Вале́рыя Ку́става, вядомая таксама як Валяры́на (нарадзілася 9 кастрычніка 1984, Менск) — паэт, літаратарка.
Валерыя Кустава | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Імя пры нараджэньні | Валерыя Уладзімераўна Кустава |
Псэўданімы | Валярына |
Нарадзілася | 9 кастрычніка 1984 (39 гадоў) |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэт, літаратар |
Жанр | паэзія, эсэ |
Мова | беларуская |
Узнагароды | Эксьлібрыс[d] (2015) Залаты апостраф (2009) |
Навучалася ў ДМШ №9, скончыла ДМШ №19 па клясе скрыпкі і фартэпіяна. Навучалася ў Ліцэі з тэатральным ухілам №136, скончыла беларускамоўную клясу СШ №211 (2002). Наведвала Беларускі Калегіюм — аддзяленьне «філязофія/літаратура» (2003), скончыла Польскі Інстытут у Менску (2003), БДУКіМ (2007, дыплём з адзнакай, спэцыяльнасьць «Літаратурная работа», спэцыялізацыя — кінадраматургія), магістратуру БДАМ (2008, спэцыяльнасьць «Мастацтвазнаўства», спэцыялізацыя — кінатэлемастацтва, — мае ступень магістра мастацтвазнаўства). Працавала рэдактарам выдавецтва «Мастацкая літаратура» (2008—2009). Скончыла асьпірантуру БДАМ (2012, спэцыяльнасьць «Кіназнаўства», спэцыялізацыя — кіна-, тэле- і іншыя віды экранных мастацтваў). Выкладае гісторыю кіно і драматургію сучаснага фільму. У красавіку 2015 году пабралася шлюбам з драматургам Васілём Дранько-Майсюком.
Аўтар і вядоўца культурніцкай праграмы на тэлеканале «Белсат». Перакладае зь беларускай, расейскай, украінскай, польскай мовы; аўтар публікацыяў у пэрыёдыцы: «Дзеяслоў», «Новы час», «ARCHE Пачатак», «Полымя», «Культура» і іншых.
Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў, а таксама сябра Беларускага ПЭН-цэнтру і БАЖу.
У лютым 2018 года ў Беларускім Доме ў Варшаве на Дзень роднай мовы правяла «Нацыянальную дыктоўку», якой Беларускі Дом распачаў праграму мерапрыемстваў святкаваньня 100-годдзя Беларускай Народнай Рэспублікі.
У чэрвені 2021 году Куставай прышлося пакінуць Беларусь. 3 чэрвеня невядомыя ламіліся ў яе кватэру. Пасьля гэтага сувязь зь ёй зьнікла, пакуль літаратарка не апынулася ў Польшчы. У Беларусі жа распачаўся крымінальны перасьлед у адносінах да яе: Куставу абвінавацілі па меншае меры ў «арганізацыі й падрыхтоўцы дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак», і нясплаце падаткаў за фінансаваньне пратэстаў.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Валерыя Кустава, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.