Саюз Змаганьня За Незалежнасьць Беларусі

Саюз змаганьня за незалежнасьць Беларусі (СЗНБ) — падпольная арганізацыя ў Заходняй Беларусі, якая дзейнічала ў 1946—1949 гадах.

Гісторыя

Арганізацыя была створаная студэнцкай моладзьдзю зь ініцыятывы камандзіра партызанскага атраду Івана Раманчука. Устаноўчы сход прайшоў улетку 1946 году на хутары Царскай Ліпы (у іншых крыніцах — Саска Ліпка) у Нясьвіскім раёне. На сходзе прысутнічала 6 чалавек, сярод якіх былі студэнты Гарадзенскага пэдінстытуту.

Структурна СЗНБ складаўся з суполак, ня больш пяці чалавек у кожнай. Усіх сяброў ведаў толькі кіраўнік. Задача кожнага была стварыць сваю суполку, і стаць яе кіраўніком. Прысутныя на першым паседжаньні ўвайшлі ў суполку Міхася Кожыча, а Іван Раманчук сышоў зноў у лясы. Неўзабаве структуры арганізацыі былі створаныя ў Клецкім і Нясьвіскім, Стаўпецкім раёнах, а таксама ў Горадні.

Праграма

На сяброў арганізацыі ўплыў аказала Фултанская прамова Чэрчыля. Арганізацыя мела разбудоўваць структуры, і ў выпадку вайны выступіць ў абарону беларускага народу і незалежнасьці Беларусі. Адзін з пунктаў праграмы прадугледжваў роспуск калгасаў і перадачу зямлі ва ўласнасьць сялянам. Праграма СЗНБ забараняла сябрам арганізацыі, якія знаходзіліся на легальным становішчы, прымяняць гвалт у дачыненьні да савецкай адміністрацыі (за выключэньнем яго прымяненьня ў мэтах самааховы).

Раскрыцьцё і ліквідацыя

Няўдачай сталася спроба стварыць аддзел СЗНБ у Менску. Савецкія спэцслужбы ўвялі ў склад аддзела свайго агента па прозьвішчы Касіль, які выдаў менчукоў.

У 1947 годзе Міхась Кожыч адчуў за сабой зацікаўленасьць спэцслужбаў і перайшоў на нелегальнае становішча. Ён зьехаў з Горадні і далучыўся да атраду Раманчука. Аднак празь некаторы час Кожыч выйшаў зь лесу і быў арыштаваны. Кожыч быў катаваны ў Баранавіцкай турме, спрабаваў скончыць жыцьцё самагубствам, але ня вытрымаў і расказаў пра сяброў арганізацыі, пра якіх ведаў. Напачатку 1949 году савецкія органы правялі арышты сяброў гарадзенскай групы.

Арыштаваныя былі зьмешчаныя ў сумнавядомай унутранай турме МДБ БССР («Амэрыканцы»), дзе сьледчыя допытамі й катаваньнямі дабіваліся ад іх паказаньняў супраць іншых сяброў арганізацыі. Працэс над арганізацыяй адбыўся 15—17 чэрвеня ў Менску. Падсудныя трымаліся годна, імкнучыся скарыстаць суд для выказваньня сваіх патрыятычных поглядаў, хоць у залі суду, акрамя падсудных, прысутнічалі толькі трое судзьдзяў і канвой. Пасьля тых выказваньняў канваіры зьмякчылі абыходжаньне з падсуднымі.

Ваенным трыбуналам войскаў МУС Беларускай Вайсковай Акругі за «здраду Радзіме, ускосны тэрор і антысавецкую прапаганду» 18 сяброў СЗНБ былі прагавораны да розных тэрмінаў зьняволеньня.

Ліквідацыя атрада Раманчука («Ястраба»)

У траўні або ўлетку 1949 году на хутары ў Нясьвіскім раёне савецкія атрады акружылі атрад кіраўніка СЗНБ Раманчука зь сям’ю партызанамі. Пасьля зацятага бою чатыры хлопцы застрэліліся. Трое, у тым ліку Раманчук, былі параненыя і схопленыя.

На допытах Раманчук вёў сябе вельмі мужна. Размаўляў са сьледчымі па-беларуску і толькі ў прысутнасьці перакладчыка. Суд прысудзіў Раманчуку 25 гадоў, якія ён поўнасьцю адседзеў у лягерох Варкуты і Мардовіі.

Глядзіце таксама

Сябры

Літаратура

Tags:

Саюз Змаганьня За Незалежнасьць Беларусі ГісторыяСаюз Змаганьня За Незалежнасьць Беларусі ПраграмаСаюз Змаганьня За Незалежнасьць Беларусі Раскрыцьцё і ліквідацыяСаюз Змаганьня За Незалежнасьць Беларусі Ліквідацыя атрада Раманчука («Ястраба»)Саюз Змаганьня За Незалежнасьць Беларусі Глядзіце таксамаСаюз Змаганьня За Незалежнасьць Беларусі СябрыСаюз Змаганьня За Незалежнасьць Беларусі ЛітаратураСаюз Змаганьня За Незалежнасьць БеларусіЗаходняя Беларусь

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Ёган Вольфґанґ фон ҐётэЮрась ШамецькаДрапежныя птушкіПольшчаКанстытуцыя ССРБ 1919 годуЛічэбнікЗлучаныя Штаты АмэрыкіСельская гаспадаркаКазімер МалевічУНІАНКарлес ПудждэмонАрхеалёгія1891Літаратурныя жанры1896Пітсбурскае пагадненьнеСлавамір АдамовічТонгаГаўдСпадчына (верш)Прыдатак (мовазнаўства)Андрусь ГорватАрктычны акіянНароўляФранцішак ПяткевічВыказьнікАльпыМенскЖандармэрыяРамантызм6 красавікаBloggerГабрэіГрошыМіжнародны стандартны кніжны нумарАндрэй ХадановічМрояДругая сусьветная вайнаСьпіс мультфільмаў студыі «Беларусьфільм»ВіківэрсытэтISSNISO 4217ТравеньАдольф ГітлерВісігерВольныя матэрыялыМіхась ДаніленкаГомасэксуальнасьцьСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікЯн СтанкевічФрыдрых ШылерАлесь СавіцкіВільняМіс СусьветНаша НіваЮрмалаП’ер Агюст РэнуарВэб-сайтПлоцевы актЦягнікІсьляндзкі коньВагінальны сэксПародыяРэйтан (карціна Яна Матэйкі)GoogleМіжзем’еVPNЦмок🡆 More