Сьпіс Вялікіх Магістраў Тэўтонскага Ордэну

Вялікі магістар, гохмайстар (па-нямецку: Hochmeister, па-лацінску: Magister generalis) — вярхоўны кіраўнік Тэўтонскага Ордэну.

Адпавядае пасадам вялікіх магістраў іншых рыцарскіх ордэнаў і вярхоўнаму настаяцелю ў неваенных рэлігійных ордэнах. Гохмайстар, літаральна «высокі майстар», ужываецца толькі ў дачыненьні да вялікага магістру Тэўтонскага Ордэну, а нямецкае Großmeister («вялікі майстар») — у дачыненьні да кіраўнікоў астатніх ордэнаў.

Сьпіс Вялікіх Магістраў Тэўтонскага Ордэну
Герб вялікага магістра

Герб

Герб вялікага магістра ўяўляе сабой чорны крыж на срэбным фоне. Унутры разьмешчаны залаты крыж зь лілеямі на вяршынах. У сярэдзіне крыжа разьмешчаны геральдычны шыхт з чорным арлом на залатым фоне.

Тытул

Першапачаткова поўная назва тытулу па-лацінску гучала як Magister Hospitalis Sancte Marie Alemannorum Jerosolimitani. З 1216 року ўжываецца поўны тытул Magister Hospitalis Domus Sancte Marie Theutonicorum Jerosolimitani («Майстар Шпітальнага Дому Сьв. Марыі германцаў у Ерусаліме»).

Пераемнасьць

У параўнаньні зь іншымі сярэднявечнымі ўрадамі, перадача ўлады ў Тэўтонскім Ордэне адбывалася рацыянальна. Па сьмерці вялікага магістра віцэ-майстар склікаў капітул зь вядучых саноўнікаў ордэну. Капітул абіраў калегію выбарцаў з дванаццаці чалавек: сямі рыцараў, чатырох сяржантаў і сьвятара. Пераможца вызначаўся большасьцю галасоў. Такі спосаб звычайна дазваляў абраць новага кіраўніка ордэну цягам трох месяцаў.

Прэтэндэнты на пост вялікага майстра мелі вопыт кіраваньня адміністрацыйнай адзінкай у ордэне і звычайна абіраліся па заслугах, а не па паходжаньні. Гэткі парадак дзейнічаў да пачатку заняпаду Ордэну пасьля абраньня Фрыдрыха Саксонскага і Альбрэхта Гагэнцолерна фон Брандэнбурга-Ансбаха, прадстаўнікоў магутных дынастыяў Вэтынаў і Гагэнцолернаў.

Гісторыя

Калі сядзібай Тэўтонскага Ордэну быў Ака, вялікія магістры ў асноўным знаходзіліся пры дварох Папы рымскага і Імпэратара. Найбольшай магутнасьці вялікія магістры дасягнулі пасьля заваёвы ў XIII стагодзьдзі Прусіі падчас паўночных крыжовых паходаў і стварэньня мілітарызаванае манаскай дзяржавы (Ordenstaat), якая праіснавала да 1525 року. Пасьля таго, як у 1309 року сталіца Ордэну была перанесеная з Вэнэцыі ў Марыенбург, магутнасьць вялікага майстру дасягнула свайго піку. Ён меў максымальны кантроль над Прусіяй, камандоўцы якой былі ў ягоным падпарадкаваньні. Калі капітул зьбіраўся ў Эльбінгу, вялікі магістар меў права скарыстаць свой уплыў для правядзеньня прапанаваных ім адміністрацыйных мераў. Вялікі магістар таксама выконваў абавязкі кашталяну Марыенбургу і меў памочнікам скарбніка. Ён таксама зьяўляўся чальцом Ганзейскай лігі, што дазваляла яму атрымоўваць частку прыбытку ад збору мытаў.

Вялікі магістар Альбрэхт фон Брандэнбург-Ансбах прыняў лютаранства і ў 1525 року пераўтварыў Ордэн у сэкулярнае лютаранскае герцагства Прусія. Тым ня меней, тэрыторыі ў Нямеччыне і аўтаномнай Лівоніі засталіся пад уладаю Тэўтонскага Ордэну. Паколькі астатняй часткай Нямеччыны кіраваў Deutschmeister, тытулы Hochmeister і Deutschmeister былі аб’яднаныя падчас валадараньня Вальтэра фон Кронбэрга, пастаўленага імпэратарам Карлам V. Такі падвойны тытул праіснаваў да 1923 року.

Нягледзячы на тое, што ў цяперашні час Тэўтонскі Ордэн зьяўляецца мірным каталіцкім ордэнам, яго кіраўнік па-ранейшаму носіць тытул вялікага магістра.

Кіраўнікі лекарскага брацтва (1190—1198)

Стварэньню рыцарскага ордэну папярэднічала шпітальнае брацтва, створанае для падтрымкі нямецкіх пілігрымаў у палястынскіх землях. Лічыцца, што заснавальнікі шпіталя аказвалі дапамогу параненым хрысьціянам у Ацы каля 1190 року. Зьвесткі пра гэты этап гісторыі ня маюць цэласнага характару. Кіраўнікі брацтва насілі тытулы майстар, прыёр ці настаяцель.

Ака (1190—1198)

  • Зібранд (1190—1192), заснавальнік і першы кіраўнік брацтва
  • Герхард (1192—1193/1194)
  • Генрых (1193/1194 — 1195), прыёр
  • Ульрых (1195—1196)
  • Генрых (1196—1198; магчыма, Генрых Вальпат фон Басэнхайм), настаяцель

Ваенны ордэн (Ritterorden) (1198—1525)

Заснаваны ў 1198 року на базе нямецкага шпіталя ордэн знаходзіўся пад вялікім уплывам «старэйшых» рыцарскіх ордэнаў: гаспітальераў і тампліераў. Самае галоўнае адрозьненьне ордэну ад гэтых брацтваў заключалася ў яго нацыянальным прынцыпе: Тэўтонскі ордэн ад пачатку пазыцыянаваў сябе як ордэн для абароны нямецкіх паломнікаў у Палястыне.

Ака (1198 — каля 1230)

Першыя вялікія магістры ордэну не атрымалі значнага апісаньня ў гістарыяграфіі. Аднак імі была праведзеная вялізная праца па стварэньні незалежнага Ордэна. Быў прыняты статут, сфармаваная структура кіраваньня ордэнам. Месца рэзыдэнцыі магістраў, Ака, была абраная праз зручнае геаграфічнае разьмяшчэньне ля мора на скрыжаваньні гандлёвых шляхоў.

Сьпіс Вялікіх Магістраў Тэўтонскага Ордэну 
Герман фон Зальца, чацьвёрты вялікі магістар Ордэну
  • Генрых Вальпат фон Басэнгайм (1198—1200)
  • Ота фон Кэрпэн (1200—1206)
  • Генрых фон Туна (1206—1209)
  • Герман фон Зальца (1209—1239)

Манфор (каля 1230—1271)

Сьпіс Вялікіх Магістраў Тэўтонскага Ордэну 
Руіны замку Манфор ў цяперашні час
  • Конрад фон Турынген (1239—1240)
  • Гергард фон Мальбэрг (1241—1244)
  • Генрых фог Гогэнлёэ (1244—1249)
  • Гюнтэр фон Вюлерсьлебэн (1249—1252)
  • Попа фон Астэрна (1252—1257)
    • Вільгельм фон Урэнбах (1253 — ?) — выбраны ў апазыцыю да Поппа фон Астэрна
  • Ганно фон Зангэргаўзэн (1257—1274)

Ака (1271—1291)

  • Гартман фон Гэльдрунгэн (1274—1283)
  • Буркхард фон Швандэн (1283—1290)

Вэнэцыя (1291—1309)

  • Конрад фон Фойхтвангэн (1290—1297)
  • Готфрыд фон Гогэнлёэ (1297—1302)
  • Зігфрыд фон Фойхтвангэн (1302—1310)

Марыенбург (1309—1457)

Каралявец (1457—1525)

  • Людвіг фон Эрліхсгаўзэн (1450—1467)
  • Генрых Ройс фон Пляўэн (1467—1470)
  • Генрых Рэфле фон Рыхтэнбэрг (1470—1477)
  • Марцін Трухзэс фон Вэтцгаўзэн (1477—1489)
  • Ёган фон Тыфэн (1489—1497)
  • Фрыдрых Саксонскі (1497—1510)
  • Альбрэхт Гагэнцолерн фон Брандэнбург-Ансбах (1510—1525)

Альбэрт прыняў лютэранства і ператварыў ордэнскую дзяржаву ў сэкулярнае Прускае герцагства.

Вялікія магістры і нямецкія магістры (1525—1929)

Калі рыцары згубілі сваю дзяржаву ў Прусіі, у іхняе ўласнасьці засталіся толькі землі ў розных частках Нямеччыны, якія ўзначальваў нямецкі магістр. Праз гэта абодва тытулы былі аб’яднаныя. Вялікі магістар стал менавацца вялікі і нямецкі магістар. Праз саслабленьне ордэн у пошуках дадатковых сродкаў існаваньня збліжаецца з імпэратарамі Сьвяшчэннай Рымскай імпэрыі. Пасьля таго, як у 1590 року імпэратар Рудольф II фактычна прызначае на пасаду вялікага магістра свайго брата Максымільяна III Аўстрыйскага, ордэн цалкам трапляе пад уплыў дынастыі Габсбургаў. Пасьля гэтага ажно да 1923 року Габсбургі кіравалі дзейнасьцю ордэну.

Мэргэнтхайм (1525—1809)

Сьпіс Вялікіх Магістраў Тэўтонскага Ордэну 
Замак Мэргэнтгайм (рэзыдэнцыя Тэўтонскага Ордэну пасьля 1525 року)
  • Вальтэр фон Кронбэрг (1527—1543) (у яго часы былі аб’яднаныя тытулы)
  • Вольфганг Шутцбар (1543—1566)
  • Георг Гундт фон Вэкгайм (1566—1572)
  • Генрых фон Бобэнгаўзэн (1572—1590)
  • Максіміліян Аўстрыйскі (1590—1618)
  • Карл Аўстрыйскі (1619—1624)
  • Ёган Ойстах фон Вэстэрнах (1625—1627)
  • Ёган Каспар фон Штадыён (1627—1641)
  • Леапольд Вільгельм Аўстрыйскі (1641—1662)
  • Карл Ёзэф Аўстрыйскі (1662—1664)
  • Ёган Каспар фон Ампрынгэн (1664—1684)
  • Людвіг Антон Пфальц-Нойбурскі (1685—1694)
  • Людвіг Франц Пфальц-Нойбурскі (1694—1732)
  • Клемент Аўгуст Баварскі (1732—1761)
  • Карл Аляксандар Лярэнскі (1761—1780)
  • Максімільян Франц Аўстрыйскі (1780—1801)
  • Карл Людвіг Аўстрыйскі (1801—1804)

Вена (1809—1923)

  • Антон Віктар Аўстрыйскі (1804—1835) (пасада робіцца спадчыннай у правячым доме Аўстрыі)
  • Максіміліян Ёзэф (1835—1863)
  • Вільгельм Франц Карл Аўстрыйскі (1863—1894)
  • Ойгэн Фэрдынанд Піюс Бэрнгард Аўстрыйскі (1894—1923) (пасада перастае быць спадчыннай)
  • Норбэрт Кляйн (1923—1933)

1923 — сучаснасьць

У 1923 року ордэн страціў статус рыцарскага і стаў клерыкальным. У цяперашні час займаецца таксама дабрачыннай, гаспадарчай і навуковай дзейнасьцю.

Сьпіс Вялікіх Магістраў Тэўтонскага Ордэну 
Бруна Плятэр, дзейсны магістар
  • Норбэрт Кляйн (1923—1933)
  • Пауль Гайдэр (1933—1936)
  • Робэрт Шэльцкі (1936—1948)
  • Марыян Тумлер (1948—1970)
  • Ільдэфонс Паўлер (1970—1988)
  • Арнольд Отмар Віланд (1988—2000)
  • Бруна Плятэр (з 2000)

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Сьпіс Вялікіх Магістраў Тэўтонскага Ордэну  Сьпіс вялікіх магістраў Тэўтонскага Ордэнусховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Сьпіс Вялікіх Магістраў Тэўтонскага Ордэну ГербСьпіс Вялікіх Магістраў Тэўтонскага Ордэну ТытулСьпіс Вялікіх Магістраў Тэўтонскага Ордэну ПераемнасьцьСьпіс Вялікіх Магістраў Тэўтонскага Ордэну ГісторыяСьпіс Вялікіх Магістраў Тэўтонскага Ордэну Кіраўнікі лекарскага брацтва (1190—1198)Сьпіс Вялікіх Магістраў Тэўтонскага Ордэну Ваенны ордэн (Ritterorden) (1198—1525)Сьпіс Вялікіх Магістраў Тэўтонскага Ордэну Вялікія магістры і нямецкія магістры (1525—1929)Сьпіс Вялікіх Магістраў Тэўтонскага Ордэну 1923 — сучаснасьцьСьпіс Вялікіх Магістраў Тэўтонскага Ордэну КрыніцыСьпіс Вялікіх Магістраў Тэўтонскага Ордэну Вонкавыя спасылкіСьпіс Вялікіх Магістраў Тэўтонскага ОрдэнуЛацінская моваНямецкая моваТэўтонскі Ордэн

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Мінейка (імя)V стагодзьдзеДжэк Нікалсан427Міцкевічы (род)МагнэтызмСпакусьнікіВэб-сайтМайкрасофтРасейцыТалачынВаенная апэрацыяБаза зьвестакРадаўніцаВозераКалдуныВільняРадзівіл (імя)РымКілішакНацыянал-сацыялістычная нямецкая працоўная партыяZunge (альбом)Андрэй МукавозчыкПадзелы Рэчы ПаспалітайАрмянскі каляндарАбстракцыяC++Мікола АбрамчыкБеларускія народныя казкіГісторыя ЧарнаўчыцаўНіна МацяшАляксандраў-КуяўскіКаляндар бэрбэраўПрацяглы будучы часГодГарбутБеларуская Народная РэспублікаУладзімер ПуцінСэксуальныя цацкіАрмянеКарл Маркс.neМаркёрНямеччынаБона СфорцаБеларусьМайкл БантынгМужчына зьверхуАдміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел БеларусіКасьцёл Божага Цела і калегіюм езуітаў (Нясьвіж)VPNГаленьнеАшмяныСедльцыЧувашыяЛетуваКарэйскі каляндарАліРусіфікацыя БеларусіПавал ДавідовічКрэваРамаданСтарабеларуская моваКадзіла сармацкаеЦарква Сьвятога Духа (Менск)Жорж Сымэнон1200Фамалікан Віла-Нова-дзі-ФамаліканВуза🡆 More