Аляксей Кучынскі

Аляксей Сьцяпанавіч Кучынскі (4 (16) лютага 1892 году, в.

Выдранка Чэрыкаўскага павету Магілёўскай губэрні — 29 кастрычніка 1937 году, Менск, НКУС БССР) — беларускі грамадзкі дзеяч, пэдагог, рэктар БДУ. Расстраляны карнымі савецкімі органамі.

Аляксей Кучынскі
Дата нараджэньня 4 (16) лютага 1892 або 12 (24) лютага 1892
Месца нараджэньня Выдранка, Магілёўская губэрня, Расейская Імпэрыя
Дата сьмерці 29 кастрычніка 1937(1937-10-29) (45 гадоў)
Месца сьмерці НКУС БССР, Менск
Месца пахаваньня
Месца вучобы Віцебскі пэдагагічны інстытут (1916)
Занятак навуковец
Навуковая сфэра Журналістыка, літаратура
Месца працы Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт
Вядомы як Журналіст, рэдактар, пэдагог
    Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Кучынскі (неадназначнасьць).

З 1909 году працаваў у школах Рагачоўскага павету. У 1916 году Аляксей Кучынскі скончыў Віцебскі настаўніцкі інстытут. Быў мабілізаваны ў армію. Удзельнічаў у лютаўскай рэвалюцыі і кастрычніцкім перавароце. Са сьнежня 1917 году ў Амсьціслаўскім павеце. Быў рэдактарам газэты «Думы бедняка». З 1922 году ў Смаленску; працаваў губкаме РКП(б), у рэдакцыі газэты «Рабочий путь». Быў рэдактарам газэты «Смоленская деревня». У траўні 1929 году пераехаў у БССР, выконваў абавязкі рэдактара газэты «Рабочий». У 1930—1931 гадах — намесьнік рэдактара газэты «Савецкая Беларусь». З красавіка 1936 году па люты 1937 году займаў пасаду рэктара Беларускага Дзяржаўнага Унівэрсытэту.

10 красавіка 1937 году ЦК ВКП(б) былі пагашаныя партыйныя дакумэнты Аляксея Кучынскага як выключанага з чальцоў партыі з фармулёўкай: «Исключён как активный участник контрреволюционной нацдемовской организации, активный участник Московского эсэровского съезда, что скрыл от партии, за связь с контрреволюционными нацдемовскими элементами».

28 кастрычніка 1937 году выязной сэсіяй вярхоўнага суду СССР прыгавораны да расстрэлу. У «Чорную ноч» з 29 на 30 кастрычніка 1937 году НКУС было расстраляна больш за 130 прадстаўнікоў беларускай інтэлегенцыі, сярод якіх Аляксей Кучынскі разам з двума сваімі калегамі — папярэднімі рэктарамі БДУ Язэпам Каранеўскім і Анані Дзякавым. Гэтае злачынства было ўчыненае напярэдадні шаснаццатай гадавіны ад пачатку працы Беларускага Дзяржаўнага Ўнівэрсытэту.

18 сьнежня 1956 году рэабілітаваны.

Сям'я

Жонка — Алена Фёдараўна Кучынская (Старасьценка). У 1930-я гады выкладала нямецкую мову ў Беларускім політэхнічным інстытуце. 28 лістапада 1937 году асуджаная асобай нарадай пры НКУС як "жонка ворага народа" да васьмі гадоў папраўчых работ. Была этапаваная ў Карагандзінскі канцлягер НКУС Казаскай ССР. Другі раз асуджаная 14 лютага 1940 году да ссылкі ў Краснаярскі край РСФСР. Рэабілітаваная 11 сьнежня 1956 году.

5 лістапада 1937 году разам з маці быў арыштаваны сын Кучынскіх Дзьмітры (нарадзіўся 9 лістапада 1919 году ў Амсьціслаўлі), вучань дзясятай клясы Сярэдняй школы № 2 гораду Менску. Ён быў асуджаны да пяці гадоў папраўчых работ і этапаваны ў Ягрынскі канцлягер НКУС Архангельскай вобласьці РСФСР. З 1940 году ў Краснаярскім краі. Рэабілітаваны 25 сьнежня 1956 году. Далейшы лёс невядомы.

Крыніцы

Папярэднік
Анані Дзякаў
Рэктар Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту
1936—1937
Наступнік
Нічыпар Бладыка

Tags:

Выдранка (вёска)Магілёўская губэрняМенскНКУС БССРСьпіс рэктараў Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэтуЧэрыкаўскі павет

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ГотаўтЭўразьвязСмаленскЭратычнае мастацтваБел-чырвона-белы сьцягМікі МаўсПаўзуныДзяржаваАладкіКалі-югаIBMІзбутСусьветнае павуціньнеВаенная апэрацыяПастава 69Марына ВасілеўскаяСьвяты ЮрыБумонтЖанчына зьверхуТрыялетВадзім СаранчукоўФранцыяВіктар ШніпВасіль ЗуёнакАкторы парнафільмаўМаксім ГарэцкіКузьма ЧорныБагуслаў РадзівілТутэйшыя (літаб’яднаньне)ВерасеньІсьляндзкі коньВялікі выбухСураж (Польшча)Лявон БаразнаЭліза АжэшкаГомельДаўгодПрэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 1994 годуGoogleІван ШамякінПэрсыдзкая моваМы выйдзем шчыльнымі радаміКіраў (Кіраўская вобласьць)БелазарВершаваны памерЧарнобыльская катастрофаБэерБялыніцкі абраз Маці БожайМачанкаПрацяглы будучы часКушмакАтрад (біялёгія)Адольф ГітлерТураўНазоўнікПацеіІндустрыялізацыяПятрусь БроўкаАляксандар МарозЛеанід Дайнека1923БеларусьЗьміцер БартосікРусіфікацыя Беларусі1896Салатная цыкорыяАдзёр🡆 More