Зорнае Скопішча

Зорныя скопішчы — сукупнасці (групы) зорак, якія маюць агульнае паходжанне і звязаны паміж сабой сіламі ўзаемнага прыцягнення.

Зорнае Скопішча
Плеяды, рассеянае скопішча
Зорнае Скопішча
NGC 104, шаравое скопішча

Для сфарміраваных зорных скопішчаў характэрна наяўнасць цэнтральнага згушчэння (ядра), абкружанага менш шчыльнай каранальнай вобласцю. У залежнасці ад знешняга выгляду, памераў, узросту і хімічнага складу адрозніваюць рассеяныя і шаравыя зорныя скопішчы.

Рассеяныя зорныя скопішчы (напрыклад, Гіяды, Плеяды) у Галактыцы канцэнтруюцца ў плоскасці сіметрыі Млечнага Шляху і маюць найбольшыя скорасці адносна Сонца; узрост да 1 млрд гадоў. Пры назіранні ў слабы тэлескоп раздзяляюцца на асобныя зоркі.

Шаравыя зорныя скопішчы (напрыклад, скопішча МЗ у сузор’і Гончых Псоў, М1З у сузор’і Геркулеса) маюць вялікую колькасць кампактна размешчаных зорак у выглядзе сферычнай або эліптычнай сістэмы; з цяжкасцю раздзяляюцца на асобныя зоркі нават у моцных тэлескопах. Утвараюць у Галактыцы сферычную падсістэму і канцэнтруюцца ў яе цэнтры; маюць узрост ад 5 да 15 млрд гадоў.

Наяўнасць пераменных зорак (напрыклад, тыпу RR Ліры) дазваляе вызначаць адлегласці да скопішчаў.

Літаратура

Tags:

Зоркі

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

BingXІгар Хведаравіч СідарукСымон Вікенцьевіч БарысУліковы запіс MicrosoftЗабіць прэзідэнтаУніверсітэт Святога ТомасаІгарыўка (Канатопскі раён)Кансорцыум Сусветнага павуцінняСасык (Кундук)Купалінка (песня)АфарызмДудуткіМазырЮрый Анатольевіч РыдкінПрывакзальная плошча (Мінск)Генадзь Валер’евіч ШутаўБарыс Іванавіч СачанкаАлаіза ПашкевічГанаровыя грамадзяне ПолацкаБеларуская граматыка (1934)ГамеланЮрый Уладзіміравіч ТалубееўКарная аперацыя «Bamberg»Мінскі інавацыйны ўніверсітэтУладзімір Георгіевіч МулявінЮрась СвіркаСексТворны склонЛютаўская рэвалюцыяВайнаРаіса Андрэеўна БаравіковаПлошча Незалежнасці (Мінск)Кірыла ТураўскіПрыватныя ваенныя кампаніі ў Іракскай вайнеNode.jsNürnbergВожык (часопіс)СідрМарат Сяргеевіч МаркаўОршаАндрэй Аляксандравіч УцюрынСпіс беларускіх імёнАнімэГедзімінВікіпедыяБярозка (часопіс)Арлоўская вобласць25 красавікаБуякіІнцыдэнт Асама-СансаБеларускі нацыянальны касцюмПеракладПаводкі ў краінах Персідскага заліва (2024)Кастрычніцкая рэвалюцыяКобрын2024Сяргей Уладзіміравіч ЧэрачэньГрунвальдская бітваМіжнародны стандартны кніжны нумарПласт ГаліцынаKufar.byКастусь КаліноўскіЗлучнікЛюдзі на балоце (фільм)БелгазпрамбанкМіхась Васілёк1992Ніл ГілевічГеоргій МарчукЗалаты КупідонОдноклассникиReform.byКубракавэ🡆 More