Бітва Пад Ласасінам

Бі́тва пад Ласасі́нам — бітва паўстаньня 1863 року, якая адбылася 4 чэрвеня 1863 ля вёскі Ласасін Слонімскага павету Гарадзенскай губэрні (цяпер у Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці).

ст. 24 траўня] 1863 ля вёскі Ласасін Слонімскага павету Гарадзенскай губэрні (цяпер у Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці).

Бітва пад Ласасінам
Дата: 4 чэрвеня 1863 (160 гадоў таму)
Месца: Ласасін
Вынік: перамога расейскага войска
Супернікі
Бітва Пад Ласасінам ПаўстанцыСьцяг Расеі Расейская імпэрыя
Камандуючыя
Влодэк «Шчасны»
Колькасьць
каля 700 пешых і 40 коньнікаў

Хада падзеяў

4 чэрвеня [ст. ст. 24 траўня] 1863 а 3-й з паловай гадзіны апоўдні расейскі аддзел пад даводзтвам пружанскага вайсковага начальніка маёра Крэмера дагнаў паўстанцаў пружанскага шляхціца Влодка «Шчаснага» пад Ружанамі.

На ўчастку Пагарэлае расейцы разьбілі конны пікет. Яшчэ адзін пікет са стральцоў паўстанцы выставілі за 3 вярсты ў лесе, сярод дрыгвы. Крэмер паслаў супраць іх 3-ю стралковую роту з трыма паўзьвязамі рэзэрву 9-й роты, аднак тыя былі сустрэтыя густой стральбою. Расейцы адышлі, каб выманіць ворага з густога лесу. Інсургенты, падбадзёрваныя камандзірам, кінуліся наперад, аднак, сустрэтыя стрэламі, адышлі на ранейшую пазыцыю.

Тады Крэмер, ня маючы магчымасьці выцягнуць інсургентаў з займанага месца, загадаў ісьці ў атаку. Расейцы адкінулі гэтую заставу, пасьля чаго паўстанцы адышлі на іншую пазыцыю за невялікаю палянкай.

У гэты час паўстанцы зрабілі спробу абысьці расейцаў са свайго правага боку, 8 разоў атакуючы, аднак былі адкінутыя стралковым агнём і падмацаваньнем з 9-й роты. Пасьля гэтага расейскае войска перайшло ў наступ.

А 7-й гадзіне паўстанцы разьбегліся, схаваўшыся ў непраходнай дрыгве за 4 вярсты ад вёскі Ласасіна. Крэмер ня стаў іх перасьледаваць і пайшоў у Ружаны.

Вынікі

Страты паўстанцаў ацэньваюцца ад 40 да 127 чалавек па расейскіх ацэнках.

Сярод забітых былі паўстанцкі лекар Каліноўскі і многія іншыя асобы, «якія з выгляду і вопраткі ня простага званьня». У палон быў узяты беластоцкі памешчык Рафал Карыцкі і вэтэран чачэнскай вайны, адстаўны штабс-капітан Станіслаў Завістоўскі. Валеры Антоні Ўрублеўскі і Влодэк «Шчасны» з часткаю аддзелу здолелі вырвацца з акружэньня.

Дзеля большай пасьпяховасьці барацьбы з паўстанцамі, якія канцэнтраваліся ў Ружанскай пушчы, на загад царскіх уладаў была высечаная паласа лесу праз пушчу (гэтак званая Паляцкая прасека). На ёй стаяла царская пяхота і патрулі з казакоў.

Памяць

Першы драўляны крыж на месцы пахаваньня палеглых паставілі мясцовыя жыхары. У 1928 за польскім часам мясцовыя ўлады замянілі яго гранітным помнікам з надпісам: «Prochom 40 powstanców polskich poległych w 1863 r. w walkach z najezdzcą. Mieszkańcy powiatu» (бел. Праху 40 паўстанцаў, палеглым у 1863 року ў бітвах з акупантамі. Мяшканцы павету).

З прыходам савецкай улады помнік быў узарваны. У 1989 року адноўлены мясцовымі краязнаўцамі з дапамогай пружанскіх прадпрыемстваў.

Помнік занесены ў Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь.

Крыніцы

Tags:

Бітва Пад Ласасінам Хада падзеяўБітва Пад Ласасінам ВынікіБітва Пад Ласасінам ПамяцьБітва Пад Ласасінам КрыніцыБітва Пад ЛасасінамБерасьцейская вобласьцьГарадзенская губэрняЛасасінПаўстаньне 1863 году на ПружаншчынеПружанскі раёнСлонімскі павет (Гарадзенская губэрня)Юліянскі каляндар

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

МаёнтакРасейская моваНатальля АрсеньневаБерасьцеСтарадубскі паветДрынКімбарАўстраліяБібліятэкаЗона маўчаньняНемежГерой БеларусіАляксей ПысінГлеб ЛабадзенкаАшмяныАнатоль ІвашчанкаЛязьбійская парнаграфіяРуслан КашулінскіРасейская акупацыя БеларусіМы, беларусыСаюзная дзяржава Беларусі і РасеіБеларусьВолатАляксандар СувораўАгінскіяКастусь КаліноўскіМасачусэтсМіжнародная сыстэма СІКаханьне без пранікненьняАдольф ГітлерВетразевы спорт на летніх Алімпійскіх гульнях 2016 годуВялікабрытаніяМаксім ГарэцкіВасіль БыкаўСьпіс помнікаў архітэктуры Вялікага Княства Літоўскага, зруйнаваных уладамі Расейскай імпэрыіАнгеданія1831ГервідЭлектронная поштаСяргей Паўлавіч АбламейкаISO 4217Лацінская мова850-яМураўёўкіВячаслаў АдамчыкМаркетынгЭўрапейскі ЗьвязІсьляндзкі коньВіленскае барокаСябарБаркэмпУкраінаАдам МіцкевічУладзімер ПракапцоўПарнаграфія ў ІталііВыказьнікЛідзкае піваЛетувізацыяРамяствоУзброеныя сілы Рэспублікі БеларусьНаша НіваДзяніс Садоўскі (футбаліст)Конкурс песьні ЭўрабачаньнеНаваградакПорнгабКультура (радыё)ЈБеларуская ВікіпэдыяКунілінгусНясьвіжАкторы парнафільмаў🡆 More