Ваенна-Паветраныя Сілы Ізраіля

Ваенна-паветраныя сілы Ізраіля (іўр.: זרוע האוויר והחלל) — самастойны від узброеных сіл Арміі абароны Ізраіля.

Прызначаны для абароны адміністрацыйных і прамыслова-эканамічных раёнаў і цэнтраў краіны, груповак войск (сіл) і важных аб’ектаў ад удараў праціўніка з паветра і з космасу, паразы аб’ектаў войскаў і тылу праціўніка, забеспячэння баявых дзеянняў сухапутных і ваенна-марскіх сіл, выканання спецыяльных задач. У склад ВПС, акрамя авіяцыі, уваходзяць войскі супрацьпаветранай і супрацьракетнай абароны (СПА і СРА).

Ваенна-паветраныя сілы Ізраіля
Ваенна-Паветраныя Сілы Ізраіля
Гады існавання з 1948
Краіна Ваенна-Паветраныя Сілы Ізраіля Ізраіль
Падпарадкаванне Генштаб Арміі абароны Ізраіля
Уваходзіць у Ваенна-Паветраныя Сілы Ізраіля Армія абароны Ізраіля
Тып від узброеных сіл
Функцыя 34 000 (2020 г.)
Удзел у Араба-ізраільскі канфлікт, Грамадзянская вайна ў Ліване, Грамадзянская вайна ў Сірыі
Сайт iaf.org.il (іўрыт)(англ.)

Задачы

Ваенна-паветраныя сілы вырашаюць наступныя задачы:

  • ускрыццё пачатку паветранага нападу праціўніка і апавяшчэнне Генеральнага штаба УС Ізраіля, штабоў ваенных акругаў, СВ, ВМС, органаў грамадзянскай абароны;
  • заваёва і ўтрыманне панавання ў паветры, прыкрыццё войскаў і аб’ектаў тылу ад паветранай разведкі, удараў з паветра і з космасу;
  • авіяцыйная падтрымка СВ і сіл флоту;
  • парушэнне сістэмы ваеннага і дзяржаўнага кіравання, паражэнне аб’ектаў ваенна-эканамічнага патэнцыялу, стратэгічных, аператыўных і тактычных рэзерваў ворага;
  • знішчэнне карабельных груповак, паветраных і марскіх дэсантаў моры ў моры, ваенна-марскіх базах, партах, пунктах базавання;
  • перавозка па паветры, выкідка (высадка) войск і баявой тэхнікі;
  • вядзенне стратэгічнай, аператыўнай, тактычнай паветранай разведкі, кантроль за выкарыстаннем паветранай прасторы ў прыгранічнай паласе, выкананне спецыяльных задач.

Кіраванне

Кіраўніцтва ваенна-паветранымі сіламі і войскамі СПА/СРА ажыццяўляе камандуючы ВПС, які падпарадкоўваецца начальніку Генеральнага штаба і нясе адказнасць за стан баявой гатоўнасці, баявую падрыхтоўку, матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне і развіццё авіяцыі. Органамі аператыўнага кіравання авіяцыяй і супрацьпаветранай абаронай з’яўляюцца камандаванне, штаб ВПС (г. Тэль-Авіў). У склад камандавання, падначаленага камандуючаму ВПС, уваходзяць розныя ўпраўленні штаба па мэтаваму прызначэнню, авіяцыйныя базы і авіяцыйныя крылы.

Склад

Аснову арганізацыйнай структуры ВПС складаюць авіяцыйныя базы (АвБ) і авіяцыйныя крылы (АКр), на якіх дыслакуюцца авіяцыйныя эскадрыллі з адпаведнымі падраздзяленнямі забеспячэння. Камандзіры АвБ і АКр адказваюць за баявую падрыхтоўку і прымяненне ўсіх часцей і падраздзяленняў, якія размяшчаюцца там.

Агульная колькасць асабістага складу ВПС — 34 тыс. чалавек; пасля мабілізацыйнага разгортвання яна можа быць павялічана да 89 тыс. У ВПС уваходзяць чатыры АвБ і чатыры АКр, ракетная база БРСД.

У баявым складзе ВПС маюцца эскадрыллі: баявой авіяцыі (знішчальна-бамбардзіровачная, знішчальная, разведвальная, РТР і РЭБ), дапаможнай авіяцыі (транспартная, навучальная, выпрабавальная), верталётныя, беспілотных лятальных апаратаў (БПЛА), а таксама батарэі супрацьракетных і зенітных ракетных комплексаў.

У адпаведнасці з планамі ізраільскага камандавання, перспектыўная эшаланаваная сістэма СПА/СРА складаецца з некалькіх паясоў наземных перахопнікаў для абароны ад балістычных ракет, некіравальных рэактыўных снарадаў і лятальных апаратаў рознага тыпу і прадстаўлена трыма эшалонамі сіл і сродкаў, якія дазваляюць кантраляваць паветраную прастору на далёкасць да 1250 км і па вышыні да 100 км.

Паветраная прастора над Ізраілем падзелена на тры зоны: паўночную, цэнтральную і паўднёвую.

У паўночнай зоне элементы сістэмы СПА/СРА прадстаўлены: цэнтрам кіравання і абвесткі; цэнтрам кіравання і абвесткі радыёлакацыйнымі пастамі СПА на мяжы з Сірыяй; двума радыёлакацыйнымі пастамі СПА на лівана-ізраільскай мяжы. У паўднёвай зоне СПА элементы сістэмы СПА/СРА прадстаўлены цэнтрам кіравання і абвесткі, а таксама радыёлакацыйнай станцыяй РЛС Х-дыяпазону AN/TPY-2, якая дазваляе кантраляваць прастору на далёкасці да 2000 км ва ўсходнім кірунку.

Літаратура

Tags:

Ваенна-Паветраныя Сілы Ізраіля ЗадачыВаенна-Паветраныя Сілы Ізраіля КіраваннеВаенна-Паветраныя Сілы Ізраіля СкладВаенна-Паветраныя Сілы Ізраіля ЛітаратураВаенна-Паветраныя Сілы ІзраіляІўрытАвіяцыяВаенна-марскія сілыВаенна-паветраныя сілыВід узброеных сілКосмасПаветраСупрацьпаветраная абаронаСупрацьракетная абаронаСухапутныя войскі

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Беларускі полк «Пагоня»Беларуская Народная РэспублікаЗайменнікЖуліу БаптыстаЯўген Аляксандравіч ГлебаўПаўлінава вока малоеЮрась СвіркаТадэвуш КасцюшкаOasisЗміцер СаўкаМіхась ЛынькоўКларксвіл (Тэнесі)Алесь АдамовічПартнёрства дзеля міруВалерый Дзмітрыевіч МаракоўФіліп НуарэЕўропійТрыганаметрычныя функцыі216 да н.э.ХаджЛітаратурныя жанрыПорцік АктавііПаўночная Амерыка1984 (раман)Кацярына Ігараўна ГумянюкЯдвігін Ш.Статуты Вялікага Княства ЛітоўскагаКаменкаЯнка КупалаПрафесійны саюзБеларуская міфалогіяВалерый Станіслававіч МянжынскіМаксім Філімонавіч УсБеларускі арабскі алфавітToyota Motor CorporationСянная мукаПаўстанне 1830—1831 гадоўЮпітэр (планета)Тобі АлдэрвейрэлдВасіль Васілевіч ШапялевічЛунцікВікіслоўнікПаўночная КаралінаМіндоўгПерламутраўка балотнаяКальцо (алгебра)Рэпрэсіі ў БССРВікісховішчаЧабор звычайныФабіа КанавараВасіль ЦяпінскіГран-Пры Канады 2014 годаМітрафан Віктаравіч Доўнар-Запольскі.tgКаласы пад сярпом тваім2016МарфінNürnbergЛуі ДавуГроднаПарыжВануатуМагнійЧэхіяЕфрасіння ПолацкаяГанімед (спадарожнік)Пагоня (гімн)Спіс аб’ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў БеларусіKufar.byЗлучнікГенрык ІбсенГепатыт CНацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі КупалыКсенія ПазнякПампеі🡆 More