Нафтаправод Дружба: нафтаправод

Дру́жба — найбуйнейшая ў сьвеце сыстэма магістральных нафтаправодаў.

Пабудаваная ў 1960-я прадпрыемствам Ленгазспэцбуд для транспартоўкі нафты з Волгаўральскай нафтагазаноснай правінцыі ў краіны народнай дэмакратыі Ўсходняй Эўропы.

Нафтаправод Дружба: нафтаправод
Магістральныя трубаправоды Ўсходняй Эўропы

Маршрут нафтаправода праходзіць ад Альмецьеўску праз Самару, Бранск да Мазыру, затым разгаліноўваецца на 2 участкі: паўночны (па тэрыторыі Беларусі, Польшчы, Нямеччыны, Латвіі і Летувы) і паўднёвы (па тэрыторыі Ўкраіны, Чэхіі, Славаччыны і Вугоршчыны).

У сыстэму ўваходзіць 8900 км трубаправодаў, 45 помпавых станцыяў, 38 прамежкавых помпавых станцыяў, рэзэрвуарныя паркі якіх месьцяць 1,5 млн м³ нафты. Па нафтаправодзе ў краіны «далёкага замежжа» штогод экспартуецца 66,5 млн тон, у тым ліку па паўночнай галіне — 49,8 млн т.

Расейскі адрэзак трубаправода эксплюатуецца кампаніяй «Транснефть»; славацкі — кампаніяй Transpetrol.

Закрыцьцё прыбалтыйскага напрамку

У ліпені 2006 году на ўчастках Унеча — Полацак-1 і 2 у Бранскай вобласьці адбылося здарэньне. У выніку абсьледаваньня аварыйнага ўчастку трубы было вырашанае зьнізіць ціск з 4 да 0,7 МПа і цалкам спыніць прапампоўку па паўночным напрамку «Дружба». Існуе меркаваньне, што сапраўдным чыньнікам прыпынку паўночнай галінкі зьяўляецца продаж урадам Летувы завода «Мажэйкаўская нафта» Польскаму нафтаканцэрну «Орлен». У выніку аварыі, нафта на Mažeikių nafta дастаўляецца танкерамі з порту Прыморск.

У сувязі з плянамі будаўніцтва БТС-II, якая дазваляе абыйсьці аварыйны ўчастак, паўночная галінка хутчэй за ўсё ніколі ня будзе выкарыстоўвацца, ва ўсякім разе як частка «Дружба». У той жа час, існуюць 2 праекты па выкарыстаньні галінкі:

  1. у якасьці працягу нафтаправода Адэса-Брады для экспарту нафты праз балтыйскія парты;
  2. у рэвэрсным рэжыме для паставак нафты ў Беларусь праз тэрміналы Бутынге і Вэнтсьпілс.

14 траўня 2008 году віцэ-прэм’ер ураду Расеі па прамысловасьці Ігар Сечын пракамэнтаваў просьбу летувіскага ўраду аб аднаўленьні паставак нафты з Расеі на НПЗ наступным чынам: «Якія да нас могуць быць патрабаваньні і прэтэнзіі? Чаму мы павінны аддаваць нашы рэсурсы?».

Глядзіце таксама

  • Балтыйская трубаправодная сыстэма-II
  • Нафтаправод Адэса-Брады

Крыніцы

Tags:

НафтаУсходняя ЭўропаЭўропа

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ВікікрыніцыАнгельская мова1944Вільня1629БарсэлёнаПарнаграфія29 красавікаДубайРэжым ЛукашэнкіПарнаграфія ў Вялікабрытаніі і Паўночнай ІрляндыіАлесь РазанаўБеларусыКомсомольская правдаІван ШамякінФранцыяВагінальны сэксЮдаізмАпавядальны сказ30 красавікаСяброўстваСуда6 красавікаПітсбурскае пагадненьнеТонгаПарнаграфія ў ЯпонііДзеньРамантызмКалі-югаАтрад (біялёгія)Memento moriІвонка СурвілаІван Арашкевіч1951Фрыдрых ШылерПлястмасаБазыляныМенскВасіль ГігевічШвайцарыяБарысаўІмануіл КантУладзімер КараткевічТравеньГедаТэхналёгіяОйча нашМасачусэцкі тэхналягічны інстытутУкраінская мова1200НазоўнікМіжнародны стандартны кніжны нумарАўстраліяЭнцыкляпэдыяКатэхізіс Сымона БуднагаАкраЭстоніяКандрат КрапіваЎКаскадныя табліцы стыляўБатаніка1874Дыссацыяльны разлад асобыРэйтан (карціна Яна Матэйкі)ЛюбчаВікісховішчаЮрай Слафкоўскі🡆 More