Валерый Іванавіч Бельскі: беларускі эканаміст

Валерый Іванавіч Бельскі (нар.

30 кастрычніка 1968, Дзевашычы, Бялыніцкі раён, Магілёўская вобласць, Беларуская ССР) — беларускі эканаміст. Намеснік Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (з 2023).

Валерый Іванавіч Бельскі
Дата нараджэння 30 кастрычніка 1968(1968-10-30) (55 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства Валерый Іванавіч Бельскі: беларускі эканаміст Беларусь
Род дзейнасці навуковец, дзяржаўны дзеяч
Навуковая сфера эканоміка
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат эканамічных навук
Навуковае званне дацэнт
Альма-матар

Біяграфія

Нарадзіўся 30 кастрычніка 1968 года ў в. Дзевашычы Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці.

Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію па спецыяльнасці «Эканоміка і кіраванне ў галіне АПК». У 1993—1995 гадах працаваў галоўным эканамістам у саўгасе «Каліноўскі» (Бялыніцкі раён).

У 1994—1997 гадах праходзіў вучобу ў аспірантуры Беларускага навукова-даследчага інстытута эканомікі і інфармацыі АПК, пасля якой да 1998 года працаваў там жа навуковым супрацоўнікам. У 1998—2002 гадах працаваў загадчыкам сектара цэнаўтварэння, намеснікам дырэктара, дырэктарам. У 2002—2006 гадах — першы намеснік дырэктара, в. а. дырэктара, у 2006—2008 гадах — першы намеснік дырэктара Інстытута аграрнай эканомікі НАН Беларусі, у 2008—2012 гадах — в. а. дырэктара, дырэктар Інстытута сістэмных даследаванняў у АПК НАН Беларусі.

З 2012 да 2015 года працаваў у Маскве памочнікам члена Калегіі (Міністра) па прамысловасці і аграпрамысловаму комплексу Еўразійскай эканамічнай камісіі. У 2015—2016 гадах — рэктар Інстытута падрыхтоўкі навуковых кадраў НАН Беларусі. З 2016 года працаваў дырэктарам Інстытута эканомікі НАН Беларусі.

30 студзеня 2020 года прызначаны намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта. 4 чэрвеня 2020 года пераведзены на пасаду памочніка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па пытаннях развіцця фінансава-крэдытнай сістэмы.

24 студзеня 2023 года прызначаны членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання па прэзідэнцкай квоце. 30 студзеня 2023 года абраны намеснікам Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Сям’я

Жанаты, мае 2 дачок. Жонка — Аксана Бельская. Дачкі: Іна (1994 года нараджэння) і Вераніка (2016 года нараджэння).

Зноскі

  • Валерый Бельскі назначаны членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу
  • Валерий Бельский избран заместителем председателя Совета Республики
  • «Вельмі мяккі чалавек, яму ўсіх шкада». Што вядома пра сям’ю новага намесніка кіраўніка АП Валерыя Бельскага. Наша Ніва (30 студзеня 2020). Праверана 3 лютага 2020.
  • This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Валерый Іванавіч Бельскі, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    196830 кастрычнікаБеларуская ССРБялыніцкі раёнДзевашычыМагілёўская вобласцьНацыянальны сход Рэспублікі БеларусьСавет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    Узвышша (літаратурнае аб’яднанне)Банк ДабрабытМаскваЯгайлаГутарка старога дзедаВялікія ШвакштыПраспект Пераможцаў (Мінск)Гарады БеларусіПаўстанне хусітаў у ЕменеСаюз пісьменнікаў СССРМаксім БагдановічРучная стымуляцыя пенісаБісексуалOz.byAP$ENTGoogle MapsТрэцяе пакаленне гульнявых сістэмГімн Беларускай ССРТалька (вёска)Рэпрадуктыўная сістэма чалавекаБіялагічная зброяБу ВідэрбергСвятлана Георгіеўна ЦіханоўскаяМаркем (Канада)Міхась ПазнякоўБуры мядзведзьЛі ЛіньсыПершы крыжовы паходСаюзная ДзяржаваЧарнобыльАдам МіцкевічЦэнтральны дзіцячы парк імя Максіма Горкага (Мінск)Медаль Францыска СкарыныЗалог ПяцілеткіЧаротыГалоўная старонкаКрасны ПасёлакАХроніка Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і ЖамойцкагаАнатоль ВярцінскіЧжу ЦзяхуаАнтон Мікалаевіч ДзямкоўEukaryotaСям’яПіянеры-героіВінцэнт Дунін-МарцінкевічНясвіжскі палацава-паркавы комплексРэвалюцыйнае дзеяннеПітэр ФондаАлесь БадакМы выйдзем шчыльнымі радаміКупаллеФранцішак БагушэвічКлаўдзіа МантэвердзіІван Міхайлавіч ШаўрэйІгнат Уладзіміравіч КанчэўскіБеларуская міфалогіяРагнеда РагвалодаўнаМедаль «За працоўныя заслугі»Ніл ГілевічЭгідзіюс БанёнісЧэмпіянат свету па хакеі з шайбай 2019Беларуская фантастычная прозаШтадлер МінскПрастрэл шыракалістыІван ШамякінНіна Васільеўна ГаліноўскаяВершNode.jsСправа студэнтаў і выкладчыкаў ВНУЯнка БрыльЭнрыка КарузаЗміцер Вайцюшкевіч🡆 More