Камі́ла Вінцэ́нтаўна Марцінке́віч, у шлюбе Асіпо́віч (4 снежня 1834, Мінск — 1900, Вільня) — беларуская піяністка, кампазітар, педагог, удзельніца рэвалюцыйнага руху на Беларусі ў 1860-я гады.
Дачка В. Дуніна-Марцінкевіча.
Каміла Марцінкевіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 4 снежня 1834 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 25 ліпеня 1884 (49 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Бацька | Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч |
Муж | Казімір Асіповіч[d] |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | піяністка |
Інструменты | фартэпіяна |
Фартэпіяннай ігры вучылася ў мінскім пансіёне Мантэграндзі. Адна з вучаніц Дамініка Стафановіча. Выступала з васьмігадовага ўзросту з канцэртамі ў Мінску, Слуцку, Кіеве, Варшаве. Побач з творамі Ф. Шапена і Ф. Ліста выконвала ўласныя варыяцыі на тэму песні А. Варламава «Чырвоны сарафан». 3 іншых яе твораў вядома фантазія «У летуценні мінулага». Уваходзіла ў тэатральную трупу бацькі; у 1852 годзе брала ўдзел у паказе ў Мінску першай беларускай оперы «Сялянка». Выкладала музыку ў прыватных пансіёнах.
Цяжкае матэрыяльнае становішча сям’і не дазволіла Каміле скончыць кансерваторыю. Асноўным яе заняткам з сярэдзіны 1850-х гг. стала музычна-педагагічная і асветніцкая дзейнасць. На пачатку 1860-х гадоў яна арганізавала ў Мінску і мястэчку Гарадок на Маладзечаншчыне школы для дзяцей беднаты.
У 1861—1863 гадах — член мінскай арганізацыі кіраўнічага органа паўстанцаў Літоўскага правінцыяльнага камітэта. Удзельнічала ў вулічных дэманстрацыях, вучыла членаў нелегальных гурткоў рэвалюцыйным гімнам, уласным прыкладам натхняла на рэвалюцыйную барацьбу супраць самадзяржаўя. Першы раз была арыштавана і змешчана ў псіхіятрычную бальніцу ў чэрвені 1861 года. Выпушчана пасля маніфестацый пратэсту. Зноў арыштавана 3 лютага 1863 г.; саслана ў Салікамск (Пермская губерня). У ссылцы ажанілася з урачом Казімірам Асіповічам. Цяжка хворая, атрымала дазвол вярнуцца на радзіму ў 1880-х гг., дзе і памерла.
Пахаваная разам з мужам на Бернардзінскіх могілках у Вільні (месца II-77)
This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Каміла Марцінкевіч, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.