Народная Рэспубліка Балгарыя

Народная Рэспубліка Балгарыя (балг.: Народна република България) — афіцыйная назва Балгарыі падчас сацыялістычнага рэжыму.

НРБ з’яўлялася членам Арганізацыі Варшаўскага дагавора і Савета эканамічнай узаемадапамогі.

Гістарычная дзяржава
Народная Рэспубліка Балгарыя
Народна република България
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Гімн: «Мила Родино»
(«Мілая Радзіма»)
Народная Рэспубліка Балгарыя
< Народная Рэспубліка Балгарыя
Народная Рэспубліка Балгарыя >
1946 — 1990

Сталіца Сафія
Мова(ы) Балгарская
Афіцыйная мова балгарская мова
Грашовая адзінка Балгарскі леў
Плошча 110.994 км²
Насельніцтва 7.029.349 чал. (1946)
8.948.649 чал. (1985)
Форма кіравання Сацыялістычная рэспубліка
Генеральны секратар ЦК БКП
 • 19461949 Георгі Дзімітроў
 • 19491954 Вылка Чарвенкаў
 • 19541989 Тодар Жыўкаў
 • 19891990 Пётр Младзенаў
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

У Другую сусветную вайну Царства Балгарыя ўступіла на баку Восі. У 1943 годзе на фоне пераходу ініцыятывы ў вайне на бок Савецкага Саюза ў краіне ўзмацніўся камуністычны рух і цар Барыс III зрабіў спробу выйсці з саюза з Германіяй, але 28 жніўня нечакана памёр. У 1944 годзе Балгарыю ахапіў палітычны крызіс. Няўдалыя спробы мірных перамоў прывялі да таго, што ў верасні 1944 года савецкія войскі пачалі ўварванне, не сустрэўшы, аднак, аніякага супраціву. 9 верасня камуністы пры дапамозе міністра абароны Івана Марынава ажыццявілі дзяржаўны пераварот і прыйші да ўлады, абвясціўшы народную рэспубліку.

У 1944—1945 гадах новы урад правёў шэраг рэпрэсій супраць палітычных супернікаў, калектывізацыю і экспрапрыяцыі, што прывяло да ўзнікнення партызанскага Гаранскага руху, які карыстаўся падтрымкай Грэцыі. Для ліквідацыі супраціву быў створаны Камітэт дзяржаўнай бяспекі (ДС), які захоўваў важную ролю ўвесь час існавання НРБ. Рэферэндум 1946 года афіцыйна замацаваў сацыялістычны рэжым. Старшынёй Савета Міністраў стаў адзін з самых харызматычных дзеячаў Камінтэрна, Георгі Дзімітроў. Ён наладжваў сяброўскія стасункі з Югаславіяй і актыўна ўдзельнічаў у распрацоўцы праекта Балканскай Федэрацыі (дзяржавы, якая павінна была аб’яднаць Югаславію, Албанію, Балгарыю, Румынію, і, пры ўмове перамогі кампартыі ў грамадзянскай вайне, Грэцыю).

Народная Рэспубліка Балгарыя
Штаб-кватэра БКП. Сафія (1984)

Смерць Дзімітрова ў 1949 годзе супала з савецка-югаслаўскім расколам, які паставіў крыж на ідэях аб’яднання Балканаў. Новы генеральны сакратар Балгарскай камуністычнай партыі, сталініст Вылка Чарвенкаў, правёў чысткі ў партыі, закончыў калектывізацыю, нягледзячы на ўзброеныя выступы сялян, і аб’явіў курс на індустрыялізацыю краіны.

У 1954 годзе пасля дэсталінізацыі да ўлады прыйшоў Тодар Жыўкаў. Пры ім НРБ увайшла ў Арганізацыю Варшаўскага дагавора, прымаў удзел у падаўленні Венгерскага паўстання 1956 года і Пражскай вясны. Шчыльнае супрацоўніцтва з СССР прыносіла Балгарыі значныя эканамічныя выгады.

У 1989 годзе, падчас Восені народаў, Жыўкава адхілілі ад ўлады, а БКП страціла свой кіруючы статус і змяніла назву на Балгарская сацыялістычная партыя. У 1990 годзе прэзідэнтам стаў кандыдат ад апазіцыйнага Саюза дэмакратычных сіл Жэлю Жэлеў, а з афіцыйнай назвы дзяржавы выключана слова «народная».

Спасылкі

Tags:

АВДБалгарская моваБалгарыяСЭУ

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

КазахстанАлесь КажадубАнглійская моваДзядыOnliner.byАндрэй Паўлавіч ХудыкАліна КоўшыкIKEAБаладаУкраінаМіндоўгЛюдзі на балоце (фільм)2012Старажытнаруская моваАдвакаты, пазбаўленыя ліцэнзіі ў час палітычнага крызісу ў БеларусіБеларускі народны фронт «Адраджэньне»Андрэй Макаёнак26 красавікаАленаХто смяецца апошнім (п’еса)Мікіта Сяргеевіч ХрушчоўАтрыйПалавы актБеларускі нацыянальны касцюмПа што ідзеш, воўча?Лабараторныя ўмовыСукенкаМаксім БагдановічЧарнобыльская катастрофаБрэстМаладосць (часопіс)25 красавікаКасцёл Святога Францыска Ксаверыя і Анёлаў-Ахоўнікаў і калегіум езуітаў (Магілёў)Язэп Нарцызавіч ДраздовічСімвалЗмагары (палітычнае клішэ)Лінейны карабельДзяржаўная прэмія БССРНацыянальная бібліятэка ФранцыіУладзімір СцяпанГрунвальдская бітваУладзімір Васільевіч ГніламёдаўРыфмаПятрусь БроўкаМікола МаляўкаАртур ВольскіДом урада (Мінск)Гуканне вясныКалядыПрамысловасцьВіктар КазькоЧайка (значэнні)Беларускі лацінскі алфавітЛеанід Дранько-МайсюкРодны склонАдольф ГітлерВозера радасці (фільм)iwde3Av.byЗмітрок БядуляЭўкарыётыРаскіданае гняздо (п’еса)Каласы пад сярпом тваімТры чарапахі (песня)Навабахмуціўка (Салавёўскі сельсавет)Універсітэт Святога СтэфанаАнтон Гадзімавіч МатолькаАляксандр Рыгоравіч ЛукашэнкаЛідская раўнінаВіцебскМінская ратушаПрыродаМастацкі стыльСеутаМіхал Анемпадыстаў2024Плошча Свабоды (Мінск)Алесь Жук🡆 More