Першая Устаўная Грамата

Першая Устаўная грамата да народаў Беларусі — юрыдычны і палітычны акт, прыняты Выканаўчым камітэтам Рады Усебеларускага з’езда 21 лютага 1918 года ў Мінску.

Першая Устаўная Грамата
Першая Устаўная грамата.

Гістарычны кантэкст

Імклівае наступленне нямецкіх войск, якое пачалося 16 лютага 1918 года, прымусіла Аблвыканкамзах і СНК Заходняй вобласці і фронту ў ноч на 19 лютага 1918 года эвакуіравацца з Мінска ў Смаленск. 3 падполля выйшаў Выканаўчы камітэт Рады Усебеларускага з’езда, з турмы вызвалены дзеячы Цэнтральнай беларускай вайсковай рады (ЦБВР). Выканком Рады Усебеларускага з’езда ў сваім загадзе № 1 ад 19 лютага абвясціў, што ён «узяў уладу ў свае рукі», а навядзенне парадку ў Мінску, дзе пачала актыўна дзейнічаць Польская ваенная арганізацыя (ПАВ), усклаў на каменданта горада, аднаго з кіраўнікоў ЦБВР Канстанцін Езавітава.

Змест

21 лютага Выканком Рады Усебеларускага з’езда звярнуўся да народаў Беларусі з Першай Устаўнай граматай, у якой адзначалася: «Радзімая старонка наша апынулася ў новым цяжкім становішчы… Мы стаім перад тым, што край наш можа быць заняты нямецкімі войскамі». Першая Устаўная грамата заклікала беларускі народ здзейсніць сваё права на «поўнае самавызначэнне», а нацыянальныя меншасці — на нацыянальна-персанальную аўтаномію. Спасылаючыся на права народаў на самавызначэнне, аўтары граматы сцвярджалі, што ўлада ў Беларусі павінна фармавацца згодна з воляю народаў, якія насяляюць краіну. Гэты прынцып мусіць ажыццяўляцца шляхам дэмакратычных выбараў ва Усебеларускі Устаноўчы Сойм.

У гэтым дакуменце Выканком абвясціў пра стварэнне ім 20 лютага ўрада — Народнага Cакратарыята Беларусі (старшыня Я. Варонка) — часовага выканаўчага органа народнай улады ў краі, які 21 лютага пачаў выкананне сваіх абавязкаў.

Выканаўчы камітэт Рады I Усебеларускага з’езда абвясціў сябе часовай уладай на Беларусі. У грамаце ўпершыню не згадвалася пра аўтаномію і неабходнасць заставацца ў складзе расійскай федэрацыі. Яе тэкст на беларускай і рускай мовах быў расклеены па ўсім Мінску-Беларускім.

Вынікі

З 21 лютага 1918 года ўлада ў Беларусі апынулася ў руках камандавання нямецкай арміі. 22 лютага яно загадала польскім падраздзяленням пакінуць Мінск, а беларускім — скласці зброю. Каб не ўскладняць дачыненні з Расіяй, немцы не прызналі беларускага ўрада, занялі сядзібу Народнага Сакратарыята, рэквізавалі яго маёмасць, скінулі з будынкаў беларускія нацыянальныя сцягі і забаранілі ўрадоўцам пакідаць горад. Аднак пры канцы лютага дайшло да перамоў паміж Сакратарыятам і нямецкай ваеннай адміністрацыяй, у выніку якіх акупанты прызналі ўрад Варонкі прадстаўніцтвам беларускага насельніцтва. Немцы дазволілі Сакратарыяту весці легальную дзейнасць на тэрыторыі Меншчыны, галоўным чынам у галіне стварэння мясцовай адміністрацыі, школьніцтва і выдавецкай справы. Наступным крокам было абвяшчэнне незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі 25 сакавіка 1918 года.

Гл. таксама

Зноскі

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 2: Рэспубліка Беларусь / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 2. — С. 207. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0310-1. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 2).
  • Мірановіч, Я. Найноўшая гісторыя Беларусі / Я. Мірановіч; Навуковы рэдактар Алесь Краўцэвіч. — СПб.; Неўскі прасцяг, 2003. — 243 с.: іл. ISBN 5-94716-032-3
  • Сідарэвіч, А. Першая Устаўная грамата / Анатоль Сідарэвіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / Беларуская Энцыклапедыя; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. Т. 5: М—Пуд / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — 590 с. — С. 478. — ISBN 985-11-0141-9.

Спасылкі

Tags:

Першая Устаўная Грамата Гістарычны кантэкстПершая Устаўная Грамата ЗместПершая Устаўная Грамата ВынікіПершая Устаўная Грамата Гл. таксамаПершая Устаўная Грамата ЛітаратураПершая Устаўная Грамата СпасылкіПершая Устаўная Грамата191821 лютагаВыканаўчы камітэт Рады Усебеларускага з’ездаМінск

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Аркадзь Барысавіч ЭскінМікола МятліцкіTitanoecaБеларуская літаратура канца XVIII — XIX стагоддзяўBingXФуэртэвентураДрыгавічыСімяон ПолацкіУніверсітэт Султана КабусаРыгор БарадулінЗяма Раманавіч ПівавараўСексДавальны склонПершага маяДжордж Вашынгтан КарверЛітаратура і мастацтва (газета)Сяргей Паўлавіч АбламейкаБу ВідэрбергТэквандоУладзімір СцяпанУраган-МСацыяльны дарвінізмМендзыжац ПадляскіПадбелФранцыск СкарынаРазбітае сэрца пацанаГерб ГомеляЖнівеньСаюз змагароў за вызваленне ЛітвыКанадаХто смяецца апошнім (п’еса)КапялюшСкланеннеЗвычайны прэзідэнтСвята-Васкрасенскі сабор (Барысаў)Саюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікСтары СветКрысціна ЛатарынгскаяДзікае паляванне караля СтахаНацыянальны інстытут адукацыіАнглійская моваРаскіданае гняздо (п’еса)21 красавікаЛічбавы ідэнтыфікатар аб’ектаСяргей Кужугетавіч ШайгуОрдэн ПагоніСвятлана Анатольеўна ЛюбецкаяЯгайлаМаксім ГарэцкіТрумэн КапотэЗімовыя Алімпійскія гульні 1988Залужжа (Пухавіцкі раён)Саюз вызвалення Беларусі (справа)ВікіАлесь Мікалаевіч КарлюкевічАвантуры Пранціша ВырвічаАлесь РазанаўБеларускі дзяржаўны ўніверсітэтФакультэт Фізікі, Астраноміі і Прыкладной Інфарматыкі Ягелонскага УніверсітэтаАлесь КамароўскіВялікія князі літоўскіяТалстоўстваУладзімір Георгіевіч МулявінЯзэп Нарцызавіч ДраздовічУніверсітэт Святой Марыі (Калгары)Кіраўнікі МінскаАляксандр Васільевіч ДухновічКорпус Вартавых Ісламскай рэвалюцыіИЗлучаныя Штаты АмерыкіБеларускі алфавітТэпінгМіхась БашлакоўУладзімір Віктаравіч Самсонаў🡆 More