Беларусь Галадаморы

Галадамор у Беларусі — масавы голад, наўмысна арганізаваны савецкімі ўладамі на тэрыторыі БССР ў 1932—1934 гадах.

Тэрмін «галадамор» з’явіўся 17 жніўня 1933 года ў чэшскім часопісе «Večernı́k P.L.», які размясціў інфармацыю — «Hladomor v SSSR», а ў навейшай гісторыі найперш выкарыстоўваўся для апісання масавага, наўмысна арганізаванага голаду ва Украіне ў 1932—1933 гады. Тэматыка галадамору ў Беларусі мала даследаваная ў беларускай гістарыяграфіі і слаба прадстаўленая ў СМІ.

Галадамор у Беларусі 1932—1934 гадоў

Галадамор у Беларусі 1932—1934 гадоў — масавы, наўмысна зарганізаваны савецкай уладаю, голад 1932—1934 гадоў, які прывёў да сотняў тысяч людскіх страт (уключаючы памерлых ад голаду і рэпрэсаваных уладай у сувязі з голадам) на тэрыторыі БССР.

Гісторыя беларускага галадамору 1932—1934 гадоў

Спланаваная канфіскацыя ўраджаю збожжавых і ўсіх прадуктаў харчавання ў сялян прадстаўнікамі савецкай улады на працягу галадамору 1932—1934 гадоў непасрэдна прывяла да забойства сялян голадам у вялікіх маштабах, пры гэтым савецкая ўлада мела значныя запасы збожжа ў рэзервах і ажыццяўляла яго экспарт за мяжу падчас галадамору.

З сакавіка 1932 года райвыканкамы атрымалі дазвол Саўнаркама БССР занасіць на «чорную дошку» ужо асобныя вёскі. Гэта значыла, што ў такіх калгасах гандаль забараняўся, з крамаў забіралі ўсе тавары, датэрмінова пагашалі крэдыты і пазыкі, склады са збожжам для спажывання апячатвалі, насенны фонд размяркоўвалі паміж іншымі калгасамі, зачынялі млыны і вялі жорсткую барацьбу з памолам на ручных жорнах. Адначасова прайшла новая хваля арыштаў, высылак у Сібір і выключэнні з калгасаў «кулакоў» і «падкулачнікамі». У некаторых месцах пратэст супраць голаду прымаў агрэсіўныя формы: напрыклад, вядома пра Барысаўскі галодны бунт у красавіку 1932 года, падчас якога рабочыя і іх жонкі выступілі супраць змяншэння і без таго мізэрных нормаў выдачы хлеба. 7 жніўня 1932 года быў падпісаны вядомы Закон аб трох каласках, які прадугледжваў смяротнае пакаранне за крадзеж калгаснай і кааператыўнай уласнасці (то бок таксама і ежы). Усяго па гэтым законе ў 1932—1939 гадах было асуджана 183 тысяч чалавек, у тым ліку дзеці, якія спрабавалі знайсці хоць нейкую ежу.

З лета 1933 года сігналы ў цэнтр пра голад на месцах сталі масавымі: на прыклад, ва Уздзенскім раёне ў 8 калгасах налічвалася 1290 чалавек, якім патрабавалася дапамога хлебам. Аналагічнае становішча склалася ва Ушацкім раёне дзе «многія калгаснікі ўжо зараз не маюць хлеба і сілкуюцца рознымі сурагатамі». У Жыткавіцкім раёне, згодна з дакладамі, у цяжкім становішчы знаходзіліся 33 калгаса, або каля 4500 чалавек. У 68 калгасах зоны Клімавіцкай МТС з 4200 сем’яў 3000 не мелі ўвогуле ніякіх прадуктаў. Не было хлеба і ў Пухавіцкім раёне, дзе людзі хварэлі і не маглі выйсці на працу. На Гомельшчыне ў 45 з 93 калгасаў фізічна адсутнічалі прадукты харчавання, а сялянам даводзілася ёсць карэнні і лісце.

8 чэрвеня 1933 года сакратар ЦК КП(б)Б Мікалай Гікала і старшыня СНК БССР Мікалай Галадзед атрымалі даклад з Нараўлянскага раёна: «На гэтых днех (2 чэрвеня) меўмейсца з рада вон выходзячы факт: гр. в. Ціхін (Акопскага сельсавета) Сікорская ноччу зарэзала сваего 9-гадовага дзіцяці. Частку унутраносьцей пасьпела поесьці, назаўтра ўтопіла другога дзіцяці і памерла сама ад істошчэньня». З суседняга Ельскага раёна супрацоўнікі ЧК дасылалі рапарт аб тым, што ў 200 сем’ях з 250 аднаасобных гаспадарак дзеці і дарослыя апухлі ад голаду, за два месяцы ад знясілення памерла 20 чалавек: «Аднаасобнік хутара Рэдзька Каладзей Мікіта, каб не бачыць пакут галоднай сям’і, закрыў у хаце жонку і траіх малалетніх дзяцей, закалаціў наглуха дзверы і вокны, пасля чаго сам уцёк. Жонка і двое дзяцей Каладзея ўжо памерлі, адно дзіця выратавана суседзямі. У в. Мялешкавічы ўдава Ціханава Ульяна на глебе голаду кінула 3 дзяцей і сышла невядома куды».

21 чэрвеня спецыяльная камісія з Мінска запісала ў пратаколе аб тым, што ў Ельскім і Нараўлянскім раёнах мор закрануў да 60 адсоткаў насельніцтва: народ есць не толькі «ліпавы ліст, верас, мох і мякіну», але ў некаторых гаспадарках — нават «кошак, сабак і конскую падлу». Таксама камісія адзначала: «У в. Акопы … жонка бедняка, які пайшоў на працу ў горад, вярнуўшыся дадому і знайшоўшы мёртвым свае дзіця Валодзю, адрэзала ногі дзіцяці і зварыла са шчаўем. Шчаўе паела сама і накарміла іншае дзіцё. на другі дзень памерла сама і іншае дзіця».

21 жніўня 1933 года Магілёўскае ўпраўленне ОГПУ за нібыта дрэнную апрацоўку палей арыштавала ў Касцюковіцкім раёне 56 чалавек, якія пад пыткамі прызналіся, што з’яўляюцца сабатажнікамі, пасля чаго былі высланы ў заходнюю Сібір.

Нягледзячы ні на што, нарыхтоўкі хлеба выконваліся. Сакратар РК КП(б)Б Жыткавіцкага раёна ў 1934 годзе папярэджваў кіраўніцтва, што з прычыны неспрыяльных прыродных умоў (вымачкі, дажджы ў перыяд выспявання культур) і высокіх абавязковых паставак у раёне склалася надзвычайнае становішча: «У выпадку, калі не будуць прыняты неабходныя меры дапамогі, то гэтая вясна будзе другі год галоднай вясной для большасці калгасаў раёна… Спажыванне хлеба новага ўраджаю пачалося ў парадку выдачы авансаў ад самага пачатку яго абмалоту, г.зн. з жніўня месяца… У выніку ўсяго гэтага ўжо да студзеня-лютага гэтыя групы не маюць хлеба». З 500 спраў, якія знаходзіліся на разглядзе ў Жыткавіцкім нарсудзе на 25 красавіка 1934 года, абсалютную большасць складалі справы аб крадзяжы жывёлы і прадуктаў харчавання. У лістападзе 1934 года пленум ЦК КП(б)Б прыняў рашэнне аб адмене з 1 студзеня 1935 года картачнай сістэмы на хлеб і некаторыя прадукты, што прадстаўлялася ўладамі як радыкальная эканамічная рэформа, накіраваную на развіццё ў краіне таварна-грашовых адносін. Нізкія картачныя цэны былі ахарактарызаваныя Іосіфам Сталіным як «дар дзяржавы працоўнаму класу». Становішча ж у беларускай, як і ва ўкраінскай, вёсцы па-ранейшаму заставалася складаным.

Асэнсаванне беларускага галадамору 1932—1934 гадоў

Адной з спроб асэнсавання трагедыі ў кантэксце беларускай гісторыі стала беларуска-ўкраінская навукова-практычная канферэнцыя «1929-1934: Сталінская „рэвалюцыя зверху“, або знішчэнне сялянства і Галадамор у Беларусі». Факты, прыведзеныя ў дакладах беларускіх гісторыкаў Ірыны Раманавай, Васіля Матоха, Якава Басіна і Ігара Кузняцова паказалі, што Галадамор ў Беларусі хоць і быў менш маштабным, чым ва Украіне, але меў не менш цяжкія наступствы. У гэтыя ж гады на тэрыторыі УССР колькасць ахвяраў ішла на мільёны, што ўдалося падлічыць дзякуючы адкрытым архівам КДБ, але дакладная колькасць ахвяраў у Беларусі застаецца таямніцай, бо і дагэтуль уся інфармацыя на гэтую тэму засакрэчана. Паводле падлікаў украінскага навукоўца Віктара Гудзя, кандыдата гістарычных навук і дацэнта Мелітопальскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэту імя Багдана Хмяльніцкага, у гэты час у Беларусі голадам і рэпрэсіямі было знішчана ад 100 да 500 тысяч чалавек. Так, паводле Віктара Гудзя, напрыклад, у адным толькі Нараўлянскім раёне Гомельскай вобласці, якая найбольш пацярпела ад Галадамору, за 1932—1933 ёсць дадзеныя пра загібель тысячы сялян.

Нягледзячы на тое, што злачынныя дзеянні прадстаўнікоў сталінскай улады, што пацягнула смерць людзей голадам, кваліфікаваліся згодна з нормамі тагачаснага савецкага крымінальнага заканадаўства як забойства, прычыны гэтага масавага злачынства ніколі ў СССР не расследаваліся і ніхто з чыноўнікаў, якія мелі дачыненне да злачынства, не панёс пакарання пры тым, што нават вышэйшае кіраўніцтва СССР, у тым ліку Сталін, ведала пра факты гібелі людзей ад голаду. На працягу дзесяцігоддзяў масавае забойства людзей штучным голадам наўмысна не толькі замоўчвалася савецкай уладай, але і наогул забаранялася пра яго дзе-небудзь узгадваць.

Галадамор у Беларусі 1946—1947 гадоў

Галадамор у Беларусі 1946—1947 гадоў — масавы голад 1946—1947 гадоў, які арганізавала камуністычная дыктатура, быў выкліканы як пасляваенным неўраджаем, так і спланаванай акцыяй сталінскага Палітбюро з мэтай забраць у сялян рэшткі збожжа і прадаць яго саюзным рэжымам у сацыялістычным лагеры. Так у 1946 годзе з СССР было вывезена 350 тысяч тон збожжа ў Румынію, у 1947 годзе — 600 тысяч тон збожжа — у Чэхаславакію, за тыя два гады Польская народная рэспубліка атрымала з Савецкага Саюза 900 тысяч тон хлеба.

Гісторыя беларускага галадамору 1946—1947 гадоў

Голад 1932—1934 гадоў паўтарыўся ў 1946—1947 гадах, але на гэты раз датычыў абсалютна ўсёй рэспублікі, не толькі паўночнай часткі. 5 снежня 1946 года ў калгасе імя Варашылава Лоеўскага раёна прайшоў сход, дзе калгаснікі запатрабавалі хаця б бульбы, бо заявілі, што паміраюць ад голаду. Старшыня запярэчыў, што за гэта яго адправяць у Сібір, але калгаснікі яму адказалі «Цябе аднаго сашлюць, затое мы застанёмся жывыя».

У дакладной запісцы сакратарам ЦК КПБ Гусараву і Ігнацьеву ад ліпеня 1947 года пісалася: «У мінулым годзе ў Палескай вобласці ўраджай склаў 3,3 цэнтнера з гектара… Амаль палова калгасаў вобласці не выдавалі ў канцы гаспадарчага года хлеба і бульбы па працаднях… У Брагінскім раёне ў перыяд заканчэння севу два калгаснікі, працуючы за плугам, паваліліся і памерлі… Дзіцячыя садкі і прыёмнікі перапоўненыя дзецьмі, якіх бацькі кінулі праз немагчымасць пракарміць. Так, у Мазырскім дзіцячым доме, разлічаным на 50 дзяцей, знаходзіцца 137 дзяцей».

Паводле падлікаў гісторыка Ірыны Кашталян, голад 1946—1947 гадоў зазналі каля 300 тысяч жыхароў Беларусі. Колькасць памерлых і забітых не вядомая.

Гл. таксама

Крыніцы

Літаратура

  • І. Раманава. Голад 1932—1934 гг. і Беларусь / / Спадчына. 2003. № 1—2. — С. 80—90.
  • Врублевский А. П., Протько Т. С. Из истории репрессий против белорусского крестьянства. 1929—1934. Минск: «Навука і тэхніка», 1992.
  • Заерко А. Л. Побеги из ада (История белорусского крестьянства). СПб: «Невский простор», 2003. — 302 с.
  • Лыч Г. Трагедыя беларускага сялянства. Мінск: Інстытут кіравання, 2003. — 268 с.
  • Протько Т. С. Становление советской тоталитарной системы в Беларуси (1917—1941 гг.). Минск: «Тессей», 2003. — 688 с.
  • Сарокін А. Рэха эпохі крайнасцяў: Беларуская вёска ад Дэкрэта да Кодэкса аб зямлі (1917—1990-я гады.). Мінск: «Права і эканоміка», 2005. — 304 с.

Спасылкі

Tags:

Беларусь Галадаморы Галадамор у Беларусі 1932—1934 гадоўБеларусь Галадаморы Галадамор у Беларусі 1946—1947 гадоўБеларусь Галадаморы Гл. таксамаБеларусь Галадаморы КрыніцыБеларусь Галадаморы ЛітаратураБеларусь Галадаморы СпасылкіБеларусь ГаладаморыБССРГаладаморы (Украіна)Чэхія

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

ВялесКнязі полацкіяПітэр ХігсКаленік МішкавічКалінаўка (Блужскі сельсавет)Хартыя'97Лучана ПавароціC++Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданняхІзагаміяУладзіслаў СыракомляАмонімБеларуская Савецкая Сацыялістычная РэспублікаЯкуты (Дзяржынскі раён)Полацкае княстваКарпарацыя монстраў (мультфільм)Літаратурная прэмія імя Аркадзя КуляшоваМолат (гурт)МіндоўгУварванне Расіі ва Украіну (з 2022)КурыцаАпалінарый Гіляравіч ГараўскіРыгор БарадулінМоўны пурызмНовая зямля (паэма)ПадляшшаСтатуты Вялікага Княства ЛітоўскагаІдэяЕва ВежнавецРРБ-БанкДэкрэт аб абароне суверэнітэту і канстытуцыйнага ладуПятро ВасючэнкаДзень беларускага пісьменстваБісексуалУладзімір Іванавіч КарызнаБерасцянкаЮлій ТаўбінКорнуал (Антарыа)Беларуская энцыклапедыяБеларуская ВікіпедыяНа ростаняхПрылівы і адлівыНавагрудакВіцебская вобласцьВольга Славаміраўна БондараваРэпрадуктыўная сістэма чалавекаТочка BYЕфрасіння ПолацкаяПлошча Якуба КоласаБеларуская моваХусітыБеларуская Народная РэспублікаКастусь КаліноўскіАлесь ЖукАнглійская моваПінская шляхта (п’еса)ПлацэнтаАлесь БадакГалоўная старонкаЧарнобыльская катастрофаЗямля пад белымі крыламіКрасны ПасёлакЛітоўскія паходы да 1270 годаУкраінаДзейнасць ПВК «Вагнер» у АфрыцыГенрых II ПлантагенетФінгерынгПолк КаліноўскагаДзеепрыметнік🡆 More