1973—1978 Рэспубліка Афганістан

Рэспубліка Афганістан (пушту: د افغانستان جمهوریت, дары: جمهوری افغانستان) — назва першай рэспублікі ў Афганістанe у 1973—1978 гадах.

Гістарычная дзяржава
Рэспубліка Афганістан
пушту: د افغانستان جمهوریت
Сцяг
Сцяг
Гімн: Гімн Афганістана
1973—1978 Рэспубліка Афганістан
< 1973—1978 Рэспубліка Афганістан
1973—1978 Рэспубліка Афганістан >
ліпень 1973 — красавік 1978

Сталіца
Мова(ы) таджыкская мова
Афіцыйная мова пушту і дары
Грашовая адзінка Афгані
Плошча
  • 647 500 км²
Форма кіравання аднапартыйная сістэма і Прэзідэнцкая рэспубліка

Утварэнне

У ліпені 1973 года, падчас знаходжання караля Мухамэда Захір Шаха з візітам у Італіі, яго стрыечны брат і былы прэм’ер-міністр Мухамед Дауд арганізаваў дзяржаўны пераварот і ўсталяваў у краіне рэспубліканскі ўрад. Раней Дауд з’яўляўся прэм’ер-міністрам, аднак быў вымушаны сысці ў адстаўку з урада Захір Шаха ў 1963 годзе. Кароль прыняў рашэнне адмовіцца ад пасады, каб пазбегнуць грамадзянскай вайны.

Афганскі народ не быў задаволены праўленнем караля і спачатку пазітыўна паставіўся да перавароту і абвяшчэння ў краіне Рэспублікі.

Унутраная палітыка

Пасля поспеху дзяржаўнага перавароту 1973 Мухамед Дауд стаў прэм’ер-міністрам краіны. З 14 лютага 1977 года ён з’яўляўся таксама прэзідэнтам Афганістана.

У 1973 годзе былы прэм’ер-міністр Афганістана Мухамед Хашым Майвандваль быў арыштаваны за змову супраць Дауда. Хоць лічыцца, што ён скончыў жыццё самагубствам у турме да суда, шырока распаўсюджана меркаванне, што ён быў закатаваны да смерці людзьмі Дауда.

Спачатку Дауд супрацоўнічаў з пракамуністычнымі левымі палітыкамі і нават атэістамі, чым аднавіў супраць сябе кансерватараў і ісламістаў, якія абвясцілі яго ўладзе джыхад (1975). Іх паўстанні былі рашуча і жорстка падушаныя ўрадавымі войскамі ў 1976 годзе.

У 1974 годзе Дауд стварыў Нацыянальна-рэвалюцыйную партыю Афганістана (НРПА). Неўзабаве ў краіне сфармаваўся аўтарытарны аднапартыйны рэжым, які стаў варожым для афганскіх камуністаў.

У студзені 1977 года была скліканая Лоя-Джырга, якая зацвердзіла новую Канстытуцыю і стварэнне прэзідэнцкай рэспублікі.

Дауд не правёў радыкальных і наогул якіх-небудзь унутраных ці эканамічных пераўтварэнняў, узровень жыцця ў краіне не павысіўся. Нягледзячы на гэта, гады кіравання Дауда былі для Афганістана даволі мірнымі і з’яўляліся папярэднімі перад крывавай грамадзянскай вайной.

Рэжым Дауда быў зрынуты ў выніку Саурскай рэвалюцыі 27—28 красавіка 1978 года. Самога Дауда забілі. Першая Афганская Рэспубліка лягла і была заменена Дэмакратычнай Рэспублікай.

Знешняя палітыка

Абвешчаная Даудам палітыка недалучэння да якога-небудзь вайсковага альянсу неўзабаве пасля перавароту 1973 года сустрэла пазітыўнае стаўленне з боку СССР. Але ў 1977—1978 гадах адносіны Афганістана з гэтай краінай пагоршыліся з-за палітыкі збліжэння рэжыму Дауда з Пакістанам і Іранам.

У 1976 годзе Дауд абвясціў сямігадовы эканамічны план развіцця, у рамках якога пачаў запытваць фінансавую дапамогу ў краін Персідскага заліва і Блізкага Усхода пры адначасовай адмове ад яе з боку СССР.

У красавіку 1977 года Дауд наведаў з афіцыйным візітам СССР. Візіт скончыўся няўдала. Пасля яго Афганістан пазапаўнялі агенты пакістанскіх і іранскіх спецслужбаў, чаму не перашкаджаў Дауд, якому патрэбныя былі саюзнікі ў барацьбе з камуністычнай апазіцыяй. На Чэрвень 1978 года быў запланаваны візіт у Афганістан іранскага шаха, а на верасень — візіт Дауда ў ЗША. Насуперак усяму гэтаму кіраўніцтва СССР не было асабліва рада Саурской рэвалюцыі, арганізаванай сіламі Народна-дэмакратычнай партыі Афганістана (НДПА).

Зноскі

Літаратура

  • Peter R. Blood, ed. Afghanistan (англ.). — Washington: GPO, 2001.
  • History of Afghanistan. — HowStuffWorks. — InfoSpace LLC.

Tags:

1973—1978 Рэспубліка Афганістан Утварэнне1973—1978 Рэспубліка Афганістан Унутраная палітыка1973—1978 Рэспубліка Афганістан Знешняя палітыка1973—1978 Рэспубліка Афганістан Літаратура1973—1978 Рэспубліка АфганістанАфганістанДары, моваПушту

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

МінскПеніс чалавекаДудка беларускаяГарбузБалтыйскі домБелы буселРадыё Свабодная Еўропа/Радыё СвабодаНафтаАлег Антонавіч ЛойкаМузыка БеларусіПімен ПанчанкаУладзімір НякляеўУННВMuhriaЗалаты КупідонРыфмаСалавёвэ (Ясынувацкі раён)Чыр (суп)Паўстанне 1794 года188-я інжынерна-сапёрная брыгадаРаскіданае гняздо (п’еса)Александрынскі тэатрПартызанскі праспект (Мінск)ВерасЛютаўская рэвалюцыяАлесь КажадубЯкуб КоласЗаходняя БеларусьМарыя АнтуанетаМаксім ТанкХто смяецца апошнім (п’еса)Старабеларуская моваПомнік Якубу Коласу (Мінск)НюшаБеларуская Савецкая Сацыялістычная РэспублікаПолацкае княстваБарыс Іванавіч СачанкаСекс без пранікненняСінтаксіс мовыСельская гаспадарка БеларусіМінская вобласцьХатыньЮрый Уладзіміравіч ТалубееўЗнак бядыРагвалодЛюдміла РублеўскаяЖанчына зверхуТлумачальны слоўнік беларускай мовыПлошча Дзяржаўнага Сцяга (Мінск)Паводкі ў Афганістане і Пакістане (2024)Медаль Францыска СкарыныПесня пра зубраСправы па абвінавачванню ў тэрарызме ў Беларусі ў 2020-2021 гг.Ян ЧыквінСяргей Фёдаравіч Давідовіч-ЗосінСібусава ЭіціВерлібрБеларуская ВікіпедыяНавабахмуціўка (Салавёўскі сельсавет)iwde3Ігар Хведаравіч СідарукГеоргій МарчукПраспект Ракасоўскага (Мінск)Кузьма Чорны115-ы зенітна-ракетны полкКупалінка (песня)Першы падзел Рэчы ПаспалітайАндрэй Аляксандравіч УцюрынЯзэп Нарцызавіч ДраздовічЛеанід Міхайлавіч ГалубовічМастацкі стыльОўруч28 красавіка🡆 More