Украіна Галадаморы

Галадамор (укр.: Голодомо́р) — тэрмін, які ўжываецца для азначэння масавага, штучна арганізаванага сталінскім рэжымам на тэрыторыі УССР голаду ў 1932—1933 гадах.

Тэрмін Галадамор ужываецца таксама ў дачыненні да голаду 1921—1923 ды голаду 1946—1947 гадоў.

Галадаморы ва Украіне
Частка Галадаморы ва Украіне
Месца нападу Украіна
Мэта нападу Генацыд
Дата 1921—1923; 1932—1933; 1946—1947
Спосаб нападу голад
Загінулыя 4—7 млн
Арганізатары камуністычны таталітарны рэжым
Украіна Галадаморы
Дзяржавы, якія прызналі Галадамор генацыдам, станам на 2023 год:      Прызнаны як генацыд      Прызнаны як акт знішчэння      Няма вызначэння

Галадамор ва Украіне 1921—1923

Галадамор ва Украіне 1921—1923 — масавы голад, галоўным чынам у паўднёвых абласцях Украіны, у 19211923 гадах, выкліканы вывазам збожжа ў Расію савецкай уладай з Украіны, пад ціскам улады Савецкай Расіі, на тле засухі і неўраджаю на поўдні Украіны, Кубані і Паволжа.

Галадамор ва Украіне 1932—1933

Украіна Галадаморы 
Ахвяры голаду. Харкаўшчына, 1933 год. Фота Аляксандра Вінербергера.

Галадамор ва Украіне 1932—1933 — масавы, наўмысна зарганізаваны савецкай уладай голад 1932—1933 гадоў, які прывёў да шматмільённых людскіх страт у сельскай мясцовасці на тэрыторыі Украінскай ССР (землі сучаснай Украіны, за выняткам сямі заходніх абласцей, Крыма і Паўднёвай Бесарабіі, якія ў той час не ўваходзілі ў склад УССР) ды Кубані, дзе частку насельніцтва складалі, акрамя іншых, і ўкраінцы. Выкліканы свядомымі і мэтанакіраванымі захадамі вышэйшага кіраўніцтва Украінскай ССР і Савецкага Саюза на чале са Сталінам, разлічанымі на задушэнне ўкраінскага нацыянальна-вызвольнага руху і фізічнага знішчэння часткі ўкраінскага сялянства.

Спланаваная канфіскацыя ўраджаю збожжавых і ўсіх іншых прадуктаў харчавання ў сялян прадстаўнікамі савецкай улады на працягу Галадамору 1932—33 гадоў непасрэдна прывяла да забойства сялян голадам у мільённых маштабах, пры гэтым савецкая ўлада мела значныя запасы збожжа ў рэзервах і ажыццяўляла яго экспарт за мяжу падчас Галадамору.

Нягледзячы на тое, што злачынныя дзеянні прадстаўнікоў сталінскай улады, якія прывялі да смерці людзей, кваліфікаваліся згодна з нормамі тагачаснага савецкага крымінальнага заканадаўства як забойства, прычыны гэтага масавага злачынства ніколі ў СССР не расследаваліся і ніхто з прадстаўнікоў улады, якія маюць дачыненне да злачынства, не панёс пакарання пры тым, што нават у вышэйшым кіраўніцтве СССР ведалі пра факты гібелі людзей ад голаду. На працягу дзесяцігоддзяў масавае забойства людзей штучна выкліканым голадам не толькі наўмысна замоўчвалася савецкай уладай, але і наогул — забараняліся нават згадкі пра яго. Для параўнання, голад у Паволжы 1921—1922 гадоў і голад падчас блакады Ленінграда ў гады Другой сусветнай вайны асвятляліся ў савецкіх сродках масавай інфармацыі і гістарычнай літаратуры. Бяздзейнасць савецкай пракуратуры і іншых органаў улады па факце злачынства ярка дэманструе сапраўдны стан рэалізацыі «савецкай законнасці» ў таталітарнай савецкай дзяржаве.

Нягледзячы на ​​спробы савецкіх улад схаваць маштабы катастрофы, яна стала вядомая за мяжой дзякуючы публікацыям журналістаў Гарэта Джонса і Малкалма Магерыджа, фатаграфіям інжынера Аляксандра Вінербергера і г.д. У адказ СССР разгарнуў контрпрапаганду, калі знакамітасці, такія, як Бернард Шоу, Эдуард Эрыа і шэраг іншых, ездзілі ў СССР, а потым рабілі заявы, што не бачылі голаду.

Падчас нямецкай акупацыі артыкулы аб Галадаморы публікаваліся ў акупацыйнай прэсе. Скарыстаўшыся гэтай магчымасцю, аграном Сцяпан Сасновы апублікаваў у 1942 годзе падрабязнае статыстычнае даследаванне аб колькасці ахвяр Галадамору, заснаванае на звестках з савецкіх архіваў.

У пасляваенны перыяд, калі лік публікацый успамінаў аб Галадаморы за мяжой расце, пачынаюцца навуковыя даследаванні пытання.

У даследаваннях Джэймса Мэйса і Роберта Конквеста аўтары даказваюць, што Галадамор адпавядае агульнапрынятаму вызначэнню генацыду. 24 краіны афіцыйна прызналі Галадамор генацыдам українскага народу. Адпаведна з сацыялагічным апытаннем, праведзеным ў 2010 годзе, 60 % грамадзян Украіны лічаць Галадамор генацыдам.

У 2003 годзе ўкраінскі парламент назваў, а ў 2006 — афіцыйна прызнаў Галадамор генацыдам украінскага народа. У 2010 годзе судовым разглядам завяршылася крымінальная справа па факце здзяйснення злачынства генацыду. Вінаватымі суд прызнаў 7 вышэйшых кіраўнікоў СССР і УССР, і канстатаваў, што паводле даных навукова-дэмаграфічнай экспертызы агульная колькасць чалавечых страт ад Галадамору складае 3.941.000 чалавек. Таксама паводле даных следства было вызначана, што страты ўкраінцаў у частцы ненароджаных складаюць прыблізна 6.122.000 чалавек.

Галадамор ва Украіне 1946—1947

Украіна Галадаморы 
Перапахаванне рэштак 602 жыхароў Бесарабіі і Букавіны, ахвяр Галадамору і рэпрэсій. Лычакаўскі цвінтар, Львоў.

Галадамор ва Украіне 1946—1947 — трэці галадамор, які зладзіла з украінскім народам савецкая ўлада. Быў выкліканы як пасляваенным неўраджаем, так і спланаванай акцыяй сталінскага Палітбюро з мэтай забраць у сялян рэшткі збожжа і прадаць яго брацкім рэжымам у сацыялістычным лагеры. Так, у 1946 годзе з СССР вывезена 350 тысяч тон збожжа ў Румынію, у 1947—600 тысяч тон збожжа — у Чэхаславакію, за тыя два гады Польская народная рэспубліка атрымала з Савецкага Саюза 900 тысяч тон хлеба. А ў Малдове, Бесарабіі і паўднёвых абласцях Украіны лютаваў голад і толькі за першае паўгоддзе 1947 года афіцыйна зарэгістравана 130 выпадкаў людаедства.

Ушанаванне памяці ахвяр Галадамору

Ва Украіне з 1998 года Указам Прэзідэнта Украіны вызначаны «Дзень памяці ахвяр Галадамораў», які адзначаюць штогод у чацвёртую суботу лістапада.

Галерэя

Гл. таксама

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Tags:

Украіна Галадаморы Галадамор ва Украіне 1921—1923Украіна Галадаморы Галадамор ва Украіне 1932—1933Украіна Галадаморы Галадамор ва Украіне 1946—1947Украіна Галадаморы Ушанаванне памяці ахвяр ГаладаморуУкраіна Галадаморы ГалерэяУкраіна Галадаморы Гл. таксамаУкраіна Галадаморы КрыніцыУкраіна Галадаморы ЛітаратураУкраіна Галадаморы СпасылкіУкраіна ГаладаморыТэрмінУССРУкраінская мова

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

ДудуткіАўтарскае праваАляксей ДудараўУма ТурманКанстытуцыя БеларусіАляксандр Сяргеевіч ЯкаўлеўІван Станіслававіч МаркевічФранцішка Уршуля РадзівілПапараць-кветкаНасельніцтва БеларусіБеларускі нацыянальны касцюмПрымаўкаЗнакі прыпынкуБеластокСуквецце6001993Пахне чабор (лозунг)Кім НовакМелані ГрыфітДзеці-салдаты ў Дэмакратычнай Рэспубліцы КонгаПомнік Сімяону Полацкаму (Полацк)ЕўропаПрывілей 1387 годаКаложскі парк11 чэрвеняВасіль Васілевіч ЗадняпраныКафляВялікабрытаніяМорган (Юта)Станіслаў ЛяшчынскіДзень абаронцы АйчыныСтаніслаў Антонавіч БагданкевічВялікдзеньАлег Аляксандравіч РаманаўБелавежская пушчаКіеўская РусьАндрэй Мікалаевіч МукавозчыкКрасавікСукенкаБайкаАсіміляцыя (мовазнаўства)Натуральная гаспадаркаВісусСімяон ПолацкіЛяшчынаСугваздыСпадчынаСяргей Васілевіч БесарабВацлаў ЛастоўскіМайСент-Іпаліт (Аверон)Кёльнскі саборНіна Іосіфаўна МацяшВыбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў Беларусі (2024)Уладзімір Паўлавіч АндрэйчанкаВайсковыя могілкі (Мінск)БеларусьАнглійская моваФК МінскТадэвуш КасцюшкаПрацяжнікВасіль ВіткаСлава Украіне!Ала (Светлагорскі раён)ЛуізіянаФранц Вільгельм ЗайвертЛявон ВольскіСлуцкі поясВысакосны годМорганѰГербы гарадоў Беларусі🡆 More