Аркадзь Чарнышэвіч

Аркадзь Дзьмітрыевіч Чарнышэвіч (8 жніўня 1912, в.

Кулакі, Салігорскі раён18 студзеня 1967) — беларускі празаік.

Аркадзь Чарнышэвіч
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 26 ліпеня (8 жніўня) 1912
Памёр 18 студзеня 1967(1967-01-18) (54 гады)
Пахаваны
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік, дзіцячы пісьменьнік, настаўнік
Мова беларуская мова і расейская мова

Крыніцы

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Па сканчэньні Старобінскай сямігодкі (1928) дапамагаў бацькам у гаспадарцы. Падрыхтаваў і адаслаў у Белдзяржвыдавецтва зборнік апавяданьняў «Хаты ажываюць», які не быў прыняты да друку. У 1930 бацьку раскулачылі і адправілі на будаўніцтва Беламорска-Балтыйскага каналу, а сям’ю вывезьлі ў Качоўскі раён Комі-Пярмяцкай акругі. А. Чарнышэвіч працаваў у пасёлку Янчэр рабочым на лесараспрацоўках, загадчыкам мясцовай крамы, настаўнічаў. У 1940 годзе завочна Скончыў Кудымкарскую пэдагагічную вучэльню. У 1950 годзе вярнуўся на радзіму, быў прызначаны дырэктарам Насовіцкай, а потым Свірскай пачатковых школ Мядзельскага раёну. Сябра Саюза пісьменьнікаў СССР з 1954 году. З 1954 году жыў у Радашковічах, потым пераехаў у Менск. Апошнія гады жыцьця былі асабліва творча актыўныя.

Пахаваны на Усходніх могілках у Менску.

Творчасьць

Першае апавяданьне надрукаваў у 1927 (часопіс «Чырвоны сейбіт»). Сталай літаратурнай працай пачаў займацца з 1940 годзе, калі апублікаваў у часопісе «Полымя рэвалюцыі» падборку апавяданьняў «Лета». Аўтар зборнікаў апавяданьняў «Суседзі» (1956), «Марцін Когут» (1958), «Праз зімы і вёсны» (1960), «Новы дом» (1967), «Апавяданьні» (1970), раманаў «Сьвітаньне» (1957), «Засьценак Малінаўка» (1964, ч. 1; 1965, ч. 2), у 1982 абедзьве часткі выйшлі пад назвай «Засьценак Малінаўка».

Творчасьці Аркадзя Чарнышэвіча ўласьцівы дакладнае веданьне вясковага побыту, сялянскай псыхалёгіі, грунтоўная распрацаванасьць вобразаў і малюнкаў беларускай прыроды, аналітыка, багатая мова.

Пісаў для дзяцей. Выйшлі яго аповесьці «У адной сям'і» (1951), «На сажалках» (1955), зборнікі апавяданьняў «Зосін лужок» (1952), «Апавяданьні старога Арцёма» (1958), «Складанец» (1969).

Бібліяграфія

  • Выбраныя творы. Т 1-2. Мн., 1979.

Ушанаваньне памяці

Яго імем названа вуліца ў Радашковічах; на доме, дзе Аркадзь Чарнышэвіч жыў, павесілі мэмарыяльную дошку.

Крыніцы

Літаратура

  • Бугаёў Дз. Шматграннасьць. Мн., 1970.
  • Куляшоў Ф. Шлях да майстэрства // Полымя. 1972. № 8.
  • Шыловіч А. Жаданая сустрэча // Полымя. 1980. № 7.
  • Беларускія пісьменьнікі (1917—1990): даведнік / склад. А. Гардзіцкі. Мн., 1994.

Вонкавыя сспасылкі

Tags:

Аркадзь Чарнышэвіч КрыніцыАркадзь Чарнышэвіч ТворчасьцьАркадзь Чарнышэвіч БібліяграфіяАркадзь Чарнышэвіч Ушанаваньне памяціАркадзь Чарнышэвіч КрыніцыАркадзь Чарнышэвіч ЛітаратураАркадзь Чарнышэвіч Вонкавыя сспасылкіАркадзь Чарнышэвіч18 студзеня191219678 жніўняСалігорскі раён

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

МігдалыАмэрыканскі далярВольныя матэрыялыСпадарАрыянстваБітва пад Монтэ-КасынаМіхаіл ГарбачоўХойнаўскі сельсаветТокіёБоршчŁ68119891619Рымская імпэрыяКастусь КаліноўскіГрэта ГарбуСмаленскСыр (імя)1758Француская рэвалюцыяВалеры Жыскар д’ЭстэнРухавікГрэгар МэндэльСоф’я КавалеўскаяСкладаньнеІвацэвіцкі раёнАляксандар ВіхорХлёдвіг ГогэнлёэБерасьцейскае ваяводзтваСлавамір Мрожак120-я зэнітна-ракетная брыгада25 сакавікаОйча нашЖабінкаПрыназоўнікГубінСтавоцкі сельсаветХэрсонская вобласьцьПалешукіІвянецІрляндзкая моваБеларускае нацыянальнае адраджэньне20 лютага19 сьнежняЯкуб КоласГорадняКасьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага (Паставы)Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар бэрнардынаў (Пінск)КавліцмашЛубінЛетуваЧалавекПінскі замакМарына ВасілеўскаяПлешчыцы (Берасьцейская вобласьць)Польская моваПінскMozilla FirefoxКірыліцаХабарМусульманскі каляндарПольшчаГайла (імя)Генэрал ад кавалерыіВершаваны памерФіліп II (кароль Гішпаніі)Музэй Беларускага ПалесьсяКрывічыЯраслаўльАрыйХронікі Нарніі🡆 More