Каміла Марцінкевіч: беларуская музыка, грамадзкая дзяячка

Камі́ла Марцінке́віч (па мужу Асіпо́віч; 4 сьнежня 1834, Менск — 1900, Вільня) — музыка, кампазытарка, пэдагогіца, удзельніца рэвалюцыйнага ру­ху на Беларусі ў 1860-я гады.

Дачка В. Дунін-Марцінкевіча.

Каміла Марцінкевіч
Дата нараджэньня 4 сьнежня 1834(1834-12-04)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 25 ліпеня 1884(1884-07-25) (49 гадоў)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Занятак піяністка
Інструмэнты фартэпіяна
Бацька Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч
    Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Марцінкевіч.

Жыцьцяпіс

Фартэпіяннай ігры вучылася ў менскім пансыёне Мантэграндзі. Адна з вучаніц Дамініка Стафановіча. Выступала з васьмігадовага ўзросту з канцэртамі ў Менску, Слуцку, Кіеве, Варшаве. Побач з творамі Ф. Шапэна і Ф. Ліста выконвала ўласныя варыяцыі на тэму песьні А. Варламава «Чырвоны сарафан». 3ь іншых яе твораў вядома фантазія «У летуценьні мінулага». Уваходзіла ў тэатральную трупу бацькі; у 1852 годзе брала ўдзел у паказе ў Менску першай беларускай опэры «Сялянка». Выкладала музыку ў прыватных пансыёнах.

Цяжкае матэрыяльнае становішча сям’і не дазволіла Каміле скончыць кансэрваторыю. Асноўным яе заняткам зь сярэдзіны 1850-х гг. стала музычна-пэдагагічная і асьветніцкая дзейнасьць. На пачатку 1860-х гадоў яна арганізавала ў Менску і мястэчку Гарадок на Маладэчаншчыне школы для дзяцей беднаты.

У 1861—1863 - сябра менскай арганізацыі кіраўнічага органу паўстанцаў Літоўскага правінцыяльнага камітэту. Удзельнічала ў вулічных дэманстрацыях, вучыла чальцоў нелегальных гурткоў рэвалюцыйным гімнам, уласным прыкладам натхняла на рэвалюцыйную барацьбу супраць самадзяржаўя. Першы раз была арыштаваная і зьмешчаная ў псыхіятрычную бальніцу ў Менску ў чэрвені 1861. Выпушчаная пасьля маніфэстацыяў пратэсту. Зноў арыштаваная 3 лютага 1863; сасланая ў Салікамск (Пермская губэрня). У ссылцы ўзяла шлюб з лекарам К. Асіповічам. Цяжка хворая, атрымала дазвол вярнуцца на радзіму ў 1880-х гг.

Памерла ў 1884 (па іншай інфармацыі ў 1900) годзе. Пахаваная ў Вільні на Бэрнардынскіх могілках.

Каміла Марцінкевіч: беларуская музыка, грамадзкая дзяячка 
Могілка Камілы Марцінкевіч (па мужу Асіповіч), Бэрнардынскія могілкі, Вільня, 2021

Літаратура

  • Ахвердава А. Пачынальнікі беларускага піянізму // Мастацтва Беларусі №2. — 1985.
  • Барышев Г. Из истории семьи В.И.Дунина-Марцинкевича // Нёман №1. — 1961.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 10: Малайзія — Мугаджары. — 544 с. — ISBN 985-11-0169-9
  • Кісялёў Г. Сейбіты вечнага. — Мн.: 1963.
  • Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т. 2.
  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 5: М — Пуд. — 592 с. — ISBN 985-11-0141-9

Крыніцы

Tags:

ВільняВінцэнт Дунін-МарцінкевічМенск

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Новая эканамічная палітыкаКалоднае120-я зэнітна-ракетная брыгадаЛекі-адпаведнікіЖамойцьHromadske.TVКарыбутЛязьбійская парнаграфіяКасіў Ясь канюшынуПольская моваПалюцыяМікола ПракаповічРодная моваСурвэткаЛічэбнікВалянціна ЦерашковаБавоўнаКарыстальнікЦмокКазімер АльхімовічСамасейДжэймз Эрл КартэрСяброўстваАлесь КажадубДэйвід КэмэранКаханьне без пранікненьняКастрычнікСцэнарБярозка (часопіс)КлеапатраБанк гандлёвы капіталАляксей ДудараўДваранстваНароўляМэтэароідМаладняк (часопіс)ЛітАкторы парнафільмаўКузьма ЧорныАльбэрт АйнштайнГаваіАтлетыку Паранаэнсі КурытыбаВытворнае словаКанапаНекамэрцыйная арганізацыяЛірыкаТаксіЦыгарэтаМаркёр1874ЭкалёгіяТайва́ньЛітваІльля РашчэняДабраномДзень жартаўКазіноБагдан БянюкЛагойскТалінская затокаІнфармацыйныя тэхналёгііКарлес ПудждэмонПружаныПлоцевы актБірэйкаНаркамаўкаЗнак рашоткі (актаторп)Гражына (неадназначнасьць)Андрэй ХадановічУладзіслаў Чаржынскі20 красавікаКлімат🡆 More