Міхаіл Мікалаевіч Тухачэўскі

Міхаіл Мікалаевіч Тухачэўскі (руск.: Михаи́л Никола́евич Тухаче́вский; 16 лютага 1893 — 12 чэрвеня 1937) — савецкі ваенны дзеяч, Маршал Савецкага Саюза (1935).

Прасунуўся па службовай лесвіцы ў часы Грамадзянскай вайны. Разам з В. К. Путнам, І. Э. Якірам, І. П. Убарэвічам рэпрэсіраваны ў 1937 годзе па «справе ваенных», рэабілітаваны ў 1957 годзе.

Міхаіл Мікалаевіч Тухачэўскі
руск.: Михаѝл Никола̀евич Тухачѐвский
Міхаіл Мікалаевіч Тухачэўскі
Дата нараджэння 16 лютага 1893(1893-02-16) ці 4 (16) лютага 1893
Месца нараджэння
Дата смерці 12 чэрвеня 1937(1937-06-12) (44 гады)
Месца смерці
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць СССР
Род войскаў Руская імператарская армія
Званне
Маршал Савецкага Саюза — 1935
Камандаваў Рабоча-Сялянская Чырвоная Армія
Бітвы/войны
Узнагароды і званні

Узнагароды Расійскай імперыі:

Ордэн Святога Уладзіміра IV ступені з мячамі і бантам
Ордэн Святога Уладзіміра IV ступені з мячамі і бантам
Орден Святой Анны II степени с мечами
Орден Святой Анны II степени с мечами
Ордэн Святой Ганны 3 ступені з мячамі і бантам
Ордэн Святой Ганны 3 ступені з мячамі і бантам
Ордэн Святой Ганны IV ступені
Ордэн Святой Ганны IV ступені
Ордэн Святога Станіслава III ступені
Ордэн Святога Станіслава III ступені

Савецкія ўзнагароды:

Ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга
Ганаровая рэвалюцыйная зброя
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Нарадзіўся 16 лютага 1893 года на Смаленшчыне. Скончыў 1-ы Маскоўскі кадэцкі корпус (1912), потым Аляксандраўскае ваеннае вучылішча (1914) Падчас Першай сусветнай вайны служыў на Заходнім фронце, камандаваў ротай. У лютым 1915 года трапіў у палон. Збег з палону ў верасні 1917 года і ў кастрычніку вярнуўся ў Расію, дзе неўзабаве далучыўся да кампартыі бальшавікоў і Чырвонай Арміі.

Падчас Грамадзянскай вайны камандаваў рознымі арміямі Усходняга і Каўказскага франтоў. Падчас вайны Савецкай Расіі з Польшчай (1919—1921 гг.) ажыццявіў наступленне на тэрыторыю Польшчы ў ліпені 1920 года, але ў жніўні яго войскі былі разбіты, у выніку чаго Заходняя Украіна і Заходняя Беларусь ізноў былі заняты польскай арміяй.

Пасля гэтага Тухачэўскі падаўляў выступленні супраць савецкай улады ў Беларусі і на Тамбоўшчыне. Пры гэтым актыўна выкарыстоўвалася тактыка захопу заложнікаў з мяцежных раёнаў.

З 1921 па 1936 гг. Тухачэўскі знаходзіўся на розных камандных пасадах Чырвонай Арміі, а ў красавіку 1936 года яго прызначылі 1-м намеснікам народнага камісара абароны. За гэты час ён неаднаразова падаваў прапановы па мадэрнізацыі Чырвонай Арміі і актыўна супрацоўнічаў з замежнымі ваеннымі спецыялістамі, а таксама пісаў навуковыя працы.

22 мая 1937 года Тухачэўскага арыштавалі і судзілі па абвінавачванню ва ўдзеле ў ваеннай змове. Ён прызнаў сябе вінаватым і быў расстраляны пасля аб’яўлення прысуду 11 чэрвеня таго ж года. У 1956—1957 гадах Тухачэўскі быў поўнасцю рэабілітаваны.

Падаўленне антысавецкіх паўстанняў

У лістападзе 1920 года Тухачэўскі камандуе войскамі Заходняга фронту ў аперацыі па разгрому на тэрыторыі Беларусі атрадаў народна-добраахвотніцкай арміі генерала Булак-Балаховіча.

5 сакавіка 1921 года Тухачэўскі прызначаны камандуючым 7-й арміяй, накіраванай на падаўленне паўстання гарнізона Кранштата. Да 18 сакавіка паўстанне задушана.

У 1921 году РСФСР была ахоплена антысавецкімі паўстаннямі, найбуйнейшым з якіх у Еўрапейскай Расіі было сялянскае паўстанне ў Тамбоўскай губерні. Расцэньваючы Тамбоўскі мяцеж як сур’ёзную небяспеку, Палітбюро ЦК у пачатку мая 1921 года прызначае Тухачэўскага камандуючым войскамі Тамбоўскай акругі з задачай цалкам знішчыць яго ў самыя кароткія тэрміны. Згодна з распрацаваным Тухачэўскім планам, паўстанне было ў асноўным падаўлена да канца ліпеня 1921 года. У баях супраць атрадаў, якія складаліся пераважна з сялян, Тухачэўскі ўжываў хімічную зброю (атрутныя газы), артылерыю і авіяцыю. Таксама шырока выкарыстоўваліся такія меры, як захоп і расстрэл закладнікаў з ліку сваякоў паўстанцаў.

Ацэнка ў гісторыі

Большасць савецкіх і пост-савецкіх гісторыкаў ацэньваюць Тухачэўскага як таленавітага стратэга і ваеннага тэарэтыка, які быў здольны лепей падрыхтаваць Чырвоную Армію да вайны з Германіяй. Некаторыя іншыя даследчыкі, напрыклад, пісьменнік Віктар Сувораў, лічаць, што яго прапановы па мадэрнізацыі арміі былі ўтапічнымі, а навуковыя працы напісаны ў стылі палітагітацыі і гэта ставіць пад пытанне рэпутацыю Тухачэўскага як стратэга.

У розных гарадах СССР у гонар Тухачэўскага названы шэраг вуліц, у тым ліку некалькі ў Беларусі (Бабруйск, Гомель, Ліда, Мінск і інш.).

Зноскі

  • Michail Tuchatschewski // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  • http://www.history.army.mil/books/OpArt/russia2.htm
  • http://www.dtic.mil/cgi-bin/GetTRDoc?AD=ADA195053
  • https://marknesop.wordpress.com/2010/10/03/stalin-in-the-eye-of-the-russian-beholder/
  • http://historiapure.narod2.ru/dakumenti__materiyali/rasstrel_zalozhnikov_v_godi_grazhdanskoi_voini_1918-22/ Приказ Полномочной Комиссии ВЦИК № 116 г. Тамбов 23 июня 1921 г.
  • В. Суворов. Очищение — М.: АСТ, 2006. — С.156—262.
  • This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Міхаіл Мікалаевіч Тухачэўскі, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Міхаіл Мікалаевіч Тухачэўскі БіяграфіяМіхаіл Мікалаевіч Тухачэўскі Падаўленне антысавецкіх паўстанняўМіхаіл Мікалаевіч Тухачэўскі Ацэнка ў гісторыіМіхаіл Мікалаевіч Тухачэўскі12 чэрвеня16 лютага189319371957Іеранім Пятровіч УбарэвічІона Эмануілавіч ЯкірВітаўт Казіміравіч ПутнаМаршал Савецкага СаюзаРуская моваСССР

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    Марыус Іванавіч ПетыпаБабінавічы (Лёзненскі раён)ЗычныяТрасцянецЭквадорVolkswagen TouranLortel ArchivesУварванне Расіі ва Украіну (2022)Святлана Іванаўна КалыванаваБразіліяНадвор’еВялесБеларускі полк «Пагоня»Людміла РублеўскаяІарданіяДарожныя знакі БеларусіДзень беларускага пісьменстваОта НебельПолк КаліноўскагаКанадаСпіс самых старых сабак у свецеІнфарматыкаБеларускі лацінскі алфавітКастрычніцкая (станцыя метро, Мінск)Вялікая Айчынная вайнаЯгайлаАндрэй МакаёнакКітайЮр’еў дзень (вясенні)Георгій МарчукБарташы (Шчучынскі раён)Archive.isДжэймс КукСмальяныЯнка СіпакоўСлава КораньШасцідзясятнікіСуркіБеларуская энцыклапедыяМір (арбітальная станцыя)ДзеепрыметнікФёдар Іванавіч ПрывалаўІталіяВялікабрытаніяНікала Леанар Садзі КарноНавум Якаўлевіч ГальпяровічМастурбацыя1 красавікаАлена Леанідаўна БогданКічэрГарэлкаКірыла ТураўскіБеларуская літаратураПаўстанне 1830—1831 гадоўКлайпедаІван МележШаманізмМоўная інтэрферэнцыяАлена Сямёнаўна ВасілевічВайна на ўсходзе УкраіныВасіль Савіч ГарбацэвічЦім БёртанУкраінская Народная РэспублікаФларыян ЧарнышэвічЭякуляцыя на чалавекаАзёры БеларусіМаксім ЛужанінБеларускі нацыяналізм17 лютагаЗнак бядыІнфлюэнсерЗвязда (газета)ЕгіпетПрэзідэнцкія выбары ў Беларусі (2010)Ляхавіцкі строй🡆 More