Алівія Дэ Гэвілэнд: амэрыканская акторка

Алівія дэ Гэвілэнд (па-ангельску: Olivia Mary de Havilland; 1 чэрвеня 1916, Токіё — 25 ліпеня 2020, Парыж) — ангельска-амэрыканская акторка, адна з самых папулярных і запатрабаваных галіўудзкіх акторак 1930-х і 1940-х гадоў, уладальніца двух Оскараў за лепшую жаночую ролю (1947, 1950).

Яна найбольш вядомая сваімі ролямі ў фільмах «Прыгоды Робіна Гуда» (1938), «Зьнесеныя ветрам» (1939), «Спадчыньніца» (1949) і «Цішэй, цішэй, дарагая Шарлота» (1964).

Алівія дэ Гэвілэнд
Алівія Дэ Гэвілэнд: Жыцьцяпіс, Прэміі, Крыніцы
Дата нараджэньня 1 ліпеня 1916(1916-07-01)[…]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 26 ліпеня 2020(2020-07-26)[…] (104 гады)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак сцэнарыстка, тэлеактор, тэатральная акторка, акторка
Навуковая сфэра кінаакторства[d]
Месца працы
Бацька Ліліян Фантэйн[d][…]
Маці Ліліян Фантэйн[d]
Дзеці Жызэль Галянт[d] і Бэнджамін Брыгз Гудрыч[d]
Узнагароды
IMDb ID nm0000014
Сайт oliviadehavilland.net
Подпіс Выява аўтографу

Жыцьцяпіс

Нарадзілася ў Токіё, дзе яе бацька выкладаў у брытанскім каледжы. Яе маці Ліліян Аўгуста Руз, была тэатральнай акторкай, вядомай публіцы пад псэўданімам Ліліян Фантэйн, а бацька, Ўолтар Огастас дэ Гэвілэнд, брытанскім адвакатам. Пасьля разводу бацькоў яна разам з маці і сястрой пераехала ў Каліфорнію.

Ейная акторская кар’ера стартавала ў пачатку 1930-х гадоў. Дэбютнай для Алівіі стала роля Гэрміі ў пастаноўцы «Сон у летнюю ноч», якая была паказаная ў знакамітым тэатры Галіўуд-Боўл у Лос-Анджэлесе. Усё ж ў 1935 годзе яна прамяняла тэатральную кар’еру на кіно. Прапанову першага кантракту атрымала ў 18 гадоў ад студыі Warner Brothers. Сярод ейных раньніх фільмаў такія прыгодніцкія стужкі, як «Адысэя капітана Блада» (1935), «Атака лёгкай кавалерыі» (1936), «Прыгоды Робін Гуда» (1938). У 1930-я гады здымалася ў асноўным у пары з Эралам Флінам.

За гады прафэсійнай кар’еры Алівія дэ Гэвілэнд заваявала дзьве прэміі «Оскар» за фільмы «Кожнаму сваё» (1946) і «Спадчыньніца» (1949), двойчы станавілася ляўрэаткай прэміі «Залаты Глёбус». На Галіўудзкай алеі ў Лос-Анджэлесе ёсьць ейная зорка. Апошняй карцінай, у якой зьнялася дэ Гэвілэнд, стала карціна «Пяты мушкетэр» (1979).

Памерла ў сьне ў сваім доме ў Парыжы.

Барацьба за правы актораў

Дзякуючы сваёй зьнешнасьці акторка атрымлівала рамантычныя ролі, нягледзячы на імкненьне да больш складаных акторскіх задач. Ейнае расчараваньне прывяло да таго, што яна падала ў суд на кампанію Warner Bros. у 1943 годзе, калі студыя хацела пакінуць яе на кантракце пасьля ягонага заканчэньня, сьцьвярджаючы, што яна павінна прапрацаваць яшчэ паўгода з прычыны адмоваў ад роляў. Апэляцыйны суд у Каліфорніі вынес пастанову на ейную карысьць, пастанавіўшы, што студыя ня можа працягваць кантракт бяз згоды выканаўцы. Рашэньне суду дагэтуль неафіцыйна называецца «законам дэ Гэвілэнд».

Прэміі

  • «Оскар» 1947 — «Найлепшая жаночая роля» («Кожнаму — сваё»)
  • «Оскар» 1950 — «Найлепшая жаночая роля» («Спадчыньніца»)
  • «Залаты Глёбус» 1950 — «Найлепшая жаночая роля ў драме» («Спадчыньніца»)
  • «Залаты Глёбус» 1987 — «Найлепшая жаночая роля другога пляну ў міні-сэрыяле альбо тэлефільме» («Анастасія: Загадка Ганны»)
  • Вэнэцыянскі кінафэстываль 1949 — Кубак Вольпэ за найлепшую жаночую ролю («Зьмяіная яма»)

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Алівія Дэ Гэвілэнд ЖыцьцяпісАлівія Дэ Гэвілэнд ПрэмііАлівія Дэ Гэвілэнд КрыніцыАлівія Дэ Гэвілэнд Вонкавыя спасылкіАлівія Дэ Гэвілэнд1 чэрвеня1916202025 ліпеняАнгельская моваОскарПарыжТокіё

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Васіль БыкаўВасіль ЖуковічПаўстаньне 1830—1831 гадоўМінэтСпіс марак аўтамабіляўРасейская акупацыя БеларусіВіленскае барокаНаваградакПсыхалёгіяКомсомольская правдаРоварНатальля АрсеньневаРэформа беларускага правапісу 1933 годуСпадчына (часопіс)Анатоль ІвашчанкаТудаўлянскія гаворкіСаўгутБеларуская дзяржаўная акадэмія музыкіСьпіс вуліц ПружанаўЭль НіньнёСтарабеларуская моваТэхналёгіяЛявон БаразнаКлеапатраЭдуар Анры АўрыльПаўднёвая КарэяЈГімн БеларусіЧапялаГервідГорадВалошкаПарнаграфія ў ЗШАМікола Купрэеў850-яКурапатыКаскадныя табліцы стыляўСтаніслаў ЯроцкіШатан1871Дзікае паляваньне караля Стаха (аповесьць)Місіс ДаўтфайрВольга ІпатаваЛічэбнікСьвятлана ЦіханоўскаяЛацінкаГерэйка2007Мікіта ХрушчоўБаер ЛевэркузэнРаёны БеларусіBet365Mac OSПастава 69Вялікая Айчынная вайнаАзбука МорзэІслам у ЭстонііБайкаАсфальтГрунвальдзкая бітваУрліхАбыякКанстытуцыя БеларусіБраўзэрКімбар🡆 More