Востраў Ушэсьця

Востраў Ўшэсьця (па-ангельску: Ascension Island) — частка замежнай тэрыторыі Вялікабрытаніі — Астравы Сьвятой Гэлены, Ушэсьця і Трыстан-да-Куньня.

Разьмешчаны востраў Ушэсьця ў паўднёвай частцы Атлянтычнага акіяну, прыкладна на паўдарогі паміж Афрыкай і Паўднёвай Амэрыкай і прыкладна за 700 міляў на паўночны захад ад вострава Сьвятая Гэлена.

Востраў Ушэсьця
Ascension Island
Сьцяг Вострава Ўшэсьця Герб Вострава Ўшэсьця
Сьцяг Герб
Месцазнаходжаньне Вострава Ўшэсьця
Афіцыйная мова ангельская
Сталіца Джоржтаўн
Найбуйнейшы горад Джоржтаўн
Форма кіраваньня
Адміністратар
Замежная тэрыторыя
Джастын Алан
Плошча
 • агульная
 • адсотак вады
219 месца ў сьвеце
88 км²
0
Насельніцтва
 • агульнае (2016)
 • шчыльнасьць

806
10/км²
Валюта Фунт Сьвятой Гэлены
Дамэн верхняга ўзроўню .ac
Тэлефонны код +247

Гісторыя

Упершыню была адкрытая ў 1501 годзе партугальскім адміралам Жуанам да Нова на шляху ў Індыю. Востраў заставаўся без імя да 1503 году, калі іншы партугалец, Альфонса дэ Альбукерке, у дзень Ушэсьця натыкнуўся на гэты востраў. З прычыны беднасьці прыроды востраў заставаўся незаселеным да ссылкі Напалеона ў 1815 годзе, калі на ёй Вялікабрытанія разьмясьціла гарнізон колькасьцю 150 чалавек для прадухіленьня магчымых уцёкаў Напалеона. Акрамя таго, Вялікабрытанія не жадала, каб Францыя выкарыстала востраў у сваіх мэтах. Пасьля сьмерці Напалеона ў 1821 годзе мала што зьмянілася на востраве да канца XIX стагодзьдзя, пакуль не было вынайдзена радыё.

Палітыка

У 1922 годзе востраў перайшоў пад юрысдыкцыю Вострава Сьвятой Гэлены. У сапраўднасьці да 1964 году востраў Ушэсьця знаходзіўся пад кіраваньнем мэнэджара кампаніі «Кейбл Энд Вайрэлес».

Геаграфія

Маленькі востраў вульканічнага паходжаньня. На востраве пражывае вялікая колькасьць марскіх чарапах і марскіх ластавак.

Эканоміка

У пачатку XX стагодзьдзя кампанія «Кейбл Энд Вайрэлес» пабудавала на востраве радыёрэлейную станцыю. Дадзеная станцыя забяспечвала каналы сувязі паміж Афрыкай, Паўднёвай Амэрыкай і Вялікабрытаніяй.

У 1942 годзе ЗША пабудавалі на востраве базу ВПС, а затым у 1957 годзе станцыю радыёэлектроннага сачэньня, а НАСА ў 1965 годзе — пускавую пляцоўку для праекту Апалён, у 1966 годзе — стартавую пляцоўку для вынасу на арбіту штучных спадарожнікаў Зямлі. У часе фолклэндзкага канфлікту востраў атрымаў дадатковы штуршок да разьвіцьця.

Дэмаграфія

Колькасьць насельніцтва — каля 1100 чалавек.

Tags:

Востраў Ушэсьця ГісторыяВостраў Ушэсьця ПалітыкаВостраў Ушэсьця ГеаграфіяВостраў Ушэсьця ЭканомікаВостраў Ушэсьця ДэмаграфіяВостраў УшэсьцяАнгельская моваАстравы Сьвятой Гэлены, Ушэсьця і Трыстан-да-КуньняАтлянтычны акіянАфрыкаПаўднёвая Амэрыка

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Пошукавая аптымізацыяЭтнічная тэрыторыя беларусаўМікола ПапекаСпортІнтэрнэт.comДэмакратычная Рэспубліка КонгаВэб-сайт16 красавікаЛікЖывёлы22 красавікаАндрэй ХадановічФундацыя «Вікімэдыя»МураўёўкаЛорд-канцлерАшраф МарванПітсбургскае пагадненьнеMozilla FirefoxБуда (будызм)Другая сусьветная вайнаМікола ГусоўскіФіліпіныБабёрБеластокЛеанід ГалубовічПрэшаўскі саборМенск (футбольны клюб)Сямейныя традыцыі славян (манэты)АнтынарманізмЛявон ВашкоБеларуская літаратураРасейская моваРуская моваБеларусьВысокі РынакЛявон БаршчэўскіПрыдатак (мовазнаўства)Фрыдрых ШылерАлесь СавіцкіЯкса (дзяржава)МанрэальШчучынКувэйтУправа КДБ па Гомельскай вобласьціСьпіс гарадоў БеларусіБеларусыSui generisСтаніслаў Аўгуст ПанятоўскіВагінальны сэксЛепельЖанчына з жанчынайВіленскі вакзал (Менск)Ігнат КанчэўскіАлі ХамэнэіБусел белыУладлен АнікееўЯўгенія ПфляўмбаўмВіцебск (футбольны клюб)Цыганская моваЎТурфанГепардКрыптавалютаАльбэрт АйнштайнБеларускі нацыянальны стройКіеўУладзімер ПуцінЖыдыСутартАдэса48-ы батальён дапаможнай паліцыіФэльдмаршал (Швэцыя)🡆 More