Сузор’е Актант

Актант (па-лацінску: Octans, Oct) — цьмянае сузор’е ў паўднёвай частцы неба.

Гэтая частка неба была выдзеленая пад сузор’е Нікаля Люі дэ Лякайлем у XVIII стагодзьдзі.

Актант
Актант
Сьпіс зорак у сузор’і Актанта
Лацінская назва Octans
 · у родным склоне Octantis
 · скарот Oct
Простае ўзьняцьцё 22г
Схіленьне −90°
Квадрант SQ4
Плошча 291 кв. гр. (50-е)
Зорак паводле Баера/Флэмстыда 27
Зорак з плянэтамі 3
Зорак ярчэй за 3.00m 0
Зорак у 10 пк (32,62 сьв. г.) 1
Найярчэйшая зорка ν Oct (3,73m)
Найбліжэйшая зорка LHS 531
(28,11 сьв. г., 8,62 пк)
Аб’екты Мэсье Няма
Мэтэорныя патокі Няма
Памежныя сузор’і
Назіраецца ў шыротах паміж +0° і −90°.
Найлепш назіраецца ў 21:00 на працягу кастрычніка.

У Актанце зьмяшчаецца паўднёвы нябесны полюс. У адрозьненьне ад паўночнага полюсу, паўднёвы полюс ня мае яскравай палярнай зоркі; σ Актанта — зорка акурат побач з паўднёвым нябесным полюсам, але яе складана назіраць няўзброеным вокам: яна мае зорную велічыню толькі 5,6. Для таго, каб адшукаць паўднёвы полюс, звычайна выкарыстоўваюць Крыж, які паказвае проста на полюс.

Гісторыя

Сузор’е Актанта, складзенае зь цёмных прыпалярных зорак, было прапанавана Нікаля Люі дэ Лякайлем у 1732 годзе. Першапачаткова сузор’е называлася «Актант Гэдлі» (па-лацінску: Octans Hadleianus), паводле Джона Гэдлі, які вынайшаў актант у 1730 годзе.

Сузор’е ня грае ніякай ролі ў міталёгіі народаў сьвету, галоўным чынам з-за свайго вельмі паўднёвага знаходжаньня.

Зоркі

Актант — вельмі цёмнае сузор’е: найярчэйшая яго зорка, ν Актанта, мае зорную велічыню толькі 3,73. σ Актанта, паўднёвая палярная зорка, мае зорную велічыню 5,46 і ляжыць за 1° ад паўднёвага нябеснага полюсу. Зорку складана адрозьніць у небе няўзброеным вокам, таму яна не прыдатная для навігацыі.

Крыніцы

Літаратура

  • Staal, Julius D. W. The New Patterns in the Sky: Myths and Legends of the Stars. — The McDonald and Woodward Publishing Company, 1988. — ISBN 0-939923-04-1

Вонкавыя спасылкі

Сузор’е Актант  Актант (сузор’е)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў

22г 00х 00с, −90° 00′ 00″

Tags:

Сузор’е Актант ГісторыяСузор’е Актант ЗоркіСузор’е Актант КрыніцыСузор’е Актант ЛітаратураСузор’е Актант Вонкавыя спасылкіСузор’е АктантЛацінская моваНікаля Люі дэ ЛякайльСузор’е

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Фрыт’яф НансэнБэрнгард РыманМарына ВасілеўскаяСьпіс помнікаў архітэктуры Вялікага Княства Літоўскага, зруйнаваных уладамі Расейскай імпэрыіСмаленскАкраДзірЛатвіяУладзіслаў ГалубокТурэччынаПраваслаўная царква ў БеларусіМГБМіжнародны стандартны кніжны нумарПаўночная ІнгрыяФутболАпавядальны сказКіеўГальшаныБіпалярны транзыстарМалакроўеКалката1619Галоўная старонкаУладзімер ПуцінЧэрвеньКунілінгусСтавоцкі сельсаветГенэрал ад кавалерыіБаранавічыПрыслоўеАркадзь КуляшоўДзьвінскВікісховішчаГлыбокаеСтэфан III (папа рымскі)ПальмакветныяГрыгарыянскі каляндарБульбаПарнаграфія ў ЯпонііУладзімер ЗяленскіБудызмВагонВацлаў ІваноўскіРасейская акупацыя Беларусі1616Складаньне28 сакавікаБеларуская Народная РэспублікаТравеньІнданэзійская рупіяЗбаражВікіманіяҐАляксандар КачанВершаваны памерHromadske.TVСартаВёскаРухавікБодаШарашоўМальпігіякветныяРасейская моваЛіцка-Сенская жупаніяМенскЛунінецШвэдзкая ВікіпэдыяБеларуская мова🡆 More