Ваенная Акадэмія Імя М. В. Фрунзэ

Ваенная акадэмія імя М. В. Фрунзэ — вышэйшая ваенная навучальная ўстанова, якая існавала з 1918 па 1998 год.

Задачай акадэміі была падрыхтоўка афіцэраў з вышэйшай ваеннай і вышэйшай ваенна-спецыяльнай адукацыяй.

Ваенная акадэмія імя М. В. Фрунзэ
Ваенная Акадэмія Імя М. В. Фрунзэ
Заснаваны 1918
Рэарганізаваны 1998
Год рэарганізацыі 1998
Размяшчэнне Масква
Юрыдычны адрас 119810, г. Масква, Г-810, праезд Дзявоцкага Поля, дом 4
Узнагароды
Ордэн Жукава ордэн Леніна ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Суворава I ступені Ордэн Заслуг перад Рэспублікай Польшча Order the Red Banner Order of the Red Banner ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Дружбы Order of the People's Republic of Bulgaria Ваенная Акадэмія Імя М. В. Фрунзэ
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Да рэвалюцыі

Ваенная акадэмія імя М. В. Фрунзэ вядзе гісторыю ад Мікалаеўскай (Імператарскай) акадэміі Генеральнага штаба, заснаванай 26 лістапада 1832 года. Мікалаеўская акадэмія Генеральнага штаба была ваенна-навуковым цэнтрам Расійскай дзяржавы. За час існавання з яе сцен было выпушчана некалькі тысяч афіцэраў з вышэйшай ваеннай адукацыяй, якія занялі практычна ўсе вышэйшыя адміністрацыйныя і камандныя пасады ў арміі і заклалі асновы вышэйшай ваеннай школы Расіі.

Савецкі перыяд

3 мая 1918 года Мікалаеўская акадэмія была рэарганізавана ў Акадэмію Штаба РСЧА. Першы набор лістапада 1918 г. прыняў 183 слухачоў. У 1921 была ператворана ў Ваенную Акадэмію РСЧА. 9 студзеня 1922 г. загадам Рэўваенсавета Рэспублікі акадэмія была адзначана ордэнам Чырвонага Сцяга. З 31 кастрычніка 1925 па 1998 г. акадэмія насіла імя М. В. Фрунзэ, які кіраваў ёю з 1923 па 1925 г. 18 снежня 1934 г. Акадэмія была ўзнагароджана ордэнам Леніна. У гады Вялікай Айчыннай вайны, нягледзячы на эвакуацыю ў горад Ташкент, заняткі ў акадэміі не спыняліся. У канцы 1941 года Загадам Вярхоўнага галоўнакамандуючага ў акадэміі былі арганізаваны 3-месячныя курсы па паскоранай падрыхтоўцы афіцэраў для стварэння рэзерву камандзіраў батальёнаў і палкоў. Састаў быў набраны з тых, хто меў практычны баявы досвед, параненых, якія ачунялі, пісьменных і валявых афіцэраў. 21 лютага 1945 г. акадэмія была адзначана ордэнам Суворава I ступені. 8 снежня 1978 г. ордэнам Кастрычніцкай Рэвалюцыі. Была ўзнагароджана 9 ордэнамі іншых сацыялістычных краін. Акадэмія падрыхтавала дзясяткі тысяч афіцэраў, з іх каля трыццаці сталі Маршаламі Савецкага Саюза і Галоўнымі маршаламі родаў войскаў, больш за шэсцьдзясят — генераламі арміі і маршаламі родаў войскаў. Выпускнікамі акадэміі сталі Будзённы, Ватуцін, Конеў, Маліноўскі, Захараў, Ракасоўскі, Чуйкоў. Больш за 700 выпускнікоў акадэміі ганараваны званнем Героя Савецкага Саюза і Героя Расійскай Федэрацыі.

Акадэмія пасля 1991 года

1 лістапада 1998 года на падставе Пастановы Урада РФ ад 29 жніўня 1998 г. № 1009 на базе Ваеннай акадэміі імя М. В. Фрунзэ, Ваеннай акадэміі бранятанкавых войскаў імя Р. Я. Маліноўскага і 1-х Вышэйшых афіцэрскіх курсаў «Выстрал» імя Б. М. Шапашнікава была ўтворана Агульнавайсковая акадэмія Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі.

Кіраўнікі Акадэміі

Вядомыя выпускнікі

Зноскі

Спасылкі

Tags:

Ваенная Акадэмія Імя М. В. Фрунзэ Да рэвалюцыіВаенная Акадэмія Імя М. В. Фрунзэ Савецкі перыядВаенная Акадэмія Імя М. В. Фрунзэ Акадэмія пасля 1991 годаВаенная Акадэмія Імя М. В. Фрунзэ Кіраўнікі АкадэмііВаенная Акадэмія Імя М. В. Фрунзэ Вядомыя выпускнікіВаенная Акадэмія Імя М. В. Фрунзэ СпасылкіВаенная Акадэмія Імя М. В. Фрунзэ19181998

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

МагілёўКанюшынаБеларуская граматыка (1934)Насельніцтва БеларусіЗаслужаны дзеяч культуры Рэспублікі БеларусьНароўляПрымыканне (лінгвістыка)ЧалавекЭль-НіньёДзяржаўная прэмія БССРСуб’екты Расійскай ФедэрацыіЛічэбнікСяргей Уладзіміравіч ЧэрачэньБеларускі алфавітАлег Антонавіч ЛойкаРэч ПаспалітаяМарк ШагалПомнік Якубу Коласу (Мінск)АнімэМесны склонПеніс чалавекаГаліна Радзівонаўна ЛукашэнкаКантрольны нумар Бібліятэкі КангрэсаСымон БудныСукенка2020Лютаўская рэвалюцыяСтатуты Вялікага Княства ЛітоўскагаДзікае паляваннеАнглійская моваСпіс беларускіх імёнРышард КапусцінскіКрыж Ефрасінні ПолацкайНавум Якаўлевіч ГальпяровічГлебаМаксім ТанкГлеб Іванавіч УспенскіМікіта Сяргеевіч КрыўцоўПубліцыстыкаМаскоўская вобласцьРамантызмЗабіць прэзідэнтаВіктар МарціновічМіхась БашлакоўЯўхім Фёдаравіч КарскіАліна КоўшыкHromadske.TVКунілінгусКастрычніцкая рэвалюцыяПлешчыцы (Пінскі раён)Купалінка (песня)Новы замак (Гродна)Інструкцыя па транслітарацыіКарфагенРудабелкаЧарнобыльская катастрофаДом урада (Мінск)Герб АстраўцаЗнак бядыГенадзь Сцяпанавіч ЛаркінКірыл Трафімавіч МазураўХто смяецца апошнім (п’еса)Гуканне вясныРасціслаў ЗавістовічПартызанскі праспект (Мінск)Кандрат КрапіваМастацтва Старажытнага РымаJava (мова праграмавання)Паводкі ў Афганістане і Пакістане (2024)Камітэт дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі БеларусьВаўкалакЗінаіда Аляксандраўна БандарэнкаКузьма Чорны🡆 More