Таварыства Філаматаў

Таварыства філаматаў — тайнае таварыства ў навучальных установах Віленскай вучэбнай акругі.

Створана ў 1817 па ініцыятыве групы студэнтаў Віленскага ўніверсітэта (А. Міцкевіча, Т. Зана, Я. Чачота, Ю. Яжоўскага і інш.) гурток філаматаў ператварыўся ў даволі буйную арганізацыю са шматлікімі філіяламі ў розных раёнах Беларусі.

Погляды філаматаў фарміраваліся пад уплывам ідэй перадавога польскага мысліцеля прафесара Віленскага ўніверсітэта Іахіма Лелявеля. Некаторыя з іх, выступаючы за аднаўленне Рэчы Паспалітай, адстойвалі таксама ідэю барацьбы супраць феадальнага прыгнёту. Змены ў грамадскім жыцці, на іх думку, былі магчымы толькі ў выніку дзеннасці перадавых людзей. Філаматы выкарыстоўвалі для прапаганды сваіх ідэй сярод насельніцтва ланкастэрскія школы, якія ствараліся ў беларускіх, літоўскіх і ўкраінскіх губернях, што ўваходзілі ў склад Віленскай вучэбнай акругі, таму многія філаматы ўдзельнічалі ў заснаванні школ і арганізацыі ў іх навучання па ланкастэрскай сістэме.

У 1823 годзе найслыннейшыя філаматы і філарэты былі арыштаваныя і знаходзіліся ў зняволенні ў былых віленскіх кляштарах, пакуль цягнулася шматмесячнае следства, распачатае Мікалаем Навасільцавым. Частка філаматаў утрымлівалася ў зняволенні ў былым кляштары місіянераў, частка — у былым базыльянскім кляштары Святой Троіцы (цяпер на будынку маецца мемарыяльная табліца на літоўскай і польскай мовах, якая абвяшчае, што тут з 23 кастрычніка 1823 года па 21 красавіка 1824 года быў заключаны Адам Міцкевіч разам з іншымі філаматамі і разгортваецца дзеянне трэцяй часткі «Дзядоў»).

Суду было аддана 108 удзельнікаў студэнцкіх арганізацый (найбуйнейшы студэнцкі палітычны працэс у Еўропе таго часу). Дваццаць з іх увосень 1824 года былі альбо прысуджаныя да турэмных тэрмінаў з наступнай высылкай (Тамаш Зан, Адам Сузін, Ян Чачот), альбо высланыя ў глыб Расіі (Адам Міцкевіч, Восіп Кавалеўскі).

Літаратура

  • Цвірка, К. А. Зорка філаматаў: нарысы, эсэ / Кастусь Цвірка. – Мінск : Беларуская навука, 2017. – 548 с. ISBN 978-985-08-2215-4
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16), стар. 384.

Tags:

1817Адам МіцкевічБеларусьВіленскі ўніверсітэтТамаш Зан (паэт)Юзаф ЯжэўскіЯн Чачот

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

ДзеепрыслоўеМухамор чырвоныКлементс Маркем2022Кіеўская РусьВярбаМастурбацыяСвабоднае аб’яднанне спартсменаў БеларусіНіл ГілевічМоўны пурызмСыраежка рудаяНаша Ніва (1906)Бэй ШыжанАнтон Гадзімавіч МатолькаМікіта Сяргеевіч КрыўцоўРагнеда РагвалодаўнаПётр Міронавіч МашэраўКасцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Чавусы)Юрый КашыраМаскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. В. ЛаманосаваПітэр ФондаВялікдзеньСправа «0 праміле»ШахматыMacOSЦмокВіцебская вобласцьБайкаАндрэй Мікалаевіч МукавозчыкУсебеларускі народны сходАляксандр Рыгоравіч ЛукашэнкаМы выйдзем шчыльнымі радаміКірыла ТураўскіБанкруцтваДзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі БеларусьРапуха чаротаваяВасіль Фёдаравіч ХомчанкаСпіс колераўУладзімір Сцяпанавіч ЛіпскіКаскадныя табліцы стыляўРыгор АстапеняУварванне Расіі ва Украіну (з 2022)Жоўты карлікСхема БЧББеларускія татарыПрэзідэнцкія выбары ў Беларусі (2025)КіраваннеКарлес ПучдэмонЛідаПаца-ВацаКазімір Вікенцьевіч КамейшаВейшнорыяБеларускія ручнікіЧарнобыльская АЭСЭлістаМінская вобласцьАксітацынГутарка старога дзедаАльфрэд Ізідор РомерЗдароўеАлесь ЖукБальніцаЭБеларуская літаратура першай паловы XX стагоддзяСправа студэнтаў і выкладчыкаў ВНУНазоўнікСаюз беларускіх пісьменнікаўРэвалюцыйнае дзеяннеПраспект Незалежнасці (Мінск)Святлана Георгіеўна ЦіханоўскаяМаксім ТанкМіхась БашлакоўСпіс беларускіх імёнКурган СяброўстваНараўлянскі раёнБеларуская Народная Рэспубліка🡆 More