Пагром У Ядвабнэ

Пагром у Ядвабнэ / Ядвабна (польск.: Pogrom w Jedwabnem, іўр.: הטבח בידוובנה, ідыш: יעדוואבנער פאגראם) — масавае забойства яўрэяў у вёсцы Ядвабнэ ў Беластоцкай вобласці БССР (сёння Польшча) падчас Другой сусветнай вайны, у ліпені 1941 года.

Доўгі час лічылася, што пагром здзейснілі нямецкія карнікі, аднак насамрэч асноўную масу пагромшчыкаў складалі палякі з навакольных раёнаў.

Пагром У Ядвабнэ
Помнік ахвярам.

Гісторыя

10 ліпеня 1941 года натоўп напаў на яўрэяў, уключаючы мясцовага рабіна. Большасць ахвяр былі жыўцом спалены ў ёўні. Доўгі час лічылася, што гэта масавае забойства было здзейснена немцамі, пакуль у 2001 годзе амерыканскі гісторык Ян Томаш Грос апублікаваў кнігу «Sąsiedzi: Historia zagłady żydowskiego miasteczka» («Суседзі: Гісторыя знішчэння яўрэйскага мястэчка»). Як паказана, пагром здзейснілі мясцовыя жыхары без нямецкай дапамогі:

Асноўныя факты выглядаюць бясспрэчна. У ліпені 1941 года вялікая група палякаў, якія жылі ў Ядвабнэ, прыняла ўдзел у жорсткім знішчэнні амаль усіх тамтэйшых яўрэяў, якія, дарэчы сказаць, складалі пераважную большасць жыхароў мястэчка. Спачатку іх забівалі паасобку — палкамі, камянямі, мучылі, адсякалі галовы, апаганьвалі трупы. Потым, 10 ліпеня, каля паўтары тысячы пакінутых у жывых былі загнаныя ў ёўню і спалены жыўцом.

Некаторыя палякі не пагадзіліся з такой ацэнкай падзей. Расследаванне, праведзенае з 2000 па 2004 год польскім Інстытутам нацыянальнай памяці, у асноўным пацвярджала версію Гроса, акрамя колькасці загінулых яўрэяў — замест 1600 загінулых было сказана пра гібель 340—350 чалавек. Па сцвярджэнні пракурора Радаслава Ігнацьева, не выключана, што забойствы былі інспіраваныя немцамі, а сам факт прысутнасці нямецкіх салдат на месцы «варта лічыць раўназначным дадзенай імі згодзе на забойства».

Рэакцыя

У 2001 годзе Прэзідэнт Польшчы Аляксандр Квасьнеўскі афіцыйна прынёс прабачэнне яўрэйскаму народу за гэтае злачынства.

Памяць

10 ліпеня 2013 года на цырымоніі, прысвечанай 72-й гадавіне разні, астанкі ахвяр пагрому былі перапахаваныя. Перапахаванне было арганізавана Польскім Інстытутам нацыянальнай памяці і музеем Другой сусветнай вайны. У ім прынялі ўдзел галоўны рабін Польшчы Міхаэль Шудрых, прэзідэнт Саюза яўрэйскіх абшчын Польшчы Пётр Кадлчык і выхадзец з Ядвабнэ Іцхак Левін (ён у дзяцінстве цудам пазбегнуў гібелі падчас разні).

Падзеі ляглі ў аснову фільма Уладзіслава Пасікоўскага «Каласок», героі якога даведаліся аб масавым забойстве яўрэяў у сваёй роднай вёсцы. Таксама разня лягла ў аснову п’есы Тадэвуша Слабадзянека «Аднакласнікі. Гісторыя на XIV».

Заўвагі

Спасылкі

Tags:

Пагром У Ядвабнэ ГісторыяПагром У Ядвабнэ РэакцыяПагром У Ядвабнэ ПамяцьПагром У Ядвабнэ ЗаўвагіПагром У Ядвабнэ СпасылкіПагром У ЯдвабнэІдышІўрытБеларуская Савецкая Сацыялістычная РэспублікаБеластоцкая вобласцьДругая сусветная вайнаПагромПалякіПольская моваПольшчаЯдвабнэ

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

NürnbergКаласы пад сярпом тваімHippomane mancinellaМТБанкЧарнобыльская катастрофаПечы (Барысаў)Дзікае паляванне караля Стаха (фільм)Ефрасіння ПолацкаяВілейкаАпавяданнеКалядыУладзімір Аляксеевіч АрлоўПрыродны газЧжэн ЦзасіньСцяг БеларусіЛявон Цімафеевіч БаразнаMuhriaЛацінская моваСпадарТлумачальны слоўнік беларускай мовыКіраўнікі МінскаЗабіць прэзідэнтаАліна КоўшыкПраспект Ракасоўскага (Мінск)АстравецЛітаратурныя жанрыJava (мова праграмавання)АндаракБеларуская энцыклапедыяСтаражытнабеларуская літаратураГенадзь Пятровіч ПашкоўДэкрэт аб абароне суверэнітэту і канстытуцыйнага ладуВасіль БыкаўСлуцкі поясBingГенадзь ТумашМы ідзём шырокімі паляміМечыслаў ПароўскіВянок (зборнік)Галоўная старонкаПріорбанкУладзімір Георгіевіч МулявінІгнат Уладзіміравіч КанчэўскіГерб Новага Двара (Сакульскі павет)Янка МаўрАнальны сексПалессеЗалаты КупідонPornhubЭль-НіньёПошукавая аптымізацыяЭнцыклапедыяЛеанід Дранько-МайсюкГенадзь Васільевіч КастырчанкаБібліяІгар Пятровіч ТурХто смяецца апошнім (п’еса)Пулемецкае возераБеларусь у складзе Расійскай імперыіКнігаўкаНацыянальная бібліятэка БеларусіБеларускі алфавітНацыянальны характарУярІрына Уладзіміраўна ДрыгаПарадокс ФерміМікола ГусоўскіМіхась БельскіГрунвальдская бітваНіна Іосіфаўна МацяшДзяржаўная прэмія Рэспублікі БеларусьГанаровыя грамадзяне ПолацкаПарыж (Беларусь)Пурпурны колерБеларусам замежжа🡆 More