Іва́н Міро́навіч Ку́хараў (14 лістапада 1911, Мар’еўка Самарскай губэрні, Расейская імпэрыя — 5 верасьня 1951, Ружанскі палігон, БССР) — падпалкоўнік авіяцыі, Герой Савецкага Саюзу (27 чэрвеня 1945).
Іван Кухараў Иван Миронович Кухарев | |||||||||||||
14 лістапада 1911 — 5 верасьня 1951 | |||||||||||||
Магіла І. М. Кухарава на пружанскіх могілках | |||||||||||||
Месца нараджэньня | в. Мар’еўка Самарскай губэрні, Расейская імпэрыя | ||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Месца сьмерці | Пружанскі раён, БССР | ||||||||||||
Прыналежнасьць | СССР | ||||||||||||
Род войскаў | авіяцыя | ||||||||||||
Гады службы | 1934—1951 | ||||||||||||
Званьне | падпалкоўнік ВПС СССР | ||||||||||||
Частка | 308-я штурмавая авіяцыйная дывізія | ||||||||||||
Камандаваў | 624-м штурмавым палком | ||||||||||||
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна | ||||||||||||
Узнагароды | |
Нарадзіўся 14 лістапада 1911 р. ў в. Мар’еўка Самарскай губэрні (цяпер у Пястраўскім раёне Самарскай вобласьці) ў сям’і вяскоўца. Расеец. Скончыў Іванаўскую саўгас-вучэльню, саўгас-тэхнікум у Балтайскім раёне, навучаўся ў Ленінградзкім аграпэдагагічным інстытуце.
З 1934 у Чырвонай Арміі. У 1936 р. скончыў Севастопальскую ваенную авіяцыйную вучэльню(ru). Удзельнік паходу ў Заходнюю Беларусь у 1939 р., савецка-фінляндзкай вайны 1939-40 рр.
З чэрвеня 1941 ваяваў на Паўднёва-Заходнім, Сталінградзкім, Бранскім, 1-м і 2-м Прыбалтыйскім, 3-м Беларускім франтах. Камандаваў 624-м штурмавым авіяцыйным палком (308-я штурмавая авіяцыйная дывізія, 2-я паветраная армія, 1-ы Ўкраінскі фронт). У 1944 авіяполк пад камандаваньнем маёра Кухарава прымаў удзел у Беларускай апэрацыі, Віцебска-Аршанскай апэрацыі. За ўдзел у баях за Маладэчна полк пад ягоным камандаваньнем атрымаў ганаровае найменьне «Маладэчанскі».
Агулам за гады вайны І. Кухараў зьдзейсьніў 163 баявыя вылеты, удзельнічаў у 16 паветраных баёх, зьбіў 2 самалёты асабіста і 3 ў складзе групы.
Сябра КПСС з 1937 р.
З 1949 жыў і працаваў у Пружанах па вул. Піянэрскай, 12.
5 верасьня 1951 р. а 23:17 памочнік старэйшага штурмана 311-й штурмавой авіяцыйнай дывізіі Іван Кухараў на палігоне Ружаны падчас начных палётаў, пры выкананьні бомбакіданьня зь пікіраваньня, вывеў самалёт з піке на нізкай вышыні. Самалёт ударыўся аб зямлю, экіпаж у складзе Івана Кухарава і Аляксандра Цемнікава загінуў.
Пахаваны ў Пружанах 8 верасьня 1951 р.
Званьне Героя Савецкага Саюзу нададзена 27 чэрвеня 1945 р.
Узнагароджаны 2 ордэнамі Леніна, 2 ордэнамі Чырвонага Сьцягу, ордэнам Аляксандра Неўскага, двума Айчыннай вайны 1 ступені, Чырвонай Зоркі, мэдалямі, у тым ліку: «За адвагу», «За баявыя заслугі», «За абарону Сталінграда».
Жонка — Зінаіда Кузьмінічна Кухарава (1918 г. н.). Сыны Ўладзімер (1939) і Вадзім (1947).
Адна з вуліцаў Пружанаў носіць імя Івана Кухарава.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Іван Кухараў, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.