Рымская Іспанія

Іспанія, або Гіспанія (лац.: Hispania) — рымская назва Пірэнейскага паўвострава.

Рымская Іспанія
Рымская Іспанія ў I—III стст.

Гісторыя

Паражэнне карфагенян (войскамі якіх кіраваў Ганібал) у Другой Пунічнай вайне ў 210 г. да н.э. адкрыла шлях да ўсталявання рымскага панавання на паўвостраве, аднак кельтыберы ў цэнтральнай яго частцы і на поўначы супраціўляліся яшчэ амаль два стагоддзі, а паўстанні ў пірэнейскай частцы Іспаніі адбываліся на працягу ўсяго рымскага валадарства.

Тым не менш, Іспанія стала важнай часткай Рымскай імперыі. На Пірэнейскім паўвостраве нарадзіліся чатыры рымскія імператары (самыя вядомыя з іх: Траян, Адрыян), пісьменнік і філосаф Сенека. Найбольшы ўплыў рымлян зведала паўднёвая частка паўвострава (сучасныя Андалусія і паўднёвая Партугалія) і паўночна-ўсходняя (у раёне сучаснай Каталоніі), хоць баскі, напрыклад, так і не былі цалкам раманізаваны.

Рымляне падзялілі паўвостраў на Іспанію Далёкую і Іспанію Блізкую, а пры імператары Аўгусце Іспанія была падзелена на 3 правінцыі: Тараконскую Іспанію, Лузітанію і Бетыку. Пры імператары Дыяклетыяне Іспанія ўвайшла ў аднайменны дыяцэз, які складаўся ўжо з 6 правінцый: Бeтыкі, Лузітаніі, Картахены, Галісіі, Тараконскай правінцыі і Тангітанскай Маўрытаніі.

У пачатку V ст. іспанскія правінцыі былі заваяваны вандаламі і свевамі, а пазней вестготамі, якія заснавалі тут свае дзяржавы. Такім чынам, Іспанія аказалася адной з першых абласцей, адарваных варварамі ад Рымскай імперыі.

Гл. таксама

  • Дарымскае насельніцтва Іберыі
  • Кельты Іберыі

Зноскі

Спасылкі

Tags:

Рымская Іспанія ГісторыяРымская Іспанія Гл. таксамаРымская Іспанія СпасылкіРымская ІспаніяЛацінская моваПірэнейскі паўвостраўРымская імперыя

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Звычайны прэзідэнтПаліклініка №1 (Новасібірск)Руская літаратураУстаноўка (псіхалогія)НаваполацкХрыстос прызямліўся ў ГародніУсебеларускі народны сходВіктар Анатолевіч ШніпАланінМіхась ДаніленкаЖанна Вацлаваўна Некрашэвіч-КароткаяМіхась СтральцоўЛюдзі на балоце (раман)Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданняхКрасавікЦэльсБрэсцкая крэпасцьПомнік Давыду ГарадзенскамуБеларускі дзяржаўны ўніверсітэтУладзімір Сцяпанавіч ЛіпскіФранцыск СкарынаУладар ПярсцёнкаўСымон-музыкаШчасцеРуская моваАперацыйная сістэмаВярбаЛетнія Алімпійскія гульні 2024Аляксандр Рыгоравіч ЛукашэнкаЗянон Станіслававіч ПазнякЛарыса ГеніюшБерасцянкаГеаграфія сельскай гаспадаркіШвецыяМарк ШагалСяргей Аляксандравіч ПадсасонныОршаБалясінаБеларуская фанетыкаЛітаратура і мастацтва (газета)RSSБарысаўКузьма ЧорныСвята-Міхайлаўская царква (Сынкавічы)УННВНовы ізраільскі шэкельПрылівы і адлівыКанадаПётр Пятровіч КанаўніцынМаскваРыфмаЭндагаміяМікола МаляўкаДзень беларускага пісьменстваПадляшшаАпавяданнеРаскіданае гняздо (п’еса)Карлес ПучдэмонБеларуская энцыклапедыяКанстанцін Сяргеевіч ЗаслонаўЯзэп Нарцызавіч ДраздовічПершага маяАдраджэннеApraxiaБеларусы ў Афганскай вайнеЛюдміла РублеўскаяЯн БаршчэўскіДом урада (Мінск)Падзелы Рэчы ПаспалітайВіктар Канстанцінавіч ГардзейСцягАсветніцтваМааізм🡆 More