Фэлікс Влодэк

Фэ́лікс А́дам Ян Вло́дэк гербу «Праўдзіч» (па-польску: Feliks Adam Jan Włodek; 9 чэрвеня 1838 — ?) — паўстанцкі военачальнік Пружанскага павету ў 1863 р.

    Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Влодэк.

Дзейнічаў пад псэўданімамі Шчасны, Самуха, Зьдзяхоўскі.

Бацька, таксама Фэлікс, меў ва ўласнасьці маёнткі Кабакі ў Пружанскім і Матыкалы ў Берасьцейскім паветах. Фэлікс Адам Ян нарадзіўся меркавана ў Кабаках.

20 красавіка 1863 сфармаваў паўстанцкі атрад, які налічваў каля 300 чалавек. Намагаючыся зьяднацца зь сіламі Густава Стравінскага, накіраваўся ў ваколіцы Бярозы-Картускай. Па дарозе быў акружаны расейскімі войскамі ля в. Смалярка, дзе 13 траўня прыняў зь імі бой. Пасьля аб’яднаньня кіраўніцтва агульным атрадам прыняў Аляксандар Лянкевіч.

3 чэрвеня [ст. ст. 21 траўня] атрад прыняў удзел у бітве пад Мілавідамі. 4 чэрвеня [ст. ст. 24 траўня] адбылася жорсткая сутычка ля вёскі Ласасін. Атрад Влодка пацярпеў цяжкія страты: 40 чалавек забітымі.

Неўзабаве Влодэк аддзяліўся ад Лянкевіча і 13 чэрвеня [ст. ст. 30 траўня] , аб’яднаўшыся з паўстанцамі Яна Ваньковіча, сышоўся ў бітве з жаўнерамі і казакамі каля в. Пескі. Пасьля гэтага атрад адышоў у Пінскі павет.

Па ім кіраўніком пружанскага атраду стаў Ільдэфонс Хадакоўскі гербу «Далэнга» (1815—1880), а сам Фэлікс неўзабаве зьехаў у Царства Польскае Расейскай імпэрыі. У 1864 як палітычны злачынец пазбаўлены правоў стану, маёмасьць сканфіскаваная.

Сям’я

  • Бацька Фэлікс Влодэк (21 кастрычніка 1802 — ?), харунжы пружанскі. У сярэдзіне XIX стагодзьдзя збудаваў у Кабаках палац (не захаваўся), у якім пасьля ў пачатку XX стагодзьдзя працаваў дзед расейскага сьпевака Андрэя Макарэвіча. А да скасаваньня прыгоннага права Макарэвічы былі прыгоннымі Влодкаў.
  • Маці Габрыела Бісьпінг фон Гален (? — 1887)
  • Сярэдні брат Каміл Влодэк (1839 — ?) — быў арыштаваны 23 чэрвеня 1863 за дапамогу паўстанцам. Пазьней вядома, што ў 1890 валодаў маёнткам Кабакі і фальваркам Камяніца (1399 дзесяцінаў). Ягоная дачка Соф’я выйшла замуж за Вітольда Сьвянціцкага (унучатага пляменьніка Адама Міцкевіча), якому перайшлі ва ўласнасьць Кабакі.
  • Малодшы брат Уладзіслаў (1842 — ?)
  • Сястра Леантына (18441915). У 1869 выйшла замуж за графа Францішка Ксавэрыя Пуслоўскага (1843—1908)

Крыніцы і заўвагі

Літаратура

Tags:

18389 чэрвеняПаўстаньне 1863 году на ПружаншчынеПольская мова

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Беларускім партызанам (верш)Рэкі БеларусіЛяакоанКрысталь БойдОта ШыкДыялекты беларускай мовыФранцішак БагушэвічДзяніс МарціновічВялікае Княства ЛітоўскаеКрэваКіраўнікі ЦК КП БССРКрумкачАкадэмія нацыянальнай бясьпекі Рэспублікі БеларусьПэтынгКінэр378ВершМаркетынгУладзімер БутрамееўСакавікЛетувіская моваПаўстаньне 1794 году27 лютагаОйча нашГільтэрРоварАнгельшчынаБудаўнічы матэрыялХатыньБеларусьАнтонімыЗьміцерЖыды ў БеларусіВалошкаРовенская вобласьцьКастусь ЦыбульскіКасьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар бэрнардынаў (Беніца)Ёзэф Доў СалавейчыкАмонімГербы гарадоў БеларусіХомнаСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікГерконт26 лютагаПрэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 2020 годуСтарабеларуская моваПятрусь БроўкаГрэцкая моваБэрлін2024РужанецДуброўнаДжынсавая рэвалюцыяВадзянікТэарэтычная фізыкаПрыслоўеСамасейСімяон ПолацкіВіталіян (папа рымскі)УладаРусіны (гістарычны этнонім)КіншСэптуагінтаЯкуб КоласЛацінкаСьцяг БеларусіРадзівілыНатуральная гаспадаркаСяргей РусакРыбін тлушчВікіпэдыя🡆 More