Праваслаўная Царква

Праваслаўная царква — другая па колькасці членаў, пасля Каталіцкай, Хрысціянская царква ў свеце, якая налічвае каля 225 мільёнаў паслядоўнікаў.

Часам называецца таксама «Праваслаўнай царквой візантыйскай традыцыі» або «Усходняй праваслаўнай царквой».

Праваслаўная царква сцвярджае, што з’яўляецца адзінай святой саборнай і апостальскай Царквой, якая складае Цела Хрыстова, а Ісуса Хрыста прызнае сваім Кіраўніком.

Праваслаўная царква складаецца з 15 аўтакефальных памесных цэркваў.

Вучэнне Праваслаўнай царквы змяшчаецца ў Святым паданні, якое ўключае ў сябе, акрамя Святога Пісання, вызначэнні Сусветных і некаторых памесных сабораў, прынятыя ўсёй Царквой, каноны (зводы правілаў апосталаў, Сусветных і некаторых памесных сабораў), зацверджаныя Царквой літургічныя тэксты, творы Айцоў Царквы, жыціі святых, а таксама звычаі Царквы. Пры гэтым Святое паданне, у разуменні святаайцоўскай літаратуры, «ёсць жыццё Святога Духа ў Царкве». Святое Пісанне для праваслаўных хрысціян з’яўляецца найважнейшай формай Святога падання.

Праваслаўе (калька з грэчаскага слова ὀρθοδοξία (артадоксія) — «правільнае меркаванне»), першапачаткова — тэрмін, які абазначаў супрацьлегласць гетэрадоксіі («памылка ерэтыкоў»). Узнік у II стагоддзі ў Сусветнай царкве для абазначэння адрознення яе вучэння ад поглядаў розных расколаў, ерасей і сект, якімі лічыліся іншыя хрысціянскія і псеўдахрысціянскія кірункі. У дактрынальных дакументах часта ўжываўся як сінонім тэрміна «кафалічны» (у лацінскай традыцыі — «каталіцкі»)(καθολικός). Трэба, аднак, адзначыць, што блытаць гэтыя тэрміны не варта: пад «кафалічнасцю» ў багаслоўі маецца на ўвазе палната і цэласнасць Царквы Хрыстовай, яе прасторавая, часавая і якасная ўніверсальнасць.

Гісторыя царквы да 1054 года з’яўляецца часткай гісторыі Сусветнай Праваслаўнай Царквы, ад якой, на погляд праваслаўных, у выніку шэрагу памылак і скажэнняў праваслаўнага вучэння (напрыклад: філіокве, дагмат аб беззаганным зачацці Багародзіцы, вучэнне пра Чысцец, дагмат аб непамыльнасці рымскага першасвятара ў пытаннях веры і маралі, дагмат аб першаснасці ў хрысціянскай царкве рымскага епіскапа (у лацінскай традыцыі — «біскупа») і г.д.) і Сімвала веры адкалолася Каталіцкая царква. Вучэнне апошняй назвалі «каталіцтвам» і разглядаюць як ерась там, дзе яно супярэчыць праваслаўнаму.

У 2019 годзе адбыўся разрыў адносін Рускай Праваслаўнай Царквы з Канстанцінопальскім патрыярхатам.

Зноскі

Tags:

Рымска-Каталіцкая Царква

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Карлес ПучдэмонАльбуць.tgВянок (зборнік)Папараць-кветкаДакладныя навукіСяргей Іванавіч ГрахоўскіУладзімір Міхайлавіч РунцэвічУННВЮрый Уладзіміравіч ЖыгамонтПадбелФранцішак БагушэвічІрына Уладзіміраўна ДрыгаДзяржаўны камітэт па стандартызацыі Рэспублікі БеларусьПітэр ФондаВон (Антарыа)Вагінальны сексMicrosoft WindowsПружаныДжордж Вашынгтан КарверБеларуская літаратураПрыметнікАпуліяКсістыкусыКрасная плошча (Масква)Генадзь БураўкінІван ШамякінУладзімір Мікалаевіч КарватЭйфелева вежаЮрась ШамецькаБелавежская пушчаПечы (Барысаў)Звязда (Пухавіцкі раён)НаваполацкЭмульгатарыСунМонктанскі ўніверсітэтІў дзю МануарРасійская імперыяЧэмпіянат свету па футболе 1930Дзейнасць ПВК «Вагнер» у АфрыцыВіктар Анатолевіч ШніпФалафельАсветніцтваБацвіннеГарады-героіДрыгавічыПраспект Незалежнасці (Мінск)БарысаўПрэзідэнцкія выбары ў Беларусі (2025)СексКінгсвудскі ўніверсітэтПалессеМузей гісторыі заапарка і льва (Познань)НаціскБеларускі лацінскі алфавітБілінгвізмТэрмінРыгор БарадулінГерб Беларускай Народнай РэспублікіЖурналістыкаАКаштоўнасцьМікалай Фёдаравіч ЖлобаГамеланНаміткаЗянон Станіслававіч ПазнякБеларусізацыяАдольф ГітлерМаксім ТанкДзікае паляванне караля Стаха (фільм)СтольУладзімір Віктаравіч СамсонаўЯгайлаРэліквія🡆 More