Яўген Іванавіч Курто

Яўген Іванавіч Курто (7 ліпеня 1924, хутар Рачыборак, Бярэзінскі раён, Мінская вобласць — 3 жніўня 1993) — беларускі празаік.

Яўген Іванавіч Курто
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 7 ліпеня 1924(1924-07-07)
Месца нараджэння
Дата смерці 3 жніўня 1993(1993-08-03) (69 гадоў)
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны I ступені

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Вучыўся ў Магілёўскім настаўніцкім інстытуце (1940—1941).

У час Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнік камсамольскага падполля ў Багушэвічах, а з 1943 г. — партызан. Быў цяжка паранены (1944).

Працаваў бухгалтарам Бярэзінскага райпрамкамбіната, загадваў Капланецкім млыном.

Скончыў аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1949). У час вучобы працаваў у газетах «Сталинская молодежь» (1946), «Зорька» (1948—1960).

З 1960 года — рэдактар, потым старшы рэдактар Дзяржаўнага выдавецтва БССР (пазней — «Беларусь»), у 1972—1987 гадах — старшы рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура».

Сябра СП СССР і СП БССР з 1962 года.

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны I ступені, медалямі.

Творчасць

У друку выступіў у 1949 годзе.

Напісаў для дзяцей кнігі апавяданняў «На начлезе» (1958), «Шэсць кароткіх гісторый» (1965), «Лясны ўрок» (1973), нарыс «Падарожжа трох сяброў» (1963), аповесці «Ён быў піянерам» (1960), «Дарога бяжыць насустрач» (аповесці і апавяданні, 1964), «Над ярам» (1966), «Шумеў Нягневіцкі лес» (аповесць і апавяданні, 1968, 1989), «Над ціхай Свідаўкай» (1972), кнігу аповесцей «Насустрач жыццю» (1974).

Пераклаў на беларускую мову казкі народаў СССР, паасобныя творы К. Чапека, Э. Раўда, Ш. Бейшаналіева, Т. Цыруліса, Л. Імерманіса і іншых пісьменнікаў.

Літаратура

Tags:

Яўген Іванавіч Курто БіяграфіяЯўген Іванавіч Курто УзнагародыЯўген Іванавіч Курто ТворчасцьЯўген Іванавіч Курто ЛітаратураЯўген Іванавіч Курто192419933 жніўня7 ліпеняБярэзінскі раёнМінская вобласцьПразаік

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Дзікае паляванне караля Стаха66-я цырымонія «Грэмі»21vek.byВялікабрытаніяВаенна-паветраныя сілы і войскі СПА Рэспублікі БеларусьРэнесансМіхась ПазнякоўПеруІсламНарвасадатаРэкі і каналы БеларусіСцяг Вялікага Княства ЛітоўскагаЯфім Якаўлевіч БеленькіКабардзінская моваАўстралія (кантынент)Францішак БагушэвічЯнка БрыльБеларуская літаратура канца XVIII — XIX стагоддзяўКупал-цыбулінаПратэстанцтваБапба ГокленСан-Луіс-Абіспа2000Дзень ВоліКанфлікт у Судане (з 2023)БэзБеларускі нацыянальны касцюмСмарт-кантрактМелатанінГерманіяНапалеон IIЛарэн Бэкол.tgБальніцаБлакітны колерГісторыя беларускай мовыКатавіцыЯўген Васільевіч МаўлееўАртэмідаКлаўдзій Сцяпанавіч Дуж-ДушэўскіГерб БеларусіГуканне вясныКарыбут АльгердавічМіхась БашлакоўПалітычныя партыі БеларусіНацыянальная парламенцкая бібліятэка ЯпонііГіпатаніяБясхвостыя земнаводныяСэм КлафлінДзмітрый Мікалаевіч СаннікаўНасякомыяБеларуская моваOasisГродзенская вобласцьСяргей Васілевіч БесарабСтыль (мова)Зміцер ВайцюшкевічПаўстанне 1863—1864 гадоўРыгор АстапеняМарыя Віктараўна ВасілевічМіхась ЧаротБраўзерВ’етнамToyota Motor CorporationСтаніслаў Нікадзімавіч Булак-БалаховічPlayStation 5HTMLНазоўнікДамінік РудніцкіInternet ExplorerЯкуб КоласГігабайтПедра ПаскальБуразубка малая🡆 More