Давыд Усяславіч

Давыд Усяславіч (сяр.

1050-х — пасля 1130) — князь з дынастыі Ізяславічаў Полацкіх.

Давыд
Давыд Усяславіч
князь полацкі
1129
Папярэднік Барыс Усяславіч
Пераемнік Ізяслаў Мсціславіч
Нараджэнне сярэдзіна 1050-х
Смерць пасля 1130
Род Ізяславічы Полацкія
Бацька Усяслаў Брачыславіч[…]
Дзеці Валодша, мерк. Мікула і Брачыслаў
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Месца Давыда ў старшынстве Усяславічаў дыскусійнае. У кожным разе, да 1103 года князь Давыд апынуўся ў Чарнігаўскім княстве. Іван Бяляеў і Уладзімір Пічэта лічылі, што Давыд па смерці бацькі быў абдзелены братамі і ўдзела не меў. Думкі, што, прынамсі ў 1103—1104 гадах, Давыд не меў удзела трымаецца і Алег Рапаў. Валянцін Янін лічыць, што Давыд не меў удзела прынамсі да 1114 года.

У 1103 годзе Давыд у войску чарнігаўскіх князёў удзельнічаў у паспяховым паходзе супраць полаўцаў. У 1104 годзе — супраць свайго брата Глеба Усяславіча, князя менскага, гэты паход поспеху не меў. На думку Рапава, магчыма, паход супраць Глеба меў мэтай абараніць уладальніцкія правы Давыда. Пазней, магчыма, пасля 1116—1119 гадоў, вярнуўся ў Полацкую зямлю і, імаверна, трымаў Ізяслаўльскі ўдзел.

У 1128 годзе, напэўна, праз хваробу полацкага князя Барыса Усяславіч, спрабаваў пераняць рэальную ўладу ў Полацку. Пакінуў у Ізяслаўлі свайго сына Брачыслава, князь Давыд з малодшымі сынамі паехаў у Полацк. Палачане, напэўна, хацелі мець пры нямоглым князю Барысе намеснікам яго сына Рагвалода, а не Давыда Усялавіча, таму змовіліся супраць яго. Князь Давыд, імаверна, даведаўся пра змову і паклікаў у Полацк і сына Брачыслава з ізяслаўльскай дружынай. Магчыма, такія дзеянні пры жывым Барысе былі той «няпраўдай» Давыда, праз якую вялікі князь кіеўскі Мсціслаў пачаў вялікі паход на Полацкую зямлю. Адначасова палачане выгналі Давыда з Полацка і, «узяўшы» маладога Рагвалода Барысавіча, зацвердзілі яго ў вялікага князя Мсціслава. Пры гэтым, Давыд быў сватам Мсціслава — напярэдадні ажаніў свайго сына Брачыслава з яго дачкой Ксеніяй.

Неўзабаве, у 1129 годзе (вераснёўскім, да разводдзя) полацкі князь Барыс памёр, а Давыд заняў паводле старшынства полацкі сталец. Гэтыя падзеі суправаджаліся новымі міжусобіцамі ў родзе Ізяславічаў Полацкіх, пра якія, аднак, пэўна нічога не вядома. У 1129 годзе вялікі князь Мсціслаў збіраўся ў паход супраць полаўцаў і заклікаў да ўдзелу полацкіх князёў. Полацкія ж князі кпліва адмовіліся. Больш за гэта, імаверна, калі Мсціслаў ваяваў з полаўцамі, Давыд зноў пачаў міжусобіцу з Рагвалодам-Васілём. Вярнуўшыся з паходу Мсціслаў паслаў сваіх ваявод у Полацкую зямлю, яны захапілі амаль усіх полацкіх князёў, у т.л. Давыда з сынамі і прывезлі іх у Кіеў. У 1130 годзе над полацкімі князямі адбыўся «суд рускіх князёў» і яго выракам іх разам з сем’ямі саслалі ў Візантыю.

Давыд не вярнуўся са ссылкі, імаверна, памёр у Візантыі. Вярнуліся яго сыны — Брачыслаў, Мікула і Валодша, якія з дапамогай Рагвалода-Васіля вярнулі сабе ад Глебавічаў Ізяслаўльскае княства.

Нашчадкі

Зноскі

  • А. Э. Давид Всеславич // Энциклопедический словарьСПб.: Брокгауз — Ефрон, 1893. — Т. X. — С. 4.
  • Беляев И. Д. Очерк истории… С. 25.
  • Очерки истории СССР… С. 230.
  • а б Рапов О. М. Княжеские владения… С. 55.
  • Янин В.… С. 130.
  • Літаратура

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Давыд Усяславіч, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Давыд Усяславіч БіяграфіяДавыд Усяславіч НашчадкіДавыд Усяславіч ЛітаратураДавыд Усяславіч1050-я1130Ізяславічы Полацкія

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    Іван ШамякінЛех ВаленсаПошукавая аптымізацыяЛіс Мікіта (мультсерыял)30 сакавікаБелы легіёнСяргей Васілевіч БесарабКандрат КрапіваАзербайджанБеларуская тэрміналогіяВялікдзень (народная традыцыя)ДжэрсіІндыяКастэль-НуоваРаскіданае гняздо (п’еса)Вялікая ложа БеларусіКлаўдзія ВасінаВаршаваСанкт-ПецярбургЛекавыя расліныБеларуская Народная РэспублікаМарыяна РахойНацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі КупалыВолатТлумачальны слоўнік беларускай мовыВікісховішчаЗычныяПулкава (аэрапорт)Правы рэваншРасіяДзень беларускага пісьменстваБерлінМаксім ТанкАлесь РазанаўГерб ЛідыСакураВільнюсБанк ДабрабытІнструкцыя па транслітарацыіРуская моваЛюдзі на балоце (раман)Раман Аляксандравіч СкірмунтПелеАзёры БеларусіКароткая гісторыя БеларусіСірмійУзброеныя Сілы БеларусіВінцэнт Дунін-МарцінкевічДзеепрыслоўеЯдвігін Ш.БеларусыЛітбел ССРСтарабеларуская моваСвятлана Міхайлаўна ЛясовічБеларускі полк «Пагоня»Расійская Савецкая Федэратыўная Сацыялістычная РэспублікаЯлтаПрыметнікЛявон ВольскіАляксандр Сяргеевіч ПалышэнкаўЭтнічная тэрыторыя беларусаўАсіповічы45Марыя Антуанета1978Бабінавічы (Лёзненскі раён)Уладзімір СцяпанКарусь КаганецРональд РосУладзіслаў ВазаГрэцыяКрывічыВальціцы🡆 More