Украінскі Шчыт

Украінскі шчыт, Украінскі крышталічны шчыт, Украінскі крышталічны масіў — выступ дакембрыйскага крышталічнага фундамента на паўднёвым захадзе Усходне-Еўрапейскай платформы.

Украінскі Шчыт
     1. Украінскі шчыт      2. Ковельскі выступ      3. Валына-Падольская пліта      4. Карпацкая складкавая вобласць      5. Заходне-Еўрапейская платформа      6. Дняпроўска-Данецкая ўпадзіна      7. Варонежскі крышталічны масіў      8. Данецкая складкавая вобласць      9. Прычарнаморская ўпадзіна      10. Скіфская пліта      11. Крымская складкавая вобласць

Цягнецца ўздоўж сярэдняга і ніжняга цячэння р. Дняпро ад р. Гарынь да Азоўскага мора. Займае цэнтральную частку Украіны, невялікія тэрыторыі Беларусі і Растоўскай вобласці Расіі. Даўжыня больш за 1000 км, найбольшая шырыня каля 250 км, плошча каля 200 тыс. км².

На паўночным захадзе і поўначы абмежаваны Дняпроўска-Данецкім і Прыпяцкім грабенамі, на захадзе і поўдні паката паніжаецца і перакрываецца платформавым чахлом з палеазойскіх, мезазойскіх і кайназойскіх адкладаў. На шчыце маламагутнае перарывістае покрыва кайназойскіх асадкавых парод. Мерыдыянальнымі зонамі глыбінных разломаў (Арэхава-Паўлаградскай, Тальноўскай, Крыварожскай і інш.) разбіты на 5 буйных блокаў: Валына-Падольскі, Белацаркоўска-Уманскі, Кіраваградскі, Прыдняпроўскі і Прыазоўскі. Разломы паўночна-заходняга і паўночна-ўсходняга распасцірання падзяляюць іх на больш дробныя глыбы. Складзены пераважна з глыбокаметамарфізаваных архейскіх парод, прарваных рознаўзроставымі гранітамі. Да мерыдыянальных зон разломаў, якія закладзены ў познім археі і актыўна развіваліся ў пратэразоі, прымеркаваны ніжнепратэразойскія ўтварэнні (гнейсы, метамарфізаваныя вулканагенна-тэрыгенныя пароды), у т.л. жалезістыя кварцыты (джэспіліты). На захадзе Прыдняпроўскага блока размешчана Крыварожская зона (у т.л. Крыварожскі жалезарудны басейн, Крамянчугская магнітная анамалія). Вулканіты і кварцыты оўруцкай серыі (верхні пратэразой) перакрываюць граніты рапаківі, якія разам з габра-анартазітамі (пач. позняга пратэразою) утвараюць буйныя плутоны — Корасценьскі і Корсунь-Наваміргарадскі.

Літаратура

Tags:

Усходне-Еўрапейская платформа

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Літаратурныя жанрыСезон 2010/2011 «Барысфена» МагілёўТомас ЛубангаДаніэль КанеманАбвал моста Лісіньша (2024)Гедзімін2022БаальбекГеоргій МарчукДзень Волі1984 (раман)Якуб КоласЧорны замак АльшанскіСяргей Васілевіч БесарабGoogle MapsГенрых II ВалуаТочка BYЮНЕСКАІнструкцыя па транслітарацыіНастаўніцкая газетаКарыбут АльгердавічКарым БенземаЯдзерная рэакцыяСанцэнаСухапутныя войскі Рэспублікі БеларусьМіхась СтральцоўУстановы адукацыі Баранавіцкага раёнаБабынінскі раёнІсламская дзяржаваMrBeastЦягнікУладзімір Пятровіч СаламахаСтаматалогіяГалілеа ГалілейМаўленне1934 год у гісторыі літаратурыГеорг Вільгельм Фрыдрых ГегельВозераАляксандр Мікалаевіч СакураўПятрусь БроўкаЗнак бяды.nuЛацінская моваСоймБясслаўныя вырадкіДэвід Лойд ДжорджГіпатаніяАхова птушак БацькаўшчыныЕва ВежнавецСмерцьАнглійская моваРасійская імперыяВялікая Айчынная вайнаНів КэмпбелSkypeБобруйский курьерМікола ХведаровічСянная мукаТэракт у «Крокус Сіці Холе»Ганімед (спадарожнік)Педра ПаскальРэкі і каналы БеларусіУільям Джэксан ГукерВінцэнт Дунін-МарцінкевічПімен ПанчанкаЧабор звычайныБапба ГокленГран-Пры Манака 2014 года🡆 More