Генадзь Цітовіч

Гена́дзь Іва́навіч Ціто́віч (7 жніўня 1910, в.

ст. 25 ліпеня] 1910, в. Новы Пагост, цяпер Мёрскі раён Віцебскай вобласьці — 21 чэрвеня 1986) — беларускі музыказнавец, этнограф і харавы дырыгент.

Генадзь Цітовіч
Нарадзіўся 25 ліпеня (7 жніўня) 1910
Памёр 20 чэрвеня 1986(1986-06-20) (75 гадоў) або 21 чэрвеня 1986(1986-06-21) (75 гадоў)
Жанр этнаграфія
Прэміі Народны артыст СССР, Прэмія Ленінскага камсамолу БССР
    Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Цітовіч.

Біяграфія

Першую навуку мастацтва і культуры атрымаў у дзіцячыя гады ад Флора Манцэвіча.

Навучаўся ва Ўнівэрсытэце Стэфана Баторыя (1936—1939), скончыў Віленскую кансэрваторыю (1939). У 1939—1941 і 1945—1951 — рэдактар абласнога радыё, кансультант Дома народнай творчасьці ў Баранавічах. У 1974—1975 гг. — старшы навуковы супрацоўнік Інстытуту мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклёру АН БССР. Стварыў у в. Вялікае Падлесьсе Ляхавіцкага раёну народны хор (1952), рэарганізаваны ў 1959 годзе ў Беларускі дзяржаўны ансамбль песьні і танцу, у 1964 — у Дзяржаўны народны хор БССР, якім кіраваў да 1974 году. У 1974—1975 — старэйшы навуковы супрацоўнік Інстытуту мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклёру АН БССР.

Запісаў больш за 3 тыс. беларускіх (пераважна), расейскіх, украінскіх, польскіх, баўгарскіх, летувіскіх, латыскіх народных песьняў, танцаў, інструмэнтальных найгрышаў. Зрабіў для хору шмат канцэртных апрацовак уласных запісаў. Складальнік шэрагу фальклёрных зборнікаў.

Тэарэтычныя працы прысьвечаныя міжславянскім і славяна-балцкім народна-песенным сувязям, гістарычнаму разьвіцьцю беларускай народнай музыкі, беларускаму народнаму шматгалосьсю, народнаму выканальніцтву, стылявому аналізу сучаснай народнай песьні, музычнаму побыту сучаснай вёскі. Зрабіў значны ўнёсак у станаўленьне і разьвіцьцё самадзейнага музычнага мастацтва Беларусі. Актыўна выступаў у пэрыядычным друку, аўтар шэрагу нізак тэле- і радыёперадачаў.

Народны артыст СССР (1968), ляўрэат прэміі Ленінскага камсамолу Беларусі (1968). Узнагароджаны 3 ордэнамі, а таксама мэдалямі.

Бібліяграфія

  • Польскія народныя песні. — Мн., 1962;
  • Анталогія беларускай народнай песні. — Мн., 1968;
  • Аб беларускім песенным фальклоры. [Выбр. нарысы]. — Мн., 1976.

Крыніцы

Літаратура

  • Жураўлёў Д.М. Генадзь Цітовіч. — Мн.: 1969.
  • Цітовіч Генадзь // Этнаграфія Беларусі: Энцыклапедыя / Рэдкалегія: І. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Менск: БелСЭ, 1989. — 575 с.: іл. ISBN 5-85700-014-9.

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Генадзь Цітовіч БіяграфіяГенадзь Цітовіч БібліяграфіяГенадзь Цітовіч КрыніцыГенадзь Цітовіч ЛітаратураГенадзь Цітовіч Вонкавыя спасылкіГенадзь ЦітовічВіцебская вобласьцьМёрскі раёнНовы ПагостЮліянскі каляндар

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Гаштольд (імя)Парнаграфія ў ЗШАІндыя15 красавікаВенанцы БутрымБеларускі клясычны правапісРыгор КастусёўЦэглаЛетувісыУніфікаваная назва рэсурсу.neКаса (анатомія)ПалітыкДзесяцідзённая вайнаЛёвэнНародная асьветаКінатэатар1919ВыказьнікГісторыя БеларусіПастава 69Чалавек-аўтапілаВялікабрытаніяBayraktar TB2СакавікРыдлёўкаІгнат ПрановічМэдаль Францішка СкарыныСтарабеларуская моваКузьма ЧорныСтаніслаў ВалодзькаЛітоўская кухаркаЛацінкаБелы вершВагінальны сэксВэб-сайтЦыкорыяПолацакЧалавекДругая сусьветная вайнаСусьветная служба Бі-Бі-СіЛявон ВашкоУладзімер ТарасевічЛют12 гадоў рабства (фільм)Максім ТанкАпавядальны сказПагоня (песьня)ПакістанВадзім СаранчукоўМенскЗьміцер БартосікGoogle DriveДанута БічэльISO 4217ЛюбейкаЛіцьвіныКітаЧарнігаўскае княстваВершаваны памерКляштарСказБесьпілётнікЛюбДзеяслоў (часопіс)Язэп СажычГрупавы сэксБірэйкаНаваполацакАлесь ЗайкаШпак120-я зэнітна-ракетная брыгадаМаксім Гарэцкі🡆 More