Вялікія Лукі

Вялі́кія Лу́кі (па-расейску: Великие Луки) — горад абласнога падпарадкаваньня ў паўднёва-ўсходняй частцы Пскоўскай вобласьці Расеі, зьяўляецца цэнтрам Вялікалуцкага раёну, але не ўваходзіць у ягоны склад.

Праз горад працякае рака Ловаць (упадае ў возера Ільмень). Насельніцтва складае 90 922 жыхароў (2020).

Вялікія Лукі
рас. Великие Луки
Вялікія Лукі
Вялікія Лукі
Герб Вялікіх Лукаў
Першыя згадкі: 1166
Краіна: Расея
Суб’ект фэдэрацыі: Пскоўская вобласьць
Плошча:
  • 60 км²
Насельніцтва:
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: 81153
Паштовы індэкс: 182100–182115
Нумарны знак: 60
Геаграфічныя каардынаты: 56°21′0″ пн. ш. 30°31′0″ у. д. / 56.35° пн. ш. 30.51667° у. д. / 56.35; 30.51667 30°31′0″ у. д. / 56.35° пн. ш. 30.51667° у. д. / 56.35; 30.51667
Вялікія Лукі на мапе Расеі
Вялікія Лукі
Вялікія Лукі
Вялікія Лукі
Вялікія Лукі Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://vluki.reg60.ru/

Гісторыя

Упершыню згадваецца ў Наўгародзкім летапісе пад 1166 годам. Частка Наўгародзкай рэспублікі. У 1167 годзе спалены смаленскім князем Раманам Расьціславічам і ягоным братам Мсьціславам. У 1198 пацярпеў ад полацкага княства. У 1211 годзе пабудаваная крэпасьць. Да 1406 году меў назву Лукі. У 1478 годзе ўвайшоў у склад Рускай дзяржавы. У 1580 годзе ў выніку аблогі ўзяты арміяй польскага караля Стэфана Баторыя, але паводле Ям-Запольскага міра 1582 году вернуты Рускай дзяржаве. У 1611 годзе быў цалкам разбураны швэдзкімі войскамі. Падчас Другой сусьветнай вайны быў моцна разбураны, адноўлены пасьля вайны.

Транспарт

Буйны чыгуначны вузел Акцябрскай чыгункі. У 1900 годзе праз Вялікія Лукі прайшла лінія Маскоўска-Віндава-Рыбінскай чыгункі. У 1901 годзе адчыненая чыгуначная станцыя. У 1907 годзе праз Вялікія Лукі прайшла лінія Мікалаеўскай чыгункі. Празь Вялікія Лукі праходзяць чыгуначныя лініі Рыга-Масква, і Балагова-Полацак. Аэрапорт «Вялікія Лукі» разьмешчаны ў вёсцы Максімава, адчынены ў 1928 годзе, эксплюатаваўся да 1993 году.

Адукацыя і культура

Вялікалукская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія (заснаваная ў 1957 годзе як сельскагаспадарчы інстытут), філіял Пецярбургскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту шляхоў камунікацый Імпэратара Аляксандра I (адчынены ў 1964 годзе). Вялікалукская дзяржаўная акадэмія фізычнай культуры і спорту (адчыненая ў 1970 годзе).

У горадзе працуе краязнаўчы музэй (адчынены ў 1919 годзе). Драматычны тэатар (1919). Помнікі Канстанціну Ракасоўскаму, Аляксандру Матросаву.

Прамысловасьць

У горадзе разьмешчаныя машынабудаўнічыя прадпрыемствы, якія выпускаюць электрабытавыя прылады, акумулятары і інш. Агульны ўнёсак прадпрыемстваў Вялікіх Лукаў у аб'ём вытворчасьці Пскоўскай вобласьці скаладае амаль 40 %. У 1944 годзе заснаваны Вялікалукскі завод мэханічных вырабаў, які першапачаткова выпускаў будаўнічыя і сталярныя інструманты. Ад 1953 году працуе Вялікалукскі завод «Лесхозмаш». У 1957 годзе заснаваны радыёзавод, які выпускаў радыё- і высакавольтную апаратуру (зачынены ў 2010 годзе). У 1960 годзе заснаваны вялікалукскі завод «Рэастат», які выпускае нізкавольтную пускарэгулюючую апаратуру. Працуе АТ «Вялікалукскі вопытны машынабудаўнічы завод» (вытворчасьць грузапад'ёмнага абсталяваньня). У 1998 годзе заснаваны Вопытны завод «Мікрон», які вырабляе гандлёвае абсталяваньне. Прадпрыемствы лёгкай, харчовай, дрэваапрацоўчай прамысловасьці.

Насельніцтва

  • 1939 год — 35 000 чалавек
  • 1970 год — 80 000 чалавек
  • 1994 год — 115 600 чалавек
  • 2005 год — 103 500 чалавек
  • 2006 год — 102 357

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Вялікія Лукі  Вялікія Лукісховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Вялікія Лукі ГісторыяВялікія Лукі ТранспартВялікія Лукі Адукацыя і культураВялікія Лукі ПрамысловасьцьВялікія Лукі НасельніцтваВялікія Лукі КрыніцыВялікія Лукі Вонкавыя спасылкіВялікія Лукі2020Вялікалуцкі раёнЛовацьПскоўская вобласьцьРасейская моваРасея

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

BҐМаксім ТанкПалітыкаПомнік Якубу Коласу (Мікалаеўшчына)АльжырРасеяНямеччынаСаудаўская АрабіяПятрусь БроўкаДэміюргАтмасфэра (адзінка вымярэньня)БацькаўшчынаЭтнічная тэрыторыя беларусаўRSSЛеанід ДайнекаБайкаГлеб КрыўцоўЛіцэнзія вольнай дакумэнтацыі ГНУГедымінас КіркіласНіл АрмстрангВіктар МарціновічДанііл ШапкоАнгельская моваСямейства (біялёгія)Вячаслаў АдамчыкЛетувізацыяЯтвідПарнафільмПашпартВіктар ШніпНатальля Пяткевіч30 красавікаІсус ХрыстосЛінда ГамільтанБлакітная гадзінаЦытрусВелімір ХлебнікаўУзброеныя сілы Рэспублікі БеларусьАлег СалтукЛічэбнікКліматРадаўніцаГорадняЛетуваШылаплавіКатэхізіс Сымона БуднагаFacebookМедзьІрына БагдановічКузьма ЧорныГратэскАляксей ПысінРАУСГвінэяСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікБеларуская Народная РэспублікаGoogleГрупавы сэксEnejАнгельская ВікіпэдыяНемежЛібанФранцішак СкарынаМакс ШчурЭўропа🡆 More