Кім Новак

Кім Новак (англ.: Kim Novak, пры нараджэнні Мэрылін Палін Новак (англ.: Marilyn Pauline Novak), нар.

13 лютага 1933) — амерыканская актрыса, найбольш вядомая сваёй роляй у трылеры Альфрэда Хічкака «Галавакружэнне» (1958).

Кім Новак
англ.: Kim Novak
Кім Новак
Дата нараджэння 13 лютага 1933(1933-02-13)[…] (91 год)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Муж Richard Johnson[d]
Адукацыя
Прафесія кінаактрыса, мастачка, мадэль, тэлеактрыса, кінапрадзюсар
Узнагароды
IMDb ID 0001571
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Мэрылін Новак нарадзілася ў Чыкага 13 лютага 1933 года ў сям’і чэшскіх імігрантаў. Яна навучалася спачатку ў сярэдняй школе, а затым была залічана ў Інстытут мастацтваў у Чыкага. Пасля яго заканчэння Новак змяніла шмат розных дапаможных работ, перш чым пераехала ў Лос-Анджэлес, дзе стала мадэллю.

У 1954 годзе Новак упершыню з’явілася ў кіно ў эпізадычнай ролі. Неўзабаве яе заўважыў адзін з агентаў Columbia Pictures і Новак падпісала шасцімесячны кантракт з гэтай студыяй. На студыі было вырашана змяніць яе імя на Кім, каб не ўзнікала блытаніны з Мэрылін Манро. Новак доўга супраціўлялася, але не магла з гэтым нічога зрабіць. На студыі таксама было вырашана, каб яна скінула вагу і прайшла курсы акцёрскага майстэрства, для таго каб з яе зрабіць замену Рыты Хейварт, якая ўжо адыходзіць на другі план.

Першыя ж яе ролі ў кіно сталі вельмі папулярнымі і ў Кім неўзабаве з’явілася шмат фанатаў, якія жадалі бачыць яе ў новых фільмах. У 1955 годзе Кім атрымала прэмію «Залаты глобус» за ролю Мадж Оўэнс у фільме «Пікнік», як Самы шматабяцальны пачатковец у кіно. Гэта ж роля прынесла ёй намінацыю на прэмію BAFTA, як Лепшай замежнай актрысе. Наступным паспяховым фільмам Новак стаў «Чалавек з залатой рукой» (1955), дзе галоўную ролю выканаў Фрэнк Сінатра. Разам з ім яна знялася яшчэ ў фільме «Прыяцель Джоўі», які выйшаў на экраны двума гадамі пазней. Да гэтага года Кім стала настолькі папулярнай, што 29 ліпеня 1957 года яе фатаграфія была апублікавана на вокладцы часопіса Time. У 1958 годзе Кім, разам з Джэймсам Сцюартам, знялася ў галоўнай ролі ў класічным трылеры Альфрэда Хічкока «Галавакружэнне». Першапачаткова на гэтую ролю Хічкок хацеў узяць Веру Майлз, але тая была вымушана адмовіцца з-за цяжарнасці. Кім сыграла ў фільме дзве ролі — апантаную бландынку Мадлен Элстэр і прадаўшчыцу Джудзі Бартан. Пасля поспеху ў «Галавакружэнні» Новак з’явілася разам з Джэймсам Сцюартам і Джэкам Леманам у фільме «Звон, кніга і свечка» (1958), які праваліўся ў пракаце.

З пачаткам 1960-х гадоў кар’ера Кім пачала ісці на спад, таму што яна стала адмаўляцца ад шматлікіх цікавых роляў у кіно. Найбольш вядомыя яе ролі таго часу былі ў фільмах «Хлопчыкі адпраўляюцца гуляць» (1962), «Цяжар жарсцяў чалавечых» (1964), «Пацалунак мяне, дурненькі» (1964) і «Любоўныя прыгоды Мол Флэндэрс» (1965). Пачынаючы з 1970-х гадоў Новак амаль перастала здымацца, з’явіўшыся ў наступныя гады толькі ў некалькіх фільмах і сыграўшы пару роляў на тэлебачанні. Апошні раз на вялікім экране Кім Новак магла з’явіцца ў 1991 годзе ў фільме «Лібестраум», але гледачы так і не ўбачылі яе ў фільме, бо кадры з ёй былі выразаныя пасля яе канфлікту з рэжысёрам.

Зноскі

  • Kim Novak // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  • This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Кім Новак, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    13 лютага1933АктрысаАльфрэд ХічкакАнглійская мова

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    EukaryotaРаіса Андрэеўна БаравіковаКот свойскіВікіМолат (гурт)АсочнікіПалацава-паркавы комплекс Козелаў-Паклеўскіх (Красны Бераг)Мінскае капішчаСтудзеньКіраваннеБагародзіца (гімн)Дзве душыБярозка (часопіс)Мікола МятліцкіЗеляночыРевизия пущ и переходов звериных в бывшем Великом Княжестве Литовском...Насельніцтва БеларусіЧарнобыльская АЭСКаскадныя табліцы стыляўRegesta źródłowe do dziejów Litwy od czasów najdawniejszych aż do unji z PolskąЗмітрок Змітравіч МарозаўМаксім БагдановічДругая сусветная вайнаУніверсітэт ТунцзіПрэзідэнцкія выбары ў Беларусі (2025)Уладзімір Мікалаевіч КарватВасіль Аляксеевіч ЖуковічБеларускія ручнікіСэм УортынгтанМаскваЁКнязі полацкіяМы, беларусыБеларуская энцыклапедыяІдэяІнтэрнэтДзейнасць ПВК «Вагнер» у АфрыцыБіялагічная зброяПубліцыстыкаПалескі дзяржаўны радыяцыйна-экалагічны запаведнікХакаіндэ ХічылемаНацыянальнае аб’яднанне (Латвія)КуфарВацлаў ЛастоўскіСілабічнае вершаскладаннеНесцер Фёдаравіч СакалоўскіГроднаЕфрасіння ПолацкаяМаксім ГарэцкіПрастрэл шыракалістыХто смяецца апошнім (п’еса)Вялікія ШвакштыПраспект Пераможцаў (Мінск)Дыялекты беларускай мовыЭрэкцыяБанк ДабрабытЧарнобыльскі шляхВаўкавыскКіраўнікі МінскаПралескаКорнуал (Антарыа)Злучаныя Штаты АмерыкіЭякуляцыяБеларуская дыяспараДадаізмКалінаўка (Блужскі сельсавет)Усход АФКЕва (карціна)Свабодныя матэрыялыІзагаміяУліковы нумар плацельшчыкаКазімір IV ЯгелончыкНавум Якаўлевіч Гальпяровіч🡆 More