Кірыл Філіповіч Суляйкоў

Кірыл Філіповіч Суляйкоў (14 лютага 1893 — 23 лютага 1985) — савецкі ваенны дзеяч, генерал-маёр танкавых войск (1940).

Кірыл Філіповіч Суляйкоў
Дата нараджэння 14 лютага 1893(1893-02-14)
Месца нараджэння
Дата смерці 23 лютага 1985(1985-02-23) (92 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Прыналежнасць СССР
Род войскаў танкавыя войскі
Званне генерал-маёр танкавых войскаў[d]
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
ордэн Леніна ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Кутузава II ступені медаль «За абарону Масквы» медаль «За абарону Сталінграда» медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «За ўзяцце Кёнігсберга» медаль «Ветэран Узброеных Сіл СССР» юбілейны медаль «XX гадоў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі»

Біяграфія

Нарадзіўся ў вёсцы Клімаўка (зараз Гомельскі раён). Рускі.

З кастрычніка 1915 па снежань 1917 года служыў у Рускай імператарскай арміі. У сакавіку 1918 года залічыўся ў Чырвоную армію. Змагаўся на Паўночна-Заходнім і Заходнім франтах грамадзянскай вайны ў Расіі. Знаходзіўся на пасадзе камандзіра роты, памочніка камандзіра і камандзіра 15-га асобнага стралковага батальёна. Пазней камандаваў 142-м стралковым палком.

У жніўні 1927 года прызначаны начальнікам аператыўнай часці штаба армянскай стралковай дывізіі. Далей быў памочнікам начальніка 1-га аддзела 1-га ўпраўлення Штаба РСЧА, начальнікам штаба 3-й механізаванай брыгады, камандзірам 29-га механізаванага палка, начальнікам аўтабранятанкавай службы 16-га стралковага корпуса, памочнікам камандзіра па страявой частцы 20-га танкавага корпуса.

Удзельнічаў у баях на рацэ Халхін-Гол і савецка-фінляндскай вайне 1939—1940 гадоў. У апошнім выдадку — на пасадзе памочніка камандзіра 10-га танкавага корпуса. Потым узначаліў 18-ю танкавую дывізію, затым прызначаны намеснікам камандзіра 3-га механізаванага корпуса.

З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны служыў на Паўночна-Заходнім фронце. За перыяд вайны быў на пасадах намесніка начальніка Галоўнага бранятанкавага ўпраўлення, намесніка камандуючага войскамі Паўночна-Заходняга фронту па БТ і MB, намесніка камандуючага 3-й гв. танкавай арміяй Бранскага фронту, камандзіра 7-га гв. танкавага корпуса, намесніка камандзіра 1-га танкавага корпуса 1-га Прыбалтыйскага фронту, камандзіра 13-га гв. стралковага корпуса 3-га Беларускага фронту.

З ліпеня 1945 года прыкамандзіраваны да ваеннай акадэміі імя Фрунзэ. Працаваў старшым выкладчыкам кафедры аператыўнага мастацтва, ён жа тактычны кіраўнік вучэбнай групы асноўнага факультэта. У красавіку 1948 года стаў намеснікам начальніка асноўнага факультэта па вучэбнай рабоце, у 1949 — намеснікам па вучэбнай рабоце начальніка курсаў удасканалення камандзіраў стралковых дывізій акадэміі.

У 1951 годзе сышоў у адстаўку.

Памёр у Маскве.

Адукацыя

Скончыў вучэбную каманду (1915), школу прапаршчыкаў (1916), Вышэйшую аб’яднаную камандную школу ў г. Смаленск (1922), Ваенную акадэмію РСЧА імя Фрунзе (1927), аператыўны факультэт пры гэтай жа Акадэміі (1935).

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнам Леніна, 3 ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнам Кутузава 2-й ступені, медалямі.

Спасылкі

Tags:

Кірыл Філіповіч Суляйкоў БіяграфіяКірыл Філіповіч Суляйкоў АдукацыяКірыл Філіповіч Суляйкоў УзнагародыКірыл Філіповіч Суляйкоў СпасылкіКірыл Філіповіч Суляйкоў14 лютага1893198523 лютага

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Карла ТальявініКсенія ПазнякЯўген Васільевіч МаўлееўКасцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Заслаўе)Іван Іванавіч НасовічБеларускі арабскі алфавітПедра ПаскальВейшнорыяФранцішак БагушэвічКарл II СцюартФутболАлегзандрыяБразіліяФіліп Сеймур ХофманPornhubШляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданняхНацыяналізмМТБанкКанфлікт у Судане (з 2023)Сяргей Іванавіч ГрахоўскіАндрусь ТакіндангНів КэмпбелМастурбацыяЯндэкс.КартыДыялекты беларускай мовыKFCШываТворны склонКыргызстанАмерыканскае матэматычнае таварыстваПутумаёКаўнасТэрарыстычныя акты 11 верасня 2001 годаАнтон АўсянікРасійская імперыяЕгіпетПолк КаліноўскагаСпіс памерлых у 2024 годзеЛітаграфіяПадобнасць (геаметрыя)Дэвід Лойд ДжорджЭдуард Сямёнавіч НіканораўГран-Пры Манака 2014 годаЭпітэтАхоцкае мораМонатэізмМаксім ГарэцкіБрэстГістарычны горад СукатаіУладзімір КараткевічЛацінская моваСмерцьМязень (горад)Вольха чорнаяДжавані ПаскаліЛітаратурныя жанрыБуразубка малаяНавелаМіндоўгСтатуты Вялікага Княства ЛітоўскагаНіл ГілевічПаца-Вацаo09ukКарым БенземаАўстраліяНаталля Пятроўна АўдзееваТрускаўкаКарыбут АльгердавічВануатуЛюбоўУкраінаСласцёны (Чавускі раён)🡆 More