Іван Раманчук

Іван Раманчук (псэўд.

    Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Раманчук.

«Ястраб»; 1920, вёска Баяры, цяпер Нясьвіскі раён — 1987, Барысаў) — беларускі пэдагог, адзін з арганізатараў і кіраўнікоў узброенага антысавецкага падпольля ў Беларусі.

Іван Раманчук
«Ястраб»
Дата нараджэньня 1920
Месца нараджэньня вёска Баяры, цяпер Нясьвіскі раён
Дата сьмерці 1987
Месца сьмерці Барысаў, БССР

Пад нямецкай акупацыяй

Зь лістапада 1941 па ліпень 1942 працаваў настаўнікам пачатковай школы ў вёсцы Еськавічы (цяпер Нясьвіскі раён), потым інструктарам Нясьвіскага раённага аддзелу Беларускай народнай самапомачы, забясьпечваў бяднейшых навучэнцаў Нясьвіскай настаўніцкай сэмінарыі харчаваньнем і жытлом. З канца 1943 да сакавіка 1944 году працаваў кіраўніком Беларускага дома культуры ў Нясьвіжы.

Пад савецкай уладай

Пасьля прыходу савецкіх уладаў зарэгістраваўся як настаўнік у Нясьвіскім раённым аддзеле народнай адукацыі і быў прызначаны загадчыкам школы ў вёсцы Высокая Ліпа. Працаваў там толькі 3 тыдні, бо даведаўся пра цікавасьць да сябе органаў НКВД. Каб стаць менш заўважным, пакінуў работу ў сфэры адукацыі і ў жніўні 1944 году ўладкаваўся сталяром у майстэрню Баранавіцкага дэпо.

На нелегальным становішчы

У верасьні 1944 пад пагрозай арышту перайшоў на нелегальнае становішча, хаваўся ў лясах Нясьвіскага раёну. У 1946 Раманчук пачынае стварэньне падпольнае арганізацыі «Саюз змаганьня за незалежнасьць Беларусі», а ў 1947 арганізоўвае невялікую партызанскую групу зь вялікаю сеткаю сувязных.

У траўні 1947 да Раманчука далучыўся ягоны аднагодак Мікола Дэмух, былы франтавік, які на нелегальным становішчы знаходзіўся з восені 1946, а вясной 1948 — Браніслаў Бука, былы жаўнер БКА і Войска Польскага, які ў пачатку 1948 уцёк у лес ад арышту.

На працягу 19471949 група Раманчука зьдзейсьніла шэраг нападаў на партыйна-савецкіх супрацоўнікаў, фінансавых агентаў і служачых унутраных сілаў, а таксама правяла рэквізыцыі на поштах і ў крамах. Сябра СЗНБ Уладзімер Кісель прыгадвае ва ўспамінах пра адзін з выпадкаў, агучаных падчас судовага працэсу СЗНБ у Менску:

«…у адной зь вёсак фінагент забраў карову ў удавы франтавіка, у жанчыны было трое дзяцей. Яна падняла крык, бо карміць дзетак акрамя малака не было чым. Непадалёку ў лесе былі хлопцы з атраду Раманчука (нас абвінавачвалі ў сувязі зь ім). Яны пачулі лямант жанчыны. На дарозе зь вёскі забілі фінагента, і карова вярнулася да ўдавы. Пасьля такіх зьвестак канваіры адразу па-іншаму пачалі да нас адносіцца, бо яны былі франтавікамі. Адзін потым казаў, што пакінуў у калгасе галодную жонку».

Ліквідацыя атраду і судовы працэс

У траўні або ўлетку 1949 на хутары ў Нясьвіскім раёне савецкія атрады акружылі атрад Раманчука зь сям’ю партызанамі. Пасьля зацятага бою чатыры хлопцы застрэліліся. Трое, у тым ліку Раманчук, былі паранены і схоплены.

На допытах Раманчук вёў сябе вельмі мужна. Размаўляў са сьледчымі па-беларуску і толькі ў прысутнасьці перакладчыка. У ходзе сьледзтва Раманчуку інкрымінавалася таксама стварэньне «Саюза змаганьня за незалежнасьць Беларусі», распрацоўка яго статуту і праграмы, а таксама прыцягненьне ў шэрагі арганізацыі больш за 40 чалавек.

Ад расстрэлу Івана Раманчука выратаваў тагачасны мараторый на сьмяротную кару ў СССР. Суд прысудзіў яму 25 гадоў, якія Раманчук поўнасьцю адседзеў у Варкуце і ў Мардоўскіх канцлягерах.

У ходзе перагляду справы пастановай трыбунала Беларускай Вайсковай Акругі 10 сьнежня 1955 абвінавачаньне ў стварэньні падпольнай арганізацыі было зьнята.

Вызваленьне

У Беларусь вярнуўся ў 1970-я. Жыў у Барысаве, стварыў сям’ю. Памёр у 1987 годзе падчас апэрацыі ў шпіталі. Не рэабілітаваны.

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Іван Раманчук Пад нямецкай акупацыяйІван Раманчук Пад савецкай уладайІван Раманчук На нелегальным становішчыІван Раманчук Ліквідацыя атраду і судовы працэсІван Раманчук ВызваленьнеІван Раманчук Вонкавыя спасылкіІван Раманчук19201987БарысаўБаяры (Нясьвіскі раён)Нясьвіскі раён

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Эліяс КанэцьціПадгайцы (Тарнопальская вобласьць)МурманскСэксАнтоні ПадуанскіМіжнародная сыстэма СІРасейская ВікіпэдыяMicrosoft WindowsРафал ЧарвякоўскіКанвэнтуальныя францішканеКомплекс школ з дадатковым навучаньнем беларускай мовы ў ГайнаўцыВагонКаталёнская ВікіпэдыяЛео ТаксыльАтаваМэдыяВікіПінскі раёнДрэздэнРымская імпэрыяКраснаярскУсеўкраінскае аб’яднаньне «Свабода»Калі-югаКалкатаКаменяломнікакветныяЦеляханскі пасялковы саветЮлія ЦімашэнкаГеоргі НедзьведзьМусульманскі каляндарМужчынская зборная Швэцыі па хакеіПальмакветныяМанастырыскаУправа КДБ па вайсковай контравыведцыВэнэсуэлаПалац Бутрымовічаў (Пінск)Сэрбская моваТрынідад і ТабагаУльянаўская вобласьцьСымпсаныЎэйлзЛагішынскі сельсавет (Пінскі раён)ДэпрэсіяГайла (імя)Востраў ПасхіЛасіцкі сельсавет (Пінскі раён)Беларуская Вікіпэдыя1998Лацінская моваМанГішпаніяХрыстафор КалюмбВалеры Жыскар д’ЭстэнГанцавіцкі раёнБарычавіцкі сельсаветЯкуб ПліхтаУгратБеларусьКасьцёл Сьвятога Станіслава і калегіюм езуітаў (Пінск)Чылі1758Ўільям Рандал КрымэрРэспубліка Сэрбская КраінаМарт (імя)ВысокаеГорнава (Берасьцейская вобласьць)Пастава на каленяхУладзімер ПуцінНазоўнікТурандотСлаваччына🡆 More