжаньні з адпрацаваным ядзерным палівам у сувязі з падрыхтоўкай Беларускай АЭС да пуску ў Астраўцы.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Віктар Орбан БіяграфіяВіктар Орбан БеларусьВіктар Орбан КрыніцыВіктар Орбан Вонкавыя спасылкіВіктар ОрбанВугорская Народная РэспублікаВугорская моваКальвінізмСэкешфэхэрварФідэс

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Маларыцкі раёнФранцуская рэвалюцыяДраўляныя цэрквы славацкіх КарпатаўНікаляс ван ВэйкМаксім БагдановічРасейцыФрансіска ФранкаНікалё Мак’явэльлі1434Гіп-гопШарашоўБяроза (горад)Мужчына зьверхуЧэмпіянат сьвету па футболе 2022 годуСымболіка БеларусіКасьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар бэрнардынаў (Пінск)Вольга ГаварцоваУпсальскі ўнівэрсытэт1758Сакрат ЯновічІнданэзійская моваВарайская ВікіпэдыяВалошкаМартын ЛютэрГрыб-парасон пярэстыАрыйЛёнданАхоўскі сельсаветЖабінкаўскі раёнАпостраф2008Васіль Быкаў8 сакавікаСтолінДрэздэнАрыянстваБітва пад Монтэ-Касына1962Сьцепаніда СьцепанюкАгенцтва нацыянальнай бясьпекіСтарабеларуская моваЛапенеўцыНью-ЁркУправа КДБ па вайсковай контравыведцыБіжаравіцкі сельсаветЗлучаныя Штаты АмэрыкіАнгельская моваКансэрватызмРэн (горад)КанадаАкраEBayДаўгаКасьцёл Сьвятога Станіслава і калегіюм езуітаў (Пінск)Івацэвіцкі раёнГіпэртаніяГаўрыла Прынцып1xbetISO 3166-1РоварРышард КапусьцінскіПінская вобласьцьУладзімер ВысоцкіМалакроўеСавігінШэньсіМарокаКанстанцкі саборМіжнародны жаночы дзеньЛільБерасьцейскі раёнГрэгар МэндэльХвоя19 сьнежняАўганска-савецкая вайна🡆 More