сьветлы Гай

Відаць лепей выкарыстоўваць Гай, калі ўжо той прыводзіцца ў даведніку Лемцюговай і зьяўляецца беларускай назвай (Валянціна Лемцюгова. Як нам вярнуць беларускія назвы // Наша ніва : газэта.

Апошні каментар: 6 гадоў таму, ад удзельніка Renessaince у тэме Назва артыкулу

Назва артыкулу

— 4 верасьня 2013. — № 33 (822). — С. 11. — ISSN 1819-1614.): «Назва Гай перакладаецца як Роща. ... тут хаваецца сур’ёзная праблема. Слова гай у беларускай мове абазначае не адно, а некалькі паняцьцяў. У “Тлумачальным слоўніку беларускай мовы” гай – гэта невялікі лес, звычайна лісьцёвы; дуброва. У беларускіх дыялектах гай – гэта: 1. лясок сярод поля; 2. малады хваёвы лес; 3. невялікі прыгожы зьмешаны лясок ці частка лесу. Якое з гэтых паняцьцяў легла ў аснову назвы, высьветліць практычна немагчыма. Тады чаму Гай – гэта менавіта Роща, а не Барок, Хвойнік, Дуброва, проста Лясок? Больш за тое, у расейскай мове ёсьць слова гай. То ці варта наогул рабіць пераклад? Ці ёсьць выйсьце з гэтай тупіковай сытуацыі? Ёсьць. Трэба ачысьціць нацыянальную тапанімію ад наноснага сурагату, вярнуць нашыя спрадвечныя назвы, а тыя, якія сапраўды нясуць у сабе нейкі нэгатыў, перайменаваць у духу народных традыцый». Таксама дарэчы будзе шырэй адлюстраваць у вікі і наступны артыкул Лемцюговай (Валянціна Лемцюгова. Адкрыты ліст намесьніку старшыні Менгарвыканкама І. Карпенку // Наша слова : газэта. — 11 сакавіка 2013. — № 11 (1110). — С. 2. — ISSN 2073-7033.): «зацята змагалася супраць адраджэньня беларускай тапаніміі сямейная пара Лопухаў (Р. М. Лопух — супрацоўніца Картфонда і П. С. Лопух — выкладчык геаграфічнага факультэта БДУ). Пратаколы пасяджэньняў Тапанімічнай камісіі пры Савеце міністраў Рэспублікі Беларусь сьведчаць, з якой напорыстасьцю Р. М. Лопух дамагалася замены беларускамоўнай формы тапонімаў на рускамоўную. Прыняцьце ў якасьці асноўнай (загалоўнай) рускамоўнай формы тапонімаў звычайна матывавалася тым, што «ў нас дзьве дзяржаўныя мовы». ... нацыянальная мова ў нас адна — беларуская і вяршэнства належыць ёй. Пасьля «рэцэнзаваньня» Р. М. Лопух макета першага тома шасьцітомнага нарматыўнага даведніка «Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь» ад яго ранейшых структуры і зьместу засталіся толькі шматкі: яна зноў вярнула пераклады тапонімаў (Красный Пахарь — Чырвоны Араты, Луч — Прамень) ... Перакладаць назвы населеных пунктаў тое самае, што рабіць пераклад прозьвішчаў (Трусаў — Кроликов, Бурак — Свекла, Кавалёў — Кузнецов). А колькі часу было змарнавана, каб даказаць такія элемэнтарныя рэчы».--Удзельнік:W 17:01, 22 сьнежня 2017 (UTC+3)

Выглядае на паўторны вандалізм да артыкула з боку Удзельнік:Red Winged Duck на пасадах вікі-бюракрата і адміна (Вікіпэдыя:Запыты_да_адміністратараў#Volkswagen_(канцэрн)). Зноў адбылося выдаленьне вартых даверу крыніцаў (Вікіпэдыя:Крыніцы, вартыя даверу). Відаць варта зьвярнуць увагу ўдзельнікаў ня толькі Беларускай Вікі на паўтаральнасьць парушэньняў з боку вышэйпамянёнага ўдзельніка.--Удзельнік:W 17:38, 23 сьнежня 2017 (UTC+3)

    Падвядзем вынік: вы цалкам праігнаравалі аўтарытэтную крыніцу, якой зьяўляецца нарматыўны даведнік (Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)), дзе на старонцы 83 у слупку з загалоўкам «Назва на беларускай мове» (а не на трасянцы), мы бачым назву «Све́тлая Ро́шча». Ні ў адной з крыніц, дзе цытуецца Лемцюгова, няма наогул згадак пра трасянку. Такім чынам, сьцьверджаньне, што гэтая назва зьяўляецца трасянкай ёсьць арыгінальным дасьледаваньнем з боку Удзельнік:W. З улікам ранейшага блякаваньня за фальсыфікацыю крыніц, а таксама поўнай адсутнасьці рэакцыі на пытаньні да ўдзельніка ў гэтым абмеркаваньні, усе далейшыя дзеяньні ў падобным стылі прывядуць да блякаваньня ўдзельніка на працяглы тэрмін. --Red_Winged_Duck 22:12, 23 сьнежня 2017 (MSK)
      Сапраўды. Падвядзем вынік: Вы схлусілі, калі прыпісалі мне ігнараваньне нарматыўнага даведніка. У абедзьвюх аўтарытэтных крыніцах Лемцюговай, якія Вы выдалілі, згадваецца: «Назва Гай перакладаецца як Роща. ... тут хаваецца сур’ёзная праблема» і «пераклады тапонімаў ... Перакладаць назвы населеных пунктаў тое самае, што рабіць пераклад прозьвішчаў (Трусаў — Кроликов, Бурак — Свекла, Кавалёў — Кузнецов). А колькі часу было змарнавана, каб даказаць такія элемэнтарныя рэчы», таму прыпісваньне мне арыгінальнага дасьледаваньня зьяўляецца таксама хлусьнёй, пагатоў паўторнай. Урэшце: бел. Сьветлы Гай => рас. Светлая Роща => трасянка: Сьветлая Рошча (кантамінацыі беларускай мовы расейскім лексыконам). Гэтую моўную кантамінацыю Вы ігнаруеце і хлусьліва прыпісваеце мне ігнараваньне нарматыўнага даведніка, які якраз тую кантамінацыю пацьвярджае. То бок ігнараваньне нарматыўнага даведніка назіраецца якраз з Вашага боку. Таксама Вы 3-і раз схлусілі, калі прыпісалі мне поўную адсутнасьць рэакцыі на пытаньні ўдзельніка ў Абмеркаваньне:Крыж, хоць я штораз суправаджаў свае рэдагаваньні водгукамі. З улікам ранейшай хлусьні з Вашага боку наконт фальсыфікацыі крыніц і злоўжываньнем паўнамоцтвам блякаваньня на пасадах вікі-бюракрата і адміна далейшыя дзеяньні ў падобным стылі прывядуць да Вашага зьняцьця з абедзьвюх вышэйзгаданых пасадаў, хутчэй назаўжды. Прынамсі паўторнае маніпуляваньне з Вашага боку супярэчыць Вікіпэдыя:Нэўтральны пункт гледжаньня і стварае перашкоды для стварэньня якасных артыкулаў шляхам дапаўненьня іх зьместу на падставе вартых даверу крыніцаў. Калі ўжо валіць усё да кучы, падзялюся абурэньнем іншых удзельнікаў Беларускай Вікіпэдыі вандалізмам з Вашага боку ў выглядзе пасьлядоўнага выдаленьня катэгорыяў, у якіх узьнікае патрэба для пазначэньня гадоў народзінаў і сьмеці асобаў.--Удзельнік:W 16:23, 24 сьнежня 2017 (UTC+3)
        Ого, дык тут празь мяне сапраўдная вайна разгарэлася наконт назвы! А чаму б проста не паглядзець у даведнік Лемцюговай ды ў Дзяржаўны каталёг найменьняў геаграфічных аб’ектаў Рэспублікі Беларусі, якімі мы звычайна кіруемся ў артыкулах пра населеныя пункты, ды пакінуць такую назву, як тамака? Наколькі я разумею, мусіць быць Сьветлая Рошча, а Сьветлы Гай — назва, якая сустракаецца ў некаторых менш аўтарытэтных крыніцах. Вось каб афіцыйнай назвай вёскі быў «Гай», дык тады можна было б хутка і проста перайменаваць артыкул. -- Renessaince 17:15, 26 сьнежня 2017 (MSK)
Вярнуцца да старонкі «Сьветлы Гай».

Tags:

ISSNВалянціна ЛемцюговаНаша ніваНаша словаУдзельнік:W

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

АльтэнаДарога Р6 (Беларусь)ЛёнданПальмакветныя29 траўняПастава 69Філіп II (кароль Гішпаніі)Батон-РужАўстрыяЯкасныя прыметнікіЛіцка-Сенская жупаніяБерасьцейскі раёнПрэнскі раёнДабравесьцеВера ХаружаяКасьцёл Сьвятога Станіслава і калегіюм езуітаў (Пінск)Ўільям Рандал КрымэрГарадзішча (Баранавіцкі раён)СакрамэнталіяГальшаныСэрбская моваІндуізмМантыя Зямлі1616Леон (Гішпанія)Джозэф Остын ЧэмбэрлэнАкіянЭкзархатНью-ЁркГеоргі НедзьведзьЮры Крываручка1758Управа КДБ па вайсковай контравыведцыВацлаў ІваноўскіЧэмпіянат сьвету па футболе 2006 годуВорша (футбольны клюб)28 сакавікаХвояСаўтгэмптан (футбольны клюб)8 сакавікаРэчыца (Столінскі раён)Чырвоны колерМанастырыскаДарданэлыФэрмэнтыІндаэўрапейскія мовыГалоўная старонкаСуахіліБучачАнтоні ПадуанскіМацуа БасёКаранавірусная інфэкцыя (2019)Саюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікСмаленскISSNАтаваСьнежаньГўэлфВалейболІнданэзійская моваПалац Бутрымовічаў (Пінск)Палесьсе (прадпрыемства)Хойнаўскі сельсаветЯн IV (папа рымскі)ЛубінМаёнтакМузэй Беларускага ПалесьсяГрамадзянская вайна ў ЗШАТэўда (імя)Валеры Жыскар д’ЭстэнМальпігіякветныяБарычавіцкі сельсавет🡆 More