Беларусы Ў Пэрце

Беларусы ў Пэрце зарганізаваліся ў 1952 годзе.

Дадзеная супольнасьць беларусаў найменш прадстаўленая сярод аўстралійскіх у крыніцах.

Дзейнасьць

6 студзеня 1952 года на сходзе ў Міхася Раецкага старэйшага ў Кэлмскоце (раён Пэрту) была створаная першая тутэйшая беларуская арганізацыя — аддзел Задзіночаньня Беларускіх Вэтэранаў, які злучыў беларускіх вайскоўцаў. Жанчыны ж былі зьяднаныя аддзелам Згуртаваньня Беларускіх Жачынаў. Мэтай першых арганізацыяў было наладжваньне беларускага жыцьця.

Аддзел Задзіночаньня Беларускіх Вэтэранаў на чале зь Міхасём Раецкім старэйшым стаў арганізатарам нацыянальных сьвяткаваньняў беларусаў, ініцыяваў удзел беларусаў у міжнацыянальных выставах 1953—1954 гадоў. У красавіку 1953 году аддзел ініцыяваў некалькі радыёперадачаў пра Беларусь на мясцовай радыёстанцыі.

Дзейнасьць тутэйшых беларусаў прыцягвала і тых, хто жыў за сотню міляў. Супольнасьць не зазнала палітычнага расколу на прыхільнікаў Рады БНР і БЦР, бо цалкам падтрымлівала Раду БНР. Аднак, 28 чэрвеня 1956 году ў Пэрце адбыўся надзвычайны зьезд сяброў Згуртаваньня Беларускіх Вэтэранаў, які, з прычыны супрацоўніцтва Даната Яцкевіча з БВФ, пастанавіў стварыць сваю асобную арганізацыю, якая доўга не праіснавала.

Да сярэдзіны 1950-х гадоў была арганізаваная тутэйшая парахвія БАПЦ з настаяцелем айцом Барысам (Камінскім). У 1956 годзе на сродкі, сабраныя з розных асяродкаў беларусаў Аўстраліі і іншых краінаў была купленая дзялянка пад свой дом, што таксама падтрымаў архіяпіскап Сяргей. У 1957 годзе ўладыка Сяргей пераехаў у Пэрт. Дом меркаваўся як рэлігійны і грамадзкі цэнтар беларусаў. Спачатку гэтым апекаваўся аддзел Згуртаваньня Беларускіх Вэтэранаў, потым Беларускае аб’яднаньне ў Заходняй Аўстраліі (БАЗА), якое пачало дзейнічаць з 1960-х гадоў.

У сакавіку 1968 году Беларускі Народны Дом афіцыйна быў адчынены. Яго будавала 20 чалавек. Аднак, зь пераездам архіяпіскапа ў Адэлаіду і айца Барыса ў Мэльбурн, на тутэйшых беларусаў не было сьвятара, з-за чаго рэлігійнае жыцьцё тут заняпала.

У 1970-х гадах беларускае жыцьцё Пэрту амаль ня згадваецца на старонках беларускіх газэтаў, толькі ў нарысах Кастуся Чабатара пра Аўстралію ў «Божым Шляхам».

У 1984 годзе ў Пэрце пачала працу беларуская сэкцыя радыё. Зь сярэдзіны 1980-х гадоў Беларускае аб’яднаньне ў Заходняй Аўстраліі рэгулярна ладзіць нацыянальныя дзеі, удзельнічае ў імпрэзах. Таксама ў 1980-я гады праходзіла зьмена пакаленьняў у ходзе якога тутэйшае беларускае жыцьцё не пацярпела.

У 1990 годзе ў Пэрт прыехаў з Ангельшчыны айцец Уладзімір (Зайка), які аднавіў тут рэлігійнае жыцьцё. Дзякуючы яму, 14 лютага 1992 году беларусы набылі ўласную дзялянку на мэтрапольных могілках Караката.

Крыніцы

Літаратура

Tags:

Беларусы

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Вагінальны сэксЖанчына зьверхуЯн ЧыквінЯдвігін Ш.Рымавід (імя)Прыдатак (мовазнаўства)НямеччынаПрэм’ер-Ліга 2019—2020 гадоўУсяслаў ЧарадзейБісэксуальная парнаграфіяСяргей АлейнікAndroidЭдуард ВаласевічЛязьбійская парнаграфіяАлесь АркушАрцём АрашонакСяргей ДавідовічСямейства (біялёгія)Вусаў (вёска)Паветранае суднаПераклады Бібліі на беларускую мовуІгнат КанчэўскіСтана2024ВікіслоўнікВікіпэдыяСірэйкаСяброўстваДж (дыграф)КотПалестынцыЛюдміла СільноваХарвацкая дэмакратычная садружнасьцьУкраінаФSAAB 90Пэтэр ПэлегрыніМіжславянская моваВікіФільмСаратаўЙВітаўт ЧаропкаПэнсіяСьвятлана АлексіевічЛюдміла ПайдушакаваЖамойтыМы выйдзем шчыльнымі радаміЛошаМалайзіяБабёрПастава на каленяхАлег ЛойкаПрыродны газЭтыкаПарнаграфія ў ІталііMemento moriХроніка БыхаўцаМэтэароідРадзівілыАляксандар ЧарвякоўБелазарЯдвіга ПаплаўскаяБіскупБеларускі клясычны правапісТвэркВіетнамВасіль Зуёнак🡆 More