Кастусь Цвірка

Кастусь Цвірка (28 сакавіка 1934, Зялёная Дуброва, Мінская вобласць, БССР) — беларускі паэт, перакладчык, гісторык, фалькларыст, этнограф, мовазнавец.

Кастусь Цвірка
Кастусь Цвірка
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні Канстанцін Аляксеевіч Цвірка
Дата нараджэння 28 сакавіка 1934(1934-03-28) (90 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці перакладчык, пісьменнік, паэт
Мова твораў беларуская
Дэбют 1951
Прэміі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Скончыў аддзяленне беларускай мовы і літаратуры філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1958). У 1958—1959 гг. выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Труханавіцкай сярэдняй школе Капыльскага раёна. Быў літсупрацоўнікам раённай газеты «Рудзенская праўда», рэдактарам на Беларускім радыё, старшым метадыстам рэспубліканскага Дома народнай творчасці, старшым інспектарам Упраўлення па распаўсюджванні друку Міністэрства сувязі БССР. У 1972 г. скончыў аспірантуру пры Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР і з таго часу — навуковы супрацоўнік гэтага інстытута. З 1981 г. — старшы рэдактар выдавецтва «Юнацтва», з 1984 г. — рэдактар аддзела паэзіі часопіса «Полымя».

Кандыдат гістарычных навук (1972).

З 1995 г. — кіраўнік і галоўны рэдактар праекта «Беларускі кнігазбор».

Творчасць

Друкуецца з 1951 г. Аўтар зборнікаў паэзіі «Такія сэрцы ў нас» (1959), «Бягуць раўчукі» (1962), «Чарназём» (1967), «Каласы» (1975), «Сцежка дадому» (1980), «Хат вячысты дар» (1982), «Лодка долі тваёй» (1988) і інш. Аўтар кнігі «Слова пра Сыракомлю: Быт і культура беларусаў у творчасці „вясковага лірніка“» (1975). Піша і для дзяцей: кнігі вершаў і казак «Як Алесь згубіўся ў лесе» (1986), «Добрыя суседзі» (1988) і інш.

Аўтар мастацкіх нарысаў, звязаных з літаратурнымі мясцінамі Беларусі — «Дарога ў сто год» (1974), «Той курган векавечны» (1985), а таксама манаграфіі «Слова пра Сыракомлю» (1975). Суаўтар кнігі «Беларуская фалькларыстыка эпохі феадалізму» (1989) (разам з Г.Каханоўскім, Л.Малаш, 1989). Складальнік тома «Вяселле. Абрад» (1978), кнігі ўспамінаў пра З.Бядулю (з Я.Садоўскім, 1988), зборніка твораў Я.Чачота «Наваградскі замак» (1989), зборніка «Філаматы і філарэты» (1998).

Выступае ў друку з артыкуламі па культуры мовы.

Прызнанне

Гл. таксама

Зноскі

Спасылкі

Tags:

Кастусь Цвірка БіяграфіяКастусь Цвірка ТворчасцьКастусь Цвірка ПрызнаннеКастусь Цвірка Гл. таксамаКастусь Цвірка СпасылкіКастусь Цвірка193428 сакавікаБССРГісторыяЗялёная Дуброва (Старадарожскі раён)МовазнавецМінская вобласцьПаэтПеракладчыкФалькларыстЭтнограф

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Вера Аляксандраўна Палякова-МакейСлоўнік беларускай мовы Івана НасовічаПаэтБеларуская мінуўшчынаЖураўліны крыкМасонская ложаНью-Брансуікскі ўніверсітэтАпалонік (лічынка)Адам ГлобусСекс без пранікненняЛічэбнікПатрыёты Беларусі (грамадскае аб’яднанне)АстравецАляксандр Іванавіч БельскіРучнікМоваКанскі кінафестываль 1984Усевалад Мікалаевіч СцебуракаБеларуская краёвая абаронаЗалаты век ісламуПрыродны газМонакультураУладзімір Канстанцінавіч КатрукУладзімір Мінавіч МазгоДарогу качанятам! (скульптура)Сінільная кіслатаБела-чырвона-белы сцягСяргей Іванавіч БарташКазялец едкіNürnbergLAPV EnokПадарожжа з ЖыгамонтамЛогвінаўАляксей Віктаравіч РудзянокАлесь РазанаўРэйкавая вайнаПрамысловасцьРасліныДрыгавічыАндрэй ГорватАдам СмітЯндэксQR-код18 красавікаВіталь Іванавіч ТалапінКары (страва)РыдлёўкаПаўстанне 1830—1831 гадоўТрайплБеларускі ПЭН-цэнтрПаташня (Мёрскі раён)Зоі СалданаНью-ЁркПершага маяБелсатМарская міляГербы гарадоў БеларусіБеларуская моваНастаўніцкая газетаУ краіне райскай птушкіЯнка КупалаМухамор чырвоныГеоргій МарчукАлег Уладзіміравіч СалтукКахановаРучная стымуляцыя пенісаКінематограф Паўночнай МакедонііНацыянальны музей (Познань)Нацыянальная літаратурная прэмія (Беларусь)Юрась Свірка🡆 More