Бары́с Мікала́евіч Е́льцын (1 лютага 1931, сяло Бутка — 23 красавіка 2007, Масква) — савецкі партыйны і расейскі дзяржаўны дзяяч, першы прэзыдэнт Расеі.
Абіраўся прэзыдэнтам два разы — 12 чэрвеня 1991 году і 3 ліпеня 1996 году, займаў гэтую пасаду з 10 ліпеня 1991 году па 31 сьнежня 1999 году.
Барыс Ельцын | |
1-ы Прэзыдэнт Расейскай Фэдэрацыі | |
---|---|
10 ліпеня 1991 — 31 сьнежня 1999 | |
Прэм’ер-міністар: | Барыс Ельцын Ягор Гайдар Віктар Чарнамырдзін Сяргей Кірыенка Віктар Чарнамырдзін Яўген Прымакоў Сяргей Сьцяпашын Уладзімер Пуцін |
Наступнік: | Уладзімер Пуцін |
1-ы Прэм’ер-міністар Расейскай Фэдэрацыі | |
6 лістапада 1991 — 15 чэрвеня 1992 | |
Прэзыдэнт: | Барыс Ельцын |
Наступнік: | Ягор Гайдар |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: | 1 лютага 1931 Бутка, Таліцкі раён, Сьвярдлоўская вобласьць, СССР |
Памёр: | 23 красавіка 2007[…] (76 гадоў) |
Партыя: | КПСС (да 1990) |
Сужэнец: | Наіна Ельцына |
Дзеці: | Тацьцяна Юмашава[d] і Алена Акулава[d] |
Бацька: | Мікалай Ельцын[d] |
Маці: | Claudia Vasilievna Jeltsina[d] |
Адукацыя: | |
Узнагароды: | |
22 верасьня 1993 году Вярхоўны Савет РФ, па прадстаўленьні Канстытуцыйнага Суду, абвясьціў аб спыненьні прэзыдэнцкіх паўнамоцтваў Ельцына ў сувязі з парушэньнем ім Канстытуцыі. 23 верасьня вярхоўны орган дзяржаўнай улады ў Расеі, Зьезд народных дэпутатаў, прыняў пастанову аб адхіленьні прэзыдэнта Ельцына ад пасады. Аднак, фактычна гэтае рашэньне не было выканана.
Увайшоў у гісторыю як першы ўсенародна абраны прэзыдэнт Расеі, адзін з арганізатараў супраціву дзеяньням ДКНС, радыкальны рэфарматар грамадзка-палітычнага і эканамічнага ўладкаваньня Расеі. Вядомы таксама сваімі рашэньнямі аб забароне КПСС, пераглядам курсу на будаўніцтва сацыялізма, рашэньнямі аб роспуску Вярхоўнага Савету і аб штурме Белага Дому з ужываньнем бронетэхнікі ў 1993 годзе, аб пачатку ваеннай кампаніі ў Чачэніі ў 1994 годзе.
Адукацыя вышэйшая, у 1955 годзе скончыў будаўнічы факультэт Уральскага політэхнічнага інстытуту імя З. М. Кірава. Быў жанаты, меў дзьвюх дочак, пецярых унукаў і траіх праўнукаў. Жонка — Наіна Ельцына (у Хрышчэньні — Настасься). Дачкі — Алена Акулава і Тацьцяна Дзьячэнка.
Пахаваны ў Маскве на Новадзявочых могілках.
Па дадзеных «Фонда Общественное Мнение», адмоўна ацэньваюць гістарычную ролю Ельцына 57% жыхароў Расеі, станоўча — 25% (у 2000 годзе, адразу пасьля адстаўкі, гэтыя зьвесткі выглядалі так — 67% супраць 18%).
Па зьвестках «Левада-Центр», нэгатыўна ацэньвалі вынікі яго кіраваньня 67% у 2000 годзе і 70% — у 2006, станоўча 15% і 13% адпаведна.
Б. М. Ельцын — аўтар трох кнігаў (рэдактарская апрацоўка журналіста Валянціна Юмашава, пасьля кіраўніка адміністрацыі і зяця Ельцына):
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Барыс Ельцын, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.