Бастыён: абарончае збудаваньне

Бастыён (па-лацінску: bastillio; па-француску: bastion; па-ангельску: bastion) — выступаючая частка вала абарончага збудаваньня паліганальнай формы (трохкутная, пяцікутная, серпавідная ці ромбавідная).

На бастыёне разьмяшчалася абарончая артылерыя для абстрэлу ворага на далёкай адлегласьці і флянкаваньня сумежных курцінаў і бастыёнаў.

Бастыён: Гісторыя разьвіцьця, Выгляд, Структура
Мураваны бастыён новаітальянскай школы

Гісторыя разьвіцьця

Лічыцца, што першым вядомым архітэктарам, які распрацоўваў форму паліганальнага бастыёна і першы ўжыў яе на практыцы ў сваіх раньніх кастэлях у Броліё (1484) і Цівіта Кастэляна (1494) быў флярэнцінец Джуліяна да Сангала. Але першыя яго бастыёны заставаліся паліганальнымі па форме, тоеснымі цыліндрычным больвэркам ці бастэям. Істотнай іх асаблівасьцю стаў караблепадобны вынас у бок зьнешняга вугла кастэлі. У 1503 годзе ў збудаванай ім цытадэлі Арэца бастыёны набываюць больш выразную форму, сэрцападобную форму. З 1524 году бастыёны распаўсюдзіліся па ўсёй паўднёвай Італіі і Сіцыліі, якія знаходзіліся пад пагрозай турэцкага нападу.

Прыкладна зь сярэдзіны XVI стагодзьдзя італьянскія напрацоўкі ў фартыфікацыі пачынаюць актыўна распаўсюджвацца на астатняй тэрыторыі Эўропы. У 1529 годзе пачата ўзьвядзеньне сыстэмы якасна новых абарончых умацаваньняў вакол Дрэздэну. У 1547 годзе Вена ў стане надзвычай высокай небясьпекі турэцкага нападу атрымлівае ланцуг бастыённых умацаваньняў італьянскага ўзору.

Бастыён: Гісторыя разьвіцьця, Выгляд, Структура 
Новы замак у Слуцку з чатырма полымі землянымі бастыёнамі ў галяндзкай манеры

Выгляд

Бастыёны сталі галоўным элемэнтам ва ўзьніклай аднайменнай бастыённай сыстэме фартыфікацыі. Эвалюцыя бастыёнаў ішла адпаведна разьвіцьцю фартыфікацыйных школ:

  • у стараіталіянскай сыстэме — абмураваныя вузкія тупакутныя,
  • у новаітальянскай — востракутныя абмураваныя,
  • у галяндзкай — пашыраныя земляныя тупакутныя і г. д.

Структура

Тыповы бастыён меў два бакі — фасы, што былі зьвернутыя ў напульны бок, два больш вузкія флянкі былі скіраваныя ў бок сумежных курцінаў і бастыёнаў, з асноўнай курцінай бастыён злучаўся шыяй або горжай. Унутры ў італьянскіх школах бастыёны былі казэматаваныя. Фасы двух бастыёнаў і курціна між імі старалі г. зв. бастыённы фронт.

Глядзіце таксама

Літаратура

  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.

Вонкавыя спасылкі

Бастыён: Гісторыя разьвіцьця, Выгляд, Структура  Бастыёнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Бастыён Гісторыя разьвіцьцяБастыён ВыглядБастыён СтруктураБастыён Глядзіце таксамаБастыён ЛітаратураБастыён Вонкавыя спасылкіБастыёнАнгельская моваВал (фартыфікацыя)Курціна (фартыфікацыя)Лацінская моваФранцуская мова

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Старажытнаруская моваІмёны ліцьвінаўБерасьцейская вобласьцьСэкс па тэлефонеМэдыяВікіГрэка-каталіцкая парафія Маці Божай Фатымскай (Горадня)Культура (радыё)Раман СкірмунтВіктар МарціновічЛегкавы аўтамабільWordleВетразевы спорт на летніх Алімпійскіх гульнях 2016 годуМінэтАўстраліяГрупавы сэксЯгайла (імя)ГуданАнатоль СысПадлетакПадвойнае пранікненьнеВольны хорКраязнаўчая газетаСССРКанстытуцыя БеларусіКрыстыян ГюйгэнсХалодная вайнаТрокіІнтэрнэтЦарква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла і манастыр базылянаў (Баруны)ФлорыдаМаксім БагдановічПружаныЛюдвік НарбутЛічэбнікЈБагуслаў РадзівілСамасейРадаўніцаГайла (імя)ДзьвінскГаяна-ЭсэкібаЮры ПадабедСтарабеларуская моваКангрэс ЗШААральны сэксВасіль ЖуковічРоварКарлес ПудждэмонКотЛёнданОйча нашАсочнікіБагоўкаСавецкія рэпрэсіі ў БеларусіПаўднёвыя славянеМагутны БожаАлімпійкаУладзімер ПуцінДаўгерд (імя)Алег ЛатышонакПаўднёвая КарэяШклоўскі раёнРуслан Кашулінскі2024ЛітваПрыназоўнікВіктар ГардзейЛезьбіянстваПастава 69Дзікае паляваньне караля Стаха (аповесьць)1947Беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыёІзраіль🡆 More