Дзмітрый Аляксандравіч Жук: беларускі журналіст

Дзмітрый Аляксандравіч Жук (нар.

7 ліпеня 1970, Леткаўшчына, Мінская вобласць, Беларусь) — беларускі журналіст, з 2018 года галоўны рэдактар газеты «Советская Белоруссия», прапагандыст рэжыму Лукашэнкі.

Дзмітрый Аляксандравіч Жук
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 7 ліпеня 1970(1970-07-07) (53 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Бацька Алесь Жук
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці журналіст, прапагандыст
Узнагароды

Сын беларускага пісьменніка Алеся Жука.

Біяграфія

У 1992 годзе скончыў філалагічны факультэт БДУ па спецыяльнасці — выкладчык беларускай і рускай моў і літаратуры. У 1992—1993 гадах працаваў выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры ў школе-гімназіі ў Мінску. З 1993 па 1997 гады працаваў у выдавецка-інфармацыйным цэнтры Нацыянальнага банка Беларусі. У 1997—1999 гадах працаваў у прадстаўніцтве расійскага інфармацыйнага агенцтва «Интерфакс» у Беларусі. У лістападзе 1999 года прызначаны кіраўніком прэс-службы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі. З 2003 па 2018 гады займаў пасаду дырэктара РУП «Беларускае тэлеграфнае агенцтва».

У лютым 2018 года прызначаны галоўным рэдактарам газеты «Советская Белоруссия» і стаў дырэктарам выдавецкага дома «Беларусь сегодня». Таксама Жук сакратар Беларускага саюза журналістаў, у снежні 2021 года ўключаны ў «Рэспубліканскі міжведамасны каардынацыйны савет па патрыятычным выхаванні насельніцтва Рэспублікі Беларусь».

У час кіраўніцтва Жука газета канчаткова ператварылася ў рупар агрэсіўнай праўладнай прапаганды, дзе з 2020 года значнае месца займаюць расійскія наратывы. Назіральнікі не раз выказвалі сумневы ў дастатковай кваліфікацыі Жука, тым не менш у 2024 годзе на сесіі Мінскага гарадскога савета ён аднагалосна абраны ў Савет Рэспублікі.

Міжнародныя санкцыі

У 2011 годзе разам з іншымі ўплывовымі супрацоўнікамі і кіраўнікамі дзяржаўных СМІ Беларусі быў ўключаны ў Чорны спіс Еўрасаюза ў сувязі з хваляй рэпрэсій пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года. Дзмітрыю Жуку быў забаронены ўезд на тэрыторыю краін ЕС, а актывы падлягалі замарожванню. Паводле Еўрапейскага савета Дзмітрый Жук: «нясе адказнасць за перадачу медыямі дзяржаўнай прапаганды, якая падтрымлівала і апраўдвала рэпрэсіі супраць дэмакратычнай апазіцыі і грамадзянскай супольнасці 19 снежня 2010 г., выкарыстоўваючы сфальсыфіцыраваную інфармацыю». У 2016 годзе забарона была знята.

20 лістапада 2020 года ўнесены ў санкцыйныя спісы Літвы, Латвіі і Эстоніі.

Узнагароды

Зноскі

Tags:

Дзмітрый Аляксандравіч Жук БіяграфіяДзмітрый Аляксандравіч Жук Міжнародныя санкцыіДзмітрый Аляксандравіч Жук УзнагародыДзмітрый Аляксандравіч Жук19707 ліпеняБеларусьЛеткаўшчына (Слуцкі раён)Мінская вобласцьРэжым ЛукашэнкіСоветская Белоруссия

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

МТБанкУкраінская моваЕфрасіння ПолацкаяКнут Віксель2023Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка27 сакавікаШасцідзясятнікіІван ЧыгрынаўБеларуская міфалогіяБарысаглебская царква (Гродна)Эякуляцыя на чалавекаМаскваКрэолыСамоНасельніцтва БеларусіВадзім Кабанчук1706Вялікая ложа БеларусіСаудаўская АравіяАлена Віктараўна АтрашкевічГрунвальдская бітваМаксім ГарэцкіДаведнік29 красавікаПрызнанне Галадамору генацыдамТворны склонУкраінская Народная РэспублікаСпіс беларускіх імёнРаёўка (Маладзечанскі раён)HTTPПравы рэваншМанголіяРасійская імперыяПрыматалогіяСажалкаПрыслоўеЛічэбнікСпіс самых высокіх людзейНародны АльбомЯнка МаўрМарыяна РахойГульня тронаў (раман)Станіслаў Нікадзімавіч Булак-БалаховічКаралеўства Італія (1861—1946)Brockhaus EnzyklopädieVolkswagen TouranБеларускі нацыянальны касцюмМаксім ТанкМузей старажытнабеларускай культурыМарыя АнтуанетаМаскоўскі дзяржаўны будаўнічы ўніверсітэтХаўер (цыклон)Святлана Міхайлаўна ЛясовічШляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданняхМіждзяржаўны авіяцыйны камітэтПарыжБеларускі полк «Пагоня»Сухапутныя войскі Рэспублікі БеларусьПарэчкіВікіВечаКанадаБаза даныхБеларускі арабскі алфавітЛюксембургКіеўская РусьКічэрЗямля пад белымі крыламіУНІАНФранцішак БагушэвічВялікдзень (народная традыцыя)🡆 More