Заказьнік Балота Мох

Балота Мох — гідралягічны заказьнік рэспубліканскага значэньня.

Знаходзіцца ва ўсходняй часты Полацкай нізіны. Часткова займае тэрыторыю Перабродзкага сельсавету Мёрскага раёну.

Апісаньне

Заказьнік Балота Мох 
Цяцеркі — возера на паўднёва-ўсходняй мяжы балота Мох

Заказьнік быў заснаваны ў 1981 годзе. Ён мае плошчу 4,84 тыс. га, 86% паверхні якой займае тарфяны масіў Балота Мох, які зьяўляецца верхавым балотам і рэгулюе водны рэжым прылеглых тэрыторыяў і азёраў Абстэрна, Важа, Набіста і Укля. Пакладачная колькасьць торфу на тэрыторыі заказьніка складае 22,2 млн т.

На тэрыторыі заказьніка пераважаюць хваёва-хмызьнякова-сфангавыя, хмызьнякова-сфангавыя ўтварэньні з дадаткамі бярозы, ялінаў, асінаў. Сярод расьлінаў сустракаюцца рэдкія віды: пладаносячая марошка, якой больш нідзе няма на тэрыторыі рэспублікі, пікша, карлікавая бяроза. Таксама тут жывуць наступныя віды жывёлаў і птушак: кабан, касуля, лось, заяц, ліса, воўк, дзербнік, скапа, чорны бусел.

Тэрыторыя заказьніка — традыцыйнае месца збору ягадаў журавінаў, брусьніцаў, чарніцаў, дурніцаў, грыбоў.

Турыстычныя маршруты на тэрыторыі заказьніка яшчэ не распрацаваныя, але існуе водны шлях па рацэ Хараброўка на тэрыторыі заказьніка, якая злучае азёры Набіста і Шчоўна.

На тэрыторыі заказьніка дазволеная рыбалка ў адпаведнасьці зь дзейнымі ў рэспубліцы плавіламі аматарскага рыбалоўства, але забароненае паляваньне ў сувязі з вызначэньнем заказьніка як «ціхай зоны».

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

ЗаказьнікМёрскі раёнПерабродзкі сельсаветПолацкая нізіна

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Беларуская моваJavaScriptМобі ДыкСлавамір АдамовічЛюбартСьпіс гарадоў БеларусіВячаслаў АдамчыкБлогАсобны аддзел войскаў БНР у Балтыі25 красавікаЯкасныя прыметнікіВадзім СаранчукоўПолацкае княстваЗалаты стандартБіскупЭякуляцыяПалестынцыНарвідЗагляне сонца і ў наша аконцаДругая сусьветная вайнаСтарабеларуская моваТвэркМіхась БашлакоўБеларускі нацыянальны стройСмаленск23 красавікаЗнак бяды (фільм)ЯндэксЧорны кот (арганізацыя)Гарадніца (Горадня)Вадзім БолбасБярозка (часопіс)ФШвэрынскі замакНарэйкаБелазарДзяржаўны лад Рэспублікі БеларусьПадвойнае пранікненьнеМаскваДругі падзел Рэчы ПаспалітайМінятБыў. Ёсьць. БудуЧэрвеньМужчына зьверхуMemento moriМарына ВасілеўскаяГалоўная старонкаСандра БулакВіктар КарамазаўКаляндарВінцэнт СарагоскіЛошаВольны хорMauzer13472008ЯстNorthrop B-2 SpiritРадаўніцаПрыназоўнікДыялектАкцябарскі (Башкартастан)Honda JazzМаксім Танк🡆 More