Дубінная Вайна

Дубінная вайна (фінск.: Nuijasota, nuija — дубіна, sota — вайна; шведск.: Klubbekriget) — антыфеадальнае сялянскае паўстанне 1596—1597 гадах у Фінляндыі, якая ў той час была ў складзе Швецыі.

Назва «дубінная», відаць, паходзіць ад асноўнага віду зброі сялян-паўстанцаў.

Ход паўстання

Прычынамі паўстання паслужылі спусташэнне краіны падчас руска-шведскай вайны 1590—1595 гадоў, рэкрутчына, увядзенне драконаўскіх падаткаў, усё большае павелічэнне феадальных павіннасцей. Дубінная вайна ўспыхнула ва ўмовах барацьбы паміж шведскай знаццю ў Фінляндыі на чале з намеснікам Класам Флемінгам і кіраўніком Швецыі герцагам Карлам. Першыя выступленні адбыліся ў лістападзе 1596 года на поўдні вобласці Эстэрботнія; правадыром выступленняў быў Яака Ілка (каля 1550—1597). Разграміўшы ўрадавыя войскі пры Стуркюра (Ісакюра  (фін.)), сяляне рушылі трыма атрадамі агульнай колькасцю каля 35 тысяч чалавек да Аба (Турку), руйнуючы па дарозе маёнткі феадалаў і расправляючыся з дваранамі і зборшчыкамі падаткаў. Аднак раз’яднанасць паўстанцаў не дазволіла ім замацаваць поспех. У снежні 1596 года — лютым 1597 года войскі Флемінга здушылі паўстанне, а яго правадыр Ілка быў схоплены і пакараны смерцю праз чвартаванне. Дубінная вайна стала самым буйным сялянскім паўстаннем у Фінляндыі, памяць пра якое перадавалася з вуснаў у вусны, атрымаўшы адлюстраванне і ў фінскім фальклоры.

У выніку Дубіннай вайны загінула і было пакарана смерцю больш за тры тысячы сялян. Калі зыходзіць з суадносін загінулых з колькасцю жыхароў Фінляндыі ў той час, гэта лічба з’яўляецца вельмі вялікай (1 % насельніцтва Фінляндыі):35.

Зноскі

Літаратура

  • Евсеев В. Я. Крестьянское восстание «Дубинная война» и финское народное творчество. // Скандинавский сборник, в. 3, Таллин, 1958.
  • Мейнандэр Х. Гісторыя Фінляндыі: Лініі, структуры, пераломныя моманты; пер. са шведскай Вольгі Рызмаковай. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2017. — ISBN 978-985-02-1748-6.
  • Yrjö-Koskinen  (фін.), Nuijasota. Sen syyt ja tapaukset, 3 pain, Helsinki, 1929. (фін.)

Tags:

15961597ФінляндыяФінская моваШведская моваШвецыя

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Уладзімір Васільевіч ГніламёдаўЗаслужаны дзеяч культуры Рэспублікі БеларусьНіл ГілевічNode.jsАндрэй ГорватВітаўтПаўлюк ТрусНовы замак (Гродна)ФарамірПаводкі ў Афганістане і Пакістане (2024)Міхась БельскіДзяржаўная прэмія БССРМы ідзём шырокімі паляміРэкі і каналы БеларусіКандрат КрапіваЮрый Анатольевіч РыдкінУкраінаАгнешка Рамашэўска-ГузыРуская моваВожык (часопіс)АўстраліяДзікае паляваннеМаксім ГарэцкіАлесь АдамовічСельская гаспадарка БеларусіРадыевугляроднае датаваннеГісторыя БеларусіМаўнт-Элісанаўскі ўніверсітэтВікісховішчаСяргей Аляксандравіч ПадсасонныЧырвоная кніга Рэспублікі БеларусьЗямля пад белымі крыламіАлесь РазанаўСтатуты Вялікага Княства ЛітоўскагаСцяг БеларусіУладзімір ДубоўкаАдраджэннеІрына Уладзіміраўна ДрыгаБелы буселЗнак бядыРадыё Свабодная Еўропа/Радыё СвабодаВікіпедыяВілейкаУладзімір Мікалаевіч КарватБеларуская вёскаБеларускі алфавітАркадзь КуляшоўБеларусыВасіль ВіткаМарк ШагалСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікСеутаКазахстанБелгазпрамбанкПубліцыстычны стыльПеснярыВіктар Анатолевіч ШніпАфіцыйна-дзелавы стыльІранАрлоўская вобласцьАляксандр Аляксандравіч ВіхорБаранаМіланЮраўскі карагодІван ПташнікаўКастусь КаліноўскіkrjscБібліяНарыс2012Сялянская рэформа ў Расійскай імперыіЛютаўская рэвалюцыяДзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі БеларусьPremiere (часопіс)Новая зямля (паэма)Палесцінцы🡆 More