Востраў Сьвятая Гэлена

Сьвятая Гэлена (па-ангельску: Saint Helena) — брытанская заморская тэрыторыя, якая складаецца зь некалькіх астравоў, якія знаходзяцца ў паўднёвай частцы Атлянтычнага акіяна.

Яны знаходзяцца на адлегласьці некалькіх тысяч кілямэтраў адзін ад аднаго. У склад Сьвятой Гэлены ўваходзяць: востраў Сьвятая Гэлена (плошча 122 км²), востраў Ушэсьця, Гоф, Недасяжная, Найтыглейл, Трыстан-дэ-Кунья.

Востраў Сьвятая Гэлена
Saint Helena
Сьцяг Вострава Сьвятая Гэлена Герб Вострава Сьвятая Гэлена
Сьцяг Герб
Нацыянальны дэвіз: «Loyal and Unshakeable» («Ляяльны і непахісны»)
Дзяржаўны гімн: «God Save the Queen»
Месцазнаходжаньне Вострава Сьвятая Гэлена
Афіцыйная мова ангельская
Сталіца Джэймзтаўн
Найбуйнейшы горад Джэймзтаўн
Форма кіраваньня канстытуцыйная манархія
Лізавета II
Марк Эндру Кейпс
Плошча
 • агульная

122 км²
Насельніцтва
 • агульнае (2008)
 • шчыльнасьць

4255
35/км²
Валюта Фунт Сьвятой Гэлены (SHP)
Часавы пас GMT (UTC+0)
Дамэн верхняга ўзроўню .sh
Тэлефонны код +290
Востраў Сьвятая Гэлена

Да пабудовы Суэцкага каналу, востраў Сьвятой Гэлены быў важнай кропкай на шляху караблёў у Індыйскі акіян.

Востраў атрымаў вядомасьць дзякуючы Напалеону Банапарту, які тут правёў свае апошнія гады жыцьця. Два месцы дзе ён жыў, і даліна ў якой ён пахаваны, зьяўляюцца тэрыторыяй Францыі.

Пасьля англа-бурскіх войнаў, некаторыя буры таксама былі сасланыя на Сьвятую Гэлену.

Гісторыя

Востраў Сьвятой Гэлены быў адкрыты партугальцамі 21 траўня 1502 году, у дзень сьвятой Гэлены. У 1506 годзе Трыстан дэ Кунья, партугальскі вандроўнік, адкрыў астравы названыя ў яго гонар. У 1659 годзе Ангельшчына адваявала астравы ў Галяндыі, і разьмясьціла тут пункт забесьпячэньня пітной вадой і харчаваньнем караблёў на шляху ў Індыю, а таксама вайсковую базу.

Адкрыцьцё Суэцкага канала зьнізіла каштоўнасьць вострава. У часе Другой сусьветнай вайны на востраве Ўшэсьця была разьмешчана вайскова-паветраная база ЗША. У 1954 годзе на гэтай базе зьявілася амэрыканская станцыя сачэньня за ракетамі, якія запускаліся з паўвострава Флорыда. У часе Фолклэндзкага канфлікту востраў Ўшэсьця служыў базай для брытанскіх войскаў.

Геаграфія

Востраў Сьвятой Гэлены мае вульканічнае паходжаньне. У паўднёвай частцы знаходзіцца некалькі кратэраў вышынёй да 818 мэтраў. Клімат пасатны, трапічны. У некаторых раёнах колькасьць ападкаў складае да 1000 мм у год, але ў Джэймзтаўне толькі 140 мм у год.

Расьліннасьць на Сьвятой Гэлене трапічная, растуць эўкаліпты, кіпарысы. Значная плошча пакрытая лугамі.

Востраў Ушэсьця таксама вульканічнага паходжаньня. Востраў мае выгляд плято, з патухлымі кратэрамі, вышынёй да 858 м. Востраў знаходзіцца на надводным хрыбце. Клімат трапічны, ападкі складаюць 700—1000 мм.

Трыстан-дэ-Кунья — група з чатырох астравоў вульканічнага паходжаньня. Вышыня кратэраў да 2060 мэтраў.

Вонкавыя спасылкі

Востраў Сьвятая Гэлена  Востраў Сьвятая Гэленасховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Ангельская моваАтлянтычны акіянВостраў УшэсьцяВялікабрытанія

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Крыштап Мікалай Радзівіл «Пярун»Арганізацыя Аб’яднаных Нацыяў1589Вішнеў (Менская вобласьць)ГунтПаўлюк ТрусОйча нашАлесь ПетрашкевічПісьменнасьцьАлесь РазанаўЛютаўская рэвалюцыя 1917 году ў РасеіВерасеньСяброўстваПарнаграфія ў сецівеДжулія ТэйларДзьмухавецЛізаньне похвыКотРэлігія ў БеларусіБДСМПлошча Леніна (станцыя мэтро, Менск)Чорны замак Альшанскі (фільм)Аляксей БелыВільняБібліяВэб-сайтУладзімер Арлоў (гісторык)Ігнат ДамейкаГрудзіУладзімер КаткоўскіАнатоль ЗэкаўКанюшынаЛеў СапегаКурдзкая моваАнатоль БутэвічБеліца (Жлобінскі раён)У краіне райскай птушкіІсьляндзкі коньКірыл СтаселькаКамянецКампутарРэжым ЛукашэнкіПалесьсеНаша думкаМіс СусьветКастрычніцкі пераваротВікіВялікае Княства ЛітоўскаеРагнедаЯн ЦывінскіРэспубліка Сэрбская КраінаГеалёгіяЭякуляцыяПаўстаньне 1794 годуЯн ГляўбіцУладзімер КараткевічКрумкачПалешукіСадавінаКубізмМіхась ЗарэцкіДзейнікЧарнобыльРуская моваНародны АльбомСяргей Давідовіч20052008Узвышша (часопіс)Жамойць🡆 More