Анатоль Кашталапаў: беларускі музыка, танцоўшчык

Анато́ль Міха́йлавіч Каштала́паў (20 ліпеня 1948, Магілёў, БССР — 25 сьнежня 2018) — беларускі танцоўшчык і музыка, мастацкі кіраўнік беларускага дзяржаўнага ансамблю народнай музыкі „Сьвята“.

Заслужаны артыст Беларусі.

Анатоль Кашталапаў
Дата нараджэньня 20 ліпеня 1948(1948-07-20)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 25 сьнежня 2018(2018-12-25) (70 гадоў)
Месца вучобы
Занятак мультыінструмэнталіст, танцоўшчык
Месца працы
Інструмэнты баян[d], гармонік[d], дудка, акарына[d], флейта і жалейка[d]
Узнагароды

Жыцьцяпіс

Бацька — родам з Сыбіры, каваль; маці — з Магілёўшчыны. Анатоль займаўся грой на баяне ў Доме піянэраў, хадзіў у харэаграфічны гурток пры Магілёўскім мэталюргічным заводзе. Пасьля навучаўся ў Магілёўскай культпрасьветвучэльні імя Крупскай на танцавальным аддзяленьні.

Вайсковую службу праходзіў у музычнай роце ў Асіповічах, дзе навучаўся гры на флейце, граў у зводным аркестры Беларускай вайсковай акругі. Пасьля працаваў у саўгасе „Вейна“ мастацкім кіраўніком самадзейнасьці.

У 1970 року пераехаў у Менск на запрашэньне Белдзяржфілярмоніі, дзе трапіў у трупу балету Дзяржаўнага народнага хору Беларусі пад кіраўніцтвам Генадзя Цітовіча.

Пасьля заснаваньня ў 1974 року ўвайшоў у склад ансамблю „Харошкі“ пад кіраўніцтвам Валянціны Гаявой; акрамя танцаў і гры на музычных інструмэнтаў, захапіўся зьбіраньнем фальклёру. У ансамблі пазнаёміўся з сваёй будучай жонкай Сьвятланай.

З 1988 року — артыст балету ў ансамблі „Сьвята“, з 2001 і да скону — ягоны мастацкі кіраўнік. Пасьля сыходу з „Харошак“ першы шлюб, у якім з Сьвятланай мелі дачку, распаўся. Другая жонка — Ганна Пухнарэвіч.

Сябра Саюзу кампазытараў Беларусі.

Дзейнасьць

Рознаплянавы музыка-мультыінструмэнталіст. Валодаў майстэрствам граньня на акарыне, баяне, гармоніку, дудках, жалейцы, флейце. Ад Вячаслава Пратасевіча пераняў уменьне граньня на саломінцы.

За 48 гадоў творчай дзейнасьці зьдзейсьніў мноства фальклёрных экспэдыцыяў. На аснове сабранага ў розных рэгіёнах Беларусі і апрацаванага ім фальклёру стварыў музычна-харэаграфічную („Музыкі граюць“) і песенна-музычную („Застольная“) кампазыцыі, танцы й інш.

Прэміі і ўзнагароды

  • Заслужаны артыст Беларусі (1983)
  • Нагрудны знак Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусі (2003)
  • Ганаровая грамата Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусі (2011)
  • Ганаровая грамата Менскага гарадзкога выканаўчага камітэту (2017)

Ушанаваньне памяці

Правобраз маладога Анатоля Кашталапава намаляваны ў мазаічных пано на фасадзе дамоў насупраць Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Анатоль Кашталапаў ЖыцьцяпісАнатоль Кашталапаў ДзейнасьцьАнатоль Кашталапаў Прэміі і ўзнагародыАнатоль Кашталапаў Ушанаваньне памяціАнатоль Кашталапаў КрыніцыАнатоль Кашталапаў ЛітаратураАнатоль Кашталапаў Вонкавыя спасылкіАнатоль КашталапаўБССРЗаслужаны артыст БеларусіМагілёў

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Піт ПаўлаўІсьляндзкі коньЛетувізацыя1705Русіфікацыя БеларусіApple Inc.КубаТадэвуш КасьцюшкаІльля ЦішуроўПарнафільм у ФранцыіISO 4217Максім ГарэцкіМарына ВасілеўскаяСяржук Сокалаў-ВоюшАсіпавіцкі раёнBet365ПорнгабГабрэіСтрахаваньнеЖанчына з жанчынайHTMLЛявон БаразнаСлуцкі збройны чынНаваградакВячаслаў АдамчыкІнфармацыйныя тэхналёгііМаёнтакЛюдміла ПайдушакаваПаўднёвыя славяне13 чэрвеняСьпіс помнікаў архітэктуры Вялікага Княства Літоўскага, зруйнаваных уладамі Расейскай імпэрыіБітва на рацэ УлеІгар СідарукЛевэркузэнАнальны сэксГорадКатэхізіс Сымона БуднагаРадаўніцаГімн ВялікабрытанііМастацкая літаратура (выдавецтва)Расейская акупацыя Беларусі17 красавікаНаступствы Чарнобыльскай катастрофыВэнэсуэлаМаладняк (літаратурнае аб’яднаньне)ТэхналёгіяРасейскае ўварваньне ва Ўкраіну (з 2022)Ігар ТурКузьма ЧорныТрыбадызмЧапялаБраціславаМэдыяВікі1945ВалошкаБайкаHromadske.TV1792РадзівілыIRCЛіцьвіны.itПастава на каленяхРасейскі фашызмТоні БлэрЯнка КупалаБлогБеларускі нацыянальны строй🡆 More