Альмецьеўск: мястэчка ў Расеі

Альмецьеўск (па-расейску: Альметьевск, па-татарску: Әлмәт) — горад (ад 3 лістапада 1953) у Расеі.

Знаходзіцца ва ўсходняй частцы Рэспублікі Татарстан, на адлегласьці 265 км ад Казані. Разьмешчаны на левым беразе ракі Зай (прыток Камы). Зьяўляецца цэнтрам Альмецьеўскага раёну. Утварае гарадзкое паселішча горад Альмецьеўск. Самы вялікі горад у поліцэнтрычнай Альмецьеўска-Бугульмінска-Ленінагорскай аглямэрацыі і цэнтар тэрытарыяльна-вытворчага комплексу Паўднёва-ўсходняй эканамічнай зоны рэспублікі. За 13 км ад гораду разьмешчаная чыгуначная станцыя Альмецьеўская Куйбышаўскай чыгункі. Горад зьяўляецца пачатковым пунктам нафтапровада «Дружба». Чацьверты паводле колькасьці насельніцтва і значэньня горад Татарстану.

Альмецьеўск
рас. Альметьевск
Альмецьеўск: Гісторыя, Клімат, Эканоміка
Альмецьеўск: Гісторыя, Клімат, Эканоміка
Герб Альмецьеўску
Першыя згадкі: пачатак 18 стагодзьдзя
Горад з: 1953
Краіна: Расея
Суб’ект фэдэрацыі: Татарстан
Плошча: 114,98 км²
Вышыня: 110 м н. у. м.
Насельніцтва
колькасьць: 149 894 чал.
шчыльнасьць: 1303,65 чал./км²
этнічны склад: татары (50%),
расейцы (40%),
чувашы (2,5%)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +7 8553
Паштовы індэкс: 423450–423465
Нумарны знак: 16, 116
Геаграфічныя каардынаты: 54°54′0″ пн. ш. 52°18′0″ у. д. / 54.9° пн. ш. 52.3° у. д. / 54.9; 52.3 52°18′0″ у. д. / 54.9° пн. ш. 52.3° у. д. / 54.9; 52.3
Альмецьеўск на мапе Расеі
Альмецьеўск
Альмецьеўск
Альмецьеўск
Альмецьеўск: Гісторыя, Клімат, Эканоміка Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://almetyevsk.tatar.ru/

Гісторыя

Дакладная дата заснаваньня вёскі Альмецьева не захавалася. Аднак ўэраг ускосных сьведчаньняў дазваляе меркаваць, што гэтая падзея адбылася на мяжы 1720-х — 1730-х. У 1840 годзе пад час апытаньня жыхары Альмецьеўска паведамілі ўладам, што іх паселішча было заснавана за 121 гадоў да гэтага, што значыць у 1719 годзе. У 1831 загадам Арэнбурскага ваеннага губэрнатара ў вёсцы Альмецьеўск стаў праводзіцца кірмаш па продажы зерня. У 1867 годзе Альмецьеўск — цэнтар воласьці, у склад якой уваходзілі 6 вёсак. Ад 1920 году ў складзе Бугульмінскага раёну Татарскай АССР. 10 жніўня 1930 году Альмецьеўск зрабіўся цэнтрам раёну. Пад час Другой сусьветнай вайны ў Альмецьеўскім раёне выяўлена радовічша нафты, таму каля паселішча быў пабудаваны рабочы пасёлак. 3 лістапада 1953 году Загадам Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету РСФСР пасёлак ператвораны ў горад.

Клімат

Клімат Альмецьеўску такі ж самы, як і ў Паволжы і ўсёй сярэдняй паласе Расеі. Лета дастаткова цёплае, у асобныя гады даволі сьпякотнае, зіма ўмерана халодная. Сярэдняя тэмпэратура студзеня — каля −10 °C, ліпеня — каля 20 °C.

Альмецьеўск: Гісторыя, Клімат, Эканоміка  Кліматычныя зьвесткі для Альмецьеўску Альмецьеўск: Гісторыя, Клімат, Эканоміка 
Паказьнік Сту Лют Сак Кра Тра Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сьн Год
Сярэдняя t, °C −10,9 −10,8 −5,7 4,8 13,9 19,0 20,7 18,2 12,6 4,6 −4,6 −10,2 4,4

Сярэдняя колькасьць ападкаў за год — каля 500 мм.

Эканоміка

Як і большасьць іншых гарадоў і вёсак паўднёвага ўсходу рэспублікі, горад Альмецьеўск моцна залежыць ад нафтавай прамысловасьці Татарстану. У горадзе разьмечшаная штаб-кватэра нафтаперапрацоўчай кампані АТАТ Tatneft, ад якой горад атрымлівае большасьць бюджэтных даходаў. Акрамя галаўнога офісу ў горадзе разьмешчаныя некалькі структурных падразьдзяленьняў Tatneft.

Транспарт

У горадзе ёсьць аўтавакзал. У Альмецьеўску ходзяць тралейбусы па 4 маршрутах і каля 20 маршрутраў аўтобусаў. Працуюць таксама маршрутныя таксі і звычайныя таксі. Бліжэйшы аэрапорт знаходзіцца ў горадзе Бугульма.

Культура

У горадзе працуюць краязнаўчы музэй, карцінная галерэя, палац культуры «Нефтьче», Альмецьеўскі татарскі дзяржаўны драматычны тэатар. Два кінатэатры. У горадзе разьмешчаныя некалькі тэлекампаній. Адзінае цалкам мясцовае «Жаданае радыё».

Рэлігія

Саборная мячэт пабудаваная ў 1990—1999 гадах. Другая Саборная мячэт пабудаваная ў 1872—1877 гадах. У горадзе ёсьць мусульманскі рэлігійны цэнтар імя Рызы Фахрэтдына, пры якім працуе новая мячэт. З хрысьціянскіх храмаў — Храм іконы Казанскай Маткі Боскай і Храм Божага Нараджэньня ў гонар воінаў, якія загінулі (асьвенчаны ў 2000 годзе).

Спорт

У горадзе створаная хакейная каманда «Нафтавік», якая ў 1998 і 2000 гадах перамагала ў найвышэйшай лізе чэмпіянату Расеі. Футбольны клюб «Нафтаград». Ад 2002 году выступае спартовая каманда па рэгбі «ALDAN», якая да 2009 году мела назву «Слава». У горадзе разьмешчаныя палац спорту «Юбілейны», дом каратэ, тэніс-сіці.

Гарады-сябры

  • Сургут, Расея
  • Балканабад, Туркмэністан

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Альмецьеўск: Гісторыя, Клімат, Эканоміка  Альмецьеўсксховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Альмецьеўск ГісторыяАльмецьеўск КліматАльмецьеўск ЭканомікаАльмецьеўск КультураАльмецьеўск РэлігіяАльмецьеўск СпортАльмецьеўск Гарады-сябрыАльмецьеўск КрыніцыАльмецьеўск Вонкавыя спасылкіАльмецьеўскДружба (нафтаправод)КазаньКамаРасейская моваТатарская моваТатарстан

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Раскіданае гняздо (п’еса)Ядзерная зброяЭдуар Анры АўрыльВіскіIP-адрасАльманУправа КДБ па вайсковай контравыведцыГалоўная старонкаПрапагандаЯўген ІваненкаЯтвідБеларусьАляксандар ЛукашэнкаМарат КазейДзьмухавецВадзім СаранчукоўВіртуальная супольнасьцьЮрка ВіцьбічБеларускі клясычны правапісЭнцыкляпэдыяАрцём АрашонакЛюдміла РублеўскаяАмонімАлесь КажадубПолацакСпадарЭнэргіяВіцебскГісторыя БабруйскуFacebookП’ер Нара18 да н. э.ВарончаДрама (аповесьць)СпакусьнікіМакс ШчурАлег СалтукАўстраліяМікола МаляўкаМенскMemento moriВікіпэдыяСьнежаньГорадняСанкт-ПецярбургСьпіс помнікаў гісторыі і архітэктуры Беларусі, зруйнаваных Маскоўскім патрыярхатамПрэзыдэнт БеларусіСангвінікГарві ВайнштэйнКасьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсвяцейшай Панны Марыі і кляштар францішканаў (Дзісна)Катэхізіс Сымона БуднагаКарта растэрміноўкіВялікабрытаніяАктавіян АўгустГвінэяАлаіза ПашкевічПарнафільм у ФранцыіWordPressМарыя АнтуанэтаЗямля пад белымі крыламіАльфонс-Аляксандар Козел-ПаклеўскіІван ГрудзькоФранцыяГенрыхСьвінг (сэкс)Рэжым Лукашэнкі🡆 More