Аль-Біруні

Абу Рэйхан Мухамэд ібн Ахмэд аль-Біруні (пэрс.

ابوریحان محمد بن احمد بیرونی‎‎‎; 4 верасьня 973, Кят, Харэзм — 9 сьнежня 1048, Газьні, суч. Афганістан) — выбітны навуковец з Харэзма, аўтар шматлікіх капітальных працаў па гісторыі, геаграфіі, філялёгіі, астраноміі, матэматыцы, геадэзіі, мінэралёгіі, фармакалёгіі, геалёгіі й іншых навук. Аль-Біруні валодаў амаль усімі навукамі свайго часу. У Эўропе быў вядомы пад ліцінізаваным імём Альбэроніюс.

Абу Рэйхан Мухамэд ібн Ахмэд аль-Біруні
пэрс. ابوریحان محمد بن احمد بیرونی‎‎
Аль-Біруні
Паштовая марка СССР, прысьвечаная тысячагодзьдзю з дня нараджэньня аль-Біруні
Дата нараджэньня 4 верасьня 973
Месца нараджэньня Кят, Харэзм
Дата сьмерці 9 сьнежня 1048 (75 гадоў)
Месца сьмерці Газьні, Газнэвідзкая дзяржава
Занятак філёзаф, хімік, географ, унівэрсальны чалавек, матэматык, картограф, астраном, перакладнік, антраполяг, фізык, астроляг, гісторык, мовазнаўца, індоляг, пісьменьнік, фармацэўт, гуманіст, батанік
Навуковая сфэра навуковец-энцыкляпэдыст, пісьменьнік

Аль-Біруні лічыцца адным з найвялікшых вучоных Сярэднявечча ісламскай эры. Ён добра разьбіраўся ў фізыцы, матэматыцы, астраноміі й прыродазнаўстве, а таксама праявіў сябе як гісторык, лінгвіст і хранікёр. Ён быў знаёмы з хорэзмскай, фарсі, арабскай, санскрытам і цюркскімі мовамі, а таксама ведаў грэцкую, іўрыт і сырыйскую мовы. Аль-Біруні правёў большую частку свайго жыцьця ў Газьні, у сучасным Аўганістане, і ў 1017 годзе адправіўся на Індыйскі субкантынэнт. Ён стаў самым важным перакладчыкам працаў індыйскіх навукоўцаў на арабскую мову. Ён таксама зрабіў унёсак у навукі аб Зямлі, і лічыцца «бацькам геадэзіі» за яго важны ўнёсак у гэтую галіну, разам зь ягоным значным унёскам у разьвіцьцё геаграфіі.

Біяграфія

Аль-Біруні нарадзіўся на ўскрайку Кята, сталіцы афрыгідзкай дынастыі Харэзма. Аль-Біруні атрымаў шырокую матэматычную і філязофскую адукацыю. Яго настаўнікам у Кяце быў выбітны матэматык і астраном Ібн Ірак. Пасьля захопу Кяту ў 995 годзе эмірам Гурганджа і пераносу сталіцы Харэзма ў Гургандж аль-Біруні зьехаў у Рэй, дзе працаваў у аль-Гаджандзі. Затым ён працаваў у Гургане пры двары Шамс аль-Малі Кабуса, якому ён каля 1000 году прысьвяціў «Храналёгію», затым вярнуўся ў Харэзм і працаваў у Гурганджэ пры двары харэзмшагаў Алі (997—1009) і Мамуна II. Ад 1017 году, пасьля заваяваньня Харэзма султанам Махмудам Газнэві ён быў вымушаны пераехаць у Газну, дзе працаваў пры двары султана Махмуда і яго пераемнікаў Масуда і Маўдуда. Аль-Біруні ўдзельнічаў у паходах Махмуда ў Індыю, дзе пражыў колькі год і азнаёміўся з ладам індыйскага жыцьця, у тым ліку вучыў санскрыт. У гэты час ён напісаў кнігу «Індыя» (Kitab ta'rikh al-Hind); кніга была скончаная каля 1030 году.

Астраноміі аль-Біруні прысьвяціў звыш 45 твораў. Папулярнымі уводзінамі ў астранамічную навуку служыць ягоная «Кніга настаўленьня на розум пачаткам навукі зорак», напісаная ім каля 1029 году й якая дайшла да нас у двух варыянтах: на арабскай мове й на фарсі. Гэтая кніга складаецца з 530 пытаньняў і адказаў па геамэтрыі, арытмэтыцы, астраноміі, геаграфіі, храналёгіі й астралёгіі.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Аль-Біруні  Аль-Бірунісховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

АстраноміяГеаграфіяГеадэзіяГеалёгіяГісторыяМатэматыкаМінэралёгіяПэрсыдзкая моваФармакалёгіяФілялёгіяЭўропа

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

.mn4-ы пяхотны рэгімэнт польнай булавы Вялікага Княства Літоўскага.syПцічГадуцішкіЛанкашырСлаваччынаРамадан1908Блакітная валошка.af1993Надвор’е.am22Ян Пазьняк.gwЧырвоны мухаморСафі МарсоСырыцыюс (папа рымскі)Вігіліюс (папа рымскі)Белсат.smStotisПошукавая аптымізацыяАпавядальны сказ1948.io.bvЯн Чачот.jpБерасьцеЧжэн ХэВыруАмсьціслаўЭрэкцыя.bh.moАральны сэкс.toНямеччынаДрыса.tvАмонім.tnСьвятлоКрумкач.awЖанна д’Арк1841Караваджа.uyПокерАтэны.ghМанфрэдФранцішак БагушэвічАнілінгус.cgКлуж-Напока91939Лошыцкі сядзібна-паркавы комплексПарэчча (горад)Вэст-ІндыяБарбароўАндрэй ХадановічБог.vn🡆 More