Валянцін Лукша

Валянці́н Анто́навіч Лу́кша (16 лістапада 1937, Полацак — 2012, Менск) — беларускі паэт, публіцыст, драматург.

Валянцін Лукша
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 16 лістапада 1937
Полацак
Памёр 2012
Менск
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт, драматург, публіцыст
Гады творчасьці з 1956
Жанр верш, драма, публіцыстыка
Мова беларуская
Дэбют 1956
Прэміі мэдаль і Ганаровы знак А.П.Гайдара
Узнагароды
Творы на сайце Knihi.com

Жыцьцяпіс

Нарадзіўся ў сям’і служачага. Скончыў Полацкі лясны тэхнікум (1956) і Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПСС (1976). Працаваў памочнікам таксатара Пензенскай аэрафоталесаўпарадчай экспэдыцыі. У 1958 г. — інструктар Полацкага гаркаму камсамолу, камсорг трэсту № 16 «Нафтабуд». З 1961 г. — літсупрацоўнік полацкай газэты «Сцяг камунізма», загадчык аддзелу міжраённай газэты «Ленінская іскра» (Полацак), карэспандэнт Беларускага радыё, загадчык аддзелу літаратуры і мастацтва рэспубліканскай газэты «Чырвоная змена», адказны сакратар штомесячніка «На экранах Беларусі», з 1973 г. — старэйшы рэдактар, з 1975 г. — галоўны рэдактар Галоўнай рэдакцыі літаратурна-драматычнага вяшчаньня Беларускага радыё, у 1980—1998 гг. — дырэктар выдавецтва «Юнацтва». Сябра СП СССР з 1978 г., Сябра Саюзу пісьменьнікаў Беларусі.

Творчасьць

Літаратурную дзейнасьць пачаў у 1956 г. (апублікаваны верш у «Віцебскім рабочым»). Выйшлі кнігі вершаў «Гарады нараджаюцца сёньня» (1964), «Атава» (1969), «Споведзь» (1973), «Белыя берагі» (паэма-хроніка, 1981), «Радзімыя плямы» (вершы і фэльетоны, 1982), «Сьляды памяці» (вершы і паэма, 1986), «Агонь і попел» (драматычныя паэмы, 1989), кніжкі вершаў, казак для дзяцей «Аркестар» (1972), «Зялёная бальніца» (1974), «Лета — круглы год» (1978), «Крылаты цэх» (1982), «Чароўны камень» (1987). Выдаў кнігі публіцыстыкі «Наша полацкая прафэсія» (1966), «Рамантыкі шасьцідзясятых» (1967), «Дзесяць дарог да чароўнага» (1970), «Полацак» (1973).

Аўтар п’ес, пастаўленых на тэатральнай сцэне, тэлебачаньні і радыё, «Інтэгралы на цэгле» (1974), «Мая радня» (1975), «Свае крылы» (1976), «Вецер веку» (паводле аднайменнага рамана І. Гурскага, 1977), «Калі вяртаюцца буслы» (1982), «Асоль» (паводле твораў А. Грына, 1984), «Пад шыфрам „Зорачка“» (1985), «Чароўны камень» (1985).

Пераклаў п’есы Сяргея Міхалкова «Дарагі хлопчык» (1986), М.Рошчына «Уся Надзея» (1986), Е. Тарахоўскай «Казка пра Ямелю» (1990). Напісаў лібрэта опэры «Барвовы золак» (пастаўленая ў 1979).

Узнагароды

  • Узнагароджаны мэдалём і Ганаровым знакам А. П. Гайдара.
  • Ляўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (1996)

Крыніцы

Літаратура

Tags:

Валянцін Лукша ЖыцьцяпісВалянцін Лукша ТворчасьцьВалянцін Лукша УзнагародыВалянцін Лукша КрыніцыВалянцін Лукша ЛітаратураВалянцін ЛукшаДраматургМенскПаэтПолацакПубліцыст

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ЧасМарыя МартысевічВасіль СёмухаМінэтЗямляСэксПятрусь БроўкаНазоўнікПлоцевы актЗалаты стандартНью-ЁркВэб-дызайнАнтонімы23 красавікаМар’ян ДуксаТадзіяна КляшторнаяЖугарЭнэргіяСтанаОўручВыказьнікАлтайСухотыПерасяленьне беларусаў і палякаў (1944—1946)ВіцебскСяржук Сокалаў-ВоюшМаркёрSAAB 90Mozilla FirefoxСаксоніяМарыянэткаВінцэсь МудроўБлогЛюбартАркадзь КуляшоўЯн СерадаПермВячаслаў АдамчыкБеларусізацыяРасейская моваПесьня пра зубраВацлаў ЛастоўскіБел-чырвона-белы сьцягСавушкін прадуктЯнка МаўрДразды (гурт)Алесь ПетрашкевічЭрэкцыяПрэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 1994 годуАндрусь ГорватПрыродаахоўная тэрыторыяСукенкаШпакРод (біялёгія)НямеччынаКрывіч (часопіс)Вітольд Бялыніцкі-БіруляТрахеяНовы замак (Горадня)Каханьне без пранікненьняОйча нашПарк цёмнага небаНарвідГрамадзтваАндрэй ХадановічМаскоўскі мэтрапалітэнЯн ВэрмээрУсяслаў ЧарадзейРадзівілыПаўстаньне 1863—1864 гадоўІнданэзія🡆 More